Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 12:55
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Май » 23 » 9-га траўня ў Нясьвіжы
01:40
9-га траўня ў Нясьвіжы

 Па савецкай традыцыі

9-га траўня адбыўся чарговы прагон паднявольнага насельніцтва па цэнтральных вуліцах Нясьвіжа да брацкай магілы жаўнераў, загінуўшых у той бязьлітаснай бойні, арганізаванай Гітлерам разам з таварышам Сталіным.

Мерапрыемства ў Нясьвіжы не зьдзіўляе навізной. Як заўсёды ў абавязкова-прымусовым парадку зганяюцца "трудзяшчыеся колекцівов”, іх выстрайваюць ў калону і пад гукі аркестра праводзяць па цэнтральных вуліцах горада да брацкай магілы паблізу палаца Радзівілаў. Моўчкі праходзяць шэрагі людзей з заклапочанымі тварамі, бо ў галаве адно – хутчэй прайсьці ды ляцець дадому. Там шмат рознах спраў чакае людзей. Гэта зусім не значыць, што яны дрэнна ставяцца да ўдзельнікаў той вайны, да той вялікай перамогі, якая, нажаль, так і не сталася для беларусаў сапраўды вызвольнай. Хоць і вызваліліся з-пад нямецка-фашыстоўскай акупацыі, але засталіся ў сталінска-савецкай імпэрыі, дзе беларусам не адводзілася права на нацыянальнае выжываньне.

У калёне, бліжэй да пераду рухаюцца ініцыятары мерапрыемства – раённае кіраўніцтва. Ветэраны вайны ў большасьці ўжо ня ў стане прайсьці гэты шлях, а бяз іх робіцца выразна, што сьвята даўно ўжо прыватызавана дзейснай уладай, а ветэранам адводзіцца роля дэкарацый. Да гэтай даты ім выдалі крыху харчаваньня, гарэлкі, здараецца, што выдаюць і канвэрцік зь невялікай сумай, а дзе ўзяць болей?

Кідаецца ў вочы дэлегацыя былой беларускай кампаніі газавых магістралей, якая цяпер, пасьля незаконнай прадажы яе Лукашэнкам расейскім "таварышчам”, рухаецца з імпэрскімі паласатымі, так званымі "георгіеўскімі” лентачкамі. Сумна неяк робіцца ад такой сьвяточнасьці, але куды падзецца ад гэтай рэчаіснасьці?
Алесь Язьвінскі
















Просмотров: 499 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 4
4 Барбара  
0
Несомненно: в годы советской власти настроение на таких мероприятих у людей было другое и отношение к мероприятим тоже

3 dzjaciuk  
0
Гэта нават не СССР. Гэта нейкая тупая шклоўская недарэчнасьць. На савецкіх парадах мазгі ў людзей былі забітыя камунаўскай ідэалёгіяй, настрой быў іншы, не разумелі, што адбываецца. А тут гоняць з-пад палкі, людзі церпяць, адбываюць. А ветэранаў шкада, іх проста выкарыстоўваюць.

2 Барбара  
0
Назад, в СССР!

1 Kazik  
0
А кто победители а кто побежденные?Если ветеран армии Вермахта живет в сто раз лучше чем клоун воевавший за сталина.

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz