Вольны Нясьвіж
Четверг, 28.03.2024, 20:49
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Май » 26 » 9 траўня 2010. Нясвіж
13:34
9 траўня 2010. Нясвіж


Перамога са слязамі на вачах

(фотарэпартаж)

 

Успрымаць перамогу ў цяжкай кравапралітнай вайне, як свята могуць толькі тыя людзі, хто не шкадуючы сілаў і самаго жыцця здабываў яе. Людзі, якія пранеслі тую вайну праз свае сэрцы і пакуты, змаганне і страты. Гэта нашыя бацькі, дзяды і прадзеды. Яны змагаліся, працавалі і церпяліва чакалі, нягледзячы на боль, голад і цяжкасці.

Для тых, хто нарадзіўся значна пазней, перамога ў вайне – гэта адна з яскравых гістарычных падзей, якой варта ганарыцца і перадаваць памяць аб ёй наступным пакаленням. На багатай гераічнай гісторыі свайго народу выхоўваюцца наступныя пакаленні патрыётаў краіны і чым глыбей у мінулае сягае гэтая памяць, тым значней народ, што шануе сваю памяць. Але ці можа быць гісторыя святам – гэта іншае пытанне?

Нажаль час забірае сьведкаў вялікіх подзьвігаў і аб іх застаецца толькі памяць нашчадкаў, якія ведаючы гісторыю, шануюць памяць і ганарацца сваёй годнай спадчынай, пакінутай пакаленнямі беларусаў яшчэ з часоў сівой даўніны. Вось толькі беларусы чамусьці забыліся аб гэтых найвялікшых подзьвігах сваіх прашчураў. Памяць беларусаў абмежавалася падзеямі 45-га году і атрымліваецца, што мы вартыя таго, чаго варта нашая кароткая памяць і як бы не выйшла так, што заўтрашняе пакаленне забудзецца і на гэтую апошнюю перамогу над сваімі ворагамі.

9 траўня ў Нясвіжы, як і па ўсёй краіне сьвяткаваўся Дзень Перамогі. На вуліцы зноў вывялі вялікую калону паднявольных працоўных. А чаму б гэта не зрабіць у вольнай форме, ці тыя, хто сёння стаяць ля ўлады баяцца, што людзі не пойдуць святкаваць дабраахвотна? Цяжка казаць, але тым ня менш, людзей зноў зганялі пад прымусам, што надало першай частцы святкавання крыху непрыемнае ўражанне. Станоўчым было толькі тое, што хапіла розуму не прымушаць ветэранаў ісці увесь маршрут ў калоне.

Больш прыемна, чым у прошлыя гады, было святкаванне ў парку, бо нарэшце скончылася грамадзкая п’янка і там гулялі нармальныя грамадзяне. Мерапрыемства не ператварылася ў чарговую масавую п’янку.

А.Язьвінскі

Просмотров: 500 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz