Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 10:54
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Февраль » 27 » А чаму нас адразу да міністра не выклікалі?
03:53
А чаму нас адразу да міністра не выклікалі?

Пракуратура… адказала+ фотадакументы

Напрыканцы лютага я нарэшце атрымаў адказ на маю скаргу з абласной пракуратуры, з нагоды неправамерных дзеянняў кіраўніцы абласнога аддзела адукацыі спадарыні Т.І.Данілевіч, якая 15-га студзеня выклікала мяне і яшчэ 6-х настаўнікаў з 5-ці раёнаў Мінскай волдасці да сябе ў кабінэт і ў ультыматыўнай форме запатрабавала альбо выхаду з палітычнай партыі, альбо звальненьня са школы.

Пракурорскі адказ мяне, мякка кажучы вельмі здзівіў, паколькі пры разглядзе скаргі, як гэта выкладаецца на паперы, да ўвагі былі ўзятыя толькі тлумачэнні Данілевіч і двух яе намеснікаў, якія прысутнічалі ў кабінэце пад час нашага візіту ў аблана. Зразумела, што могуць "сведчыць” непасрэдныя падначаленыя на сваю начальніцу з рэпутацыяй "крутога” кіраўніка, але не гэта галоўнае. Пасля прачытання адказу абласнога воргана па нагляду за законнасцю узнікае пытанне – ці цікавяць пракурорскіх работнікаў факты, сведчанні сведкаў і ці кіруецца пракуратура звычайнай чалавечай логікай і здаровым сэнсам?

Ніякай крытыкі і аналізу не вытрымлівае само тлумачэнне сп. Данілевіч, якая кажа, што нагодаю выкліку настаўнікаў, якія ўсе з’яўляюцца сябрамі апазыцыйных партый з розных раёнаў вобласці, стала "недастатковая якасць працы”???

Не магу ўцяміць – гэта пра што? У майго калегі настаўніка геаграфіі з вёскі Карцэвічы, якога выклікалі "на беседу” разам са мной, не толькі няма заўваг па працы, але наадварот, ёсць толькі высокія дасягненні яго вучняў на алімпіядах рознага ўзроўню. Калі б яго выклікалі ў аблана для таго, каб ганараваць высокім званнем, альбо ўручыць грамату, гэта было б цалкам лагічна. А вось як можна выклікаць на "размову” да абласнога начальніка настаўніка за нейкія недахопы ў школьнай працы, калі для гэтага на месцы ёсць дырэктар і, як максымум – раённы аддзел?

Тут адразу ўзнікае пытанне – а чаму не выклікалі нас да міністра адукацыі, за тое, што я, напрыклад, за 30 гадоў працы ў школе настаўнікам фізкультуры не падрыхтаваў ніводнага майстра спорту? Абсурд ды і толькі.

У другой частцы пісьма гаворыцца, што Данілевіч усё ж такі выклікалі ў пракуратуру і растлумачылі недапушчальнасць парушэння Канстытуцыі і правоў грамадзян… А навошта трэба было гэта рабіць, калі яна нічога не парушала? Асабіста я, на месцы сп. Данілевіч пакрыўдзіўся б на пракуратуру за гэта.

Думаецца, што павінна быць непрыемна хлусіць, але яшчэ больш непрыемна назіраць за тым, як хлусяць іншыя, асабліва калі гэта робіцца на вачах у людзей і падман навідавоку. Але ж у кожнага чалавека свае маральна-этычныя межы, якія ён сам вызначае для сябе і сам вырашае, што для яго сумленна, а што не.

Мяне, разам з калегам з вясковай школы, у саправаджэнні адказнага работніка раяна тэрмінова вызвалілі ад урокаў, на службовым аўтамабілі даставілі ў кабінэт начальніка адукацыі ўсёй вобласці, дзеля таго, каб проста паразмаўляць аб тым, аб сім, як палепшыць якасць маёй асабістай працы. Хі ба ж гэта не падобна на казку і хто можа ў гэта паверыць? Ці можа начальнік адукацыі вобласці цяпер будзе персанальна займацца кожным шэраговым настаўнікам з двух дзесяткаў раёнаў?

Псіхалагічна я даўно ўжо гатовы да звальнення са школы і не толькі таму, што ведаю пра існаванне непрыстойных метадаў барадзьбы з іншадумствам ў нашай сыстэме, але і таму, што праца настаўніка з кожным годам робіцца усё больш невыноснай у плане маральным. Педагога-выхавацеля, чалавека, які павінен усёй сваёй дзейнасцю і, ў тым ліку, асабістым прыкладам, выхоўваць у вучняў асобу, самаго ператвараюць у беспрынцыпнага, запалоханага раба. Жабрацкі ўзровень заробка таксама вымушае настаўніка гнуцца ніжэй да зямлі. А што будзе далей?

Страх перад бясконцымі праверкамі, пасьля якіх ніколі не гавораць –"дзякуй”, а толькі руйнуюць з зямлёй, пастаянная "вінаватасць”, што не паспеў напісаць паперку аб паперцы, што была зроблена паперка… За ўсім гэтым губляецца сапраўдная праца з дзецьмі. У лепшым выпадку настаўнікі ўспяваюць праімітаваць большасць нікому не патрэбных, надуманых "важных” спраў.

Але я не сыйду са школы "по собственному желанию”, бо ведаю, што дзеці ў школе чакаюць мяне і мой "дабравольны” сыход будзе здрадаю перад імі.

Вынік расследвання пракуратуры, як я зразумеў, такі - мне намякаюць, што я дурнаваты чалавек, выдумляю казкі-небыліцы пра свайго высокага начальніка, з якім я раней ніколі і нідзе не сустракаўся, бо працуем мы зусім на розных службовых узроўнях. Відаць пракуратура ў нечым мае рацыю, бо калі ў грамадзтве нешта робіцца не нармальна, вось тады чалавечая прыстойнасць робіцца дурасцю. Я наўмысна не выкарыстаў запіс на мабільным тэлефоне, зроблены ў кабінэце Данілевіч, бо лічу гэта непрыстойным, паколькі зрабіў яго не адкрыта і прысутныя не падазравалі аб гэтым. Зрабіў для сябе, каб пасля праслухаць і прааналізаваць, але я не шкадую, што вынік абласной пракурорскай праверкі атрымаўся такім. Кожны з удзельнікаў змог паказаць чаго ён варты, а для мяне галоўнае, гэта захаваць чалавечую прыстойнасць.

У канцы пракурорскага адказу зазначаецца, што калі я не пагаджаюся з рашэннем абласной інстанцыі, дык маю права звярнуцца ў Генеральную пракуратуруРБ. А што, можа і мае сэнс праверыць на што вартая і Генеральная пракуратура ў сёняшняй Беларусі?

Алесь Язвінскі.Нясвіж.




Просмотров: 618 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz