Вольны Нясьвіж
Среда, 17.04.2024, 00:58
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Апрель » 12 » А як ў нас?
02:50
А як ў нас?

Польскі прэзідэнт не дазваляў сабе купіць новы самалёт

Андрэй Дынько ,10 красавiка 2010

У Польшчы больш ніхто не лётаў старэнькімі Ту-154 — ніхто, акрамя кіраўнікоў дзяржавы.

Кіраўнікі Польшчы не дазвалялі сабе купіць новых самалётаў, хоць паломкі «Тупалевых» здараліся, і не раз. Аднойчы польскі прэзідэнт спазніўся ў замежны візіт. Другі раз прэзідэнцкім самалётам не змаглі вярнуцца польскія ратаўнікі з Гаіці.

Дыктатары ездзяць на «Мерседэсах» апошніх мадэляў і не адмаўляюць сабе ў новых «Боінгах». Зрэшты, як пісалася ў «Слове пра паход Ігараў» пра Усяслава Чарадзея, «Ні хітраму, ні спрытнаму... суда Боскага не мінуць». Смерць і выпадак усіх раўняюць.

Лех Качынскі заслугоўвае свечкі і ад беларусаў. Да яго левыя ўрады шмат гаварылі аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі, але на справе абмяжоўваліся фінансаваннем польскай дыяспары і Дамоў польскіх, калі не лічыць датацый на беларускую культуру Падляшша. Толькі калі да ўлады прыйшло «Права і справядлівасць» знайшліся грошы на падтрымку ўласна беларускай культуры і супольнасці. Паўстаў першы ў гісторыі цалкам беларускамоўны тэлеканал — «Белсат», аднавіла вяшчанне трансгранічнае радыё «Рацыя», а сотні беларускіх студэнтаў і аспірантаў займелі шанец на еўрасаюзаўскую адукацыю ў рамках Праграмы Каліноўскага.

Усё гэта было рэакцыяй на ўпартасць і адданасць нацыянальнага дэмакратычнага руху ў Беларусі, захапленнем мужнасцю абаронцаў Плошчы ў 2006 годзе. Але ўсё гэта было таксама вынікам этыкі братоў Качынскіх. Exaggerando,

Качынскі і, шырэй беручы, польскі ўрад не дазвалялі сабе купіць новы самалёт, але знаходзілі грошы на «Белсат».

Дарэчы, рашэнне аб куплі новага лайнера прэзідэнт Польшчы не мог прыняць сам, гэта мусіла быць рашэнне ўрада, ухваленае парламентам, праведзенае праз бюджэт. У выніку ўзнікалі спрэчкі між прэзідэнтам і прэм’ерам, каму, куды і з кім ляцець.

Уласцівасці сістэмы дэмакратычных стрымак.

...Які лёсзагінуць, летучы ў Катынь. Таямнічая смерць Сікорскага пад Гібралтарам, цяпер катастрофа пад Смаленскам. Польскі прэзідэнт загінуў там, дзе пахаваны цвет польскай інтэлігенцыі. Той, якая заклала і выхавала этыку, якой кіраваўся і Качынскі.





Просмотров: 505 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz