Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 18:11
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Ноябрь » 2 » Абельскую не прызначылі
16:16
Абельскую не прызначылі

Абельскую не прызначылі

Чуткі наконт прызначэння Ірыны Абельскай дырэктарам РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах не пацвердзіліся.

У панядзелак міністр аховы здароўя Васіль Жарко прадставіў калектыву Рэспубліканскага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі новага кіраўніка — Аркадзя Ларыёнава, які да гэтага працаваў галоўным лекарам Рэспубліканскага шпіталя Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.

«Вы чакалі іншага, але прызначаны гэты чалавек»,
— паведаміў на так званай «пяціхвілінцы» міністр.

Яшчэ ў пятніцу цяпер ужо экс‑дырэктар РНПЦ анкалогіі, прафесар, член‑карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі Іосіф Залуцкі, які ачольваў Цэнтр цягам 9 гадоў, паведаміў калектыву, што ў яго гэта апошні працоўны дзень.

У якасці кандыдатаў на пасаду кіраўніка вядучага анкалагічнага шпіталя краіны называлі намесніка дырэктара Цэнтра па навуковай працы Сяргея Краснага, загадчыка кафедры анкалогіі Віцебскага медыцынскаага ўніверсітэта Мікалая Луда, кіраўніка РНПЦ пухлінаў шчытападобнай залозы, загадчыка кафедры анкалогіі Мінскага медуніверсітэта Юрыя Дзямідчыка, а таксама Ірыну Абельскую, былога асабістага лекара прэзідэнта, як мяркуецца, маці пяцігадовага Колі, малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі.

Радыё Свабода

л

Просмотров: 553 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz