Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 01:22
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Февраль » 15 » Алег Алкаеў, інтэрўю радыё Свабода
20:55
Алег Алкаеў, інтэрўю радыё Свабода

  

 З уладай трэба размаўляць з пазыцыі сілы

Свабода: На якую рэакцыю ўладаў вы разьлічвалі, пачынаючы друкаваць кампрамат на Шэймана? 

Алкаеў: Я трохі ведаю ўстройства нашай улады знутры, таму я атрымаў тую рэакцыю, на якую разьлічваў. Калі паглядзець на першы вынік, то "СБ" спыніла друкаваць розны кампрамат на апазыцыю і на тых, хто знаходзіцца сёньня ў турме. Напэўна, усё ж дайшло да іх, што на кожную сілу ёсьць процідзеяньне.

Свабода: Вы задаволены розгаласам, які ваша акцыя атрымала ў грамадзтве?

Алкаеў: Так, народ вельмі жыва адгукнуўся. Толькі за два дні, пакуль я адсутнічаў, атрымана 349 лістоў. А ўсяго атрымана больш як 500 лістоў, а колькі прачыталі – я ўліку не вяду.

Напэўна, усё ж дайшло да іх, што на кожную сілу ёсьць процідзеяньне
Свабода: Ці можа барацьба адзіночкі прынесьці плён? Можа, варта было разгарнуць шырокую кампанію разам са СМІ, у хаўрусе з палітычнымі сіламі?

Алкаеў: Тыя СМІ, у якія я зьвяртаўся, мякка кажучы, устрымаліся ад публікацыі. Зь якіх прычынаў – трэба спытацца ў іх. Зь дзьвюх газэт я сам адклікаў матэрыялы пасьля таго, як я паабяцаў, што публікаваць ня буду: я зрабіў агаворку, што як толькі ўлады прымуць меры і спыняць публікацыю, таксама спыню гэта рабіць. І ў нашых СМІ гэта апублікавана не было, а ЖЖ – мой асабісты, таму я ім распараджаюся як хачу.

Свабода: У "СБ" спыненая публікацыя гэтых артыкулаў – такім чынам, і вы спыніце публікаваць кампрамат, які маецца ў вашым распараджэньні?

Алкаеў: Слова трэба трымаць, і паколькі я прытрымліваюся такіх правіл, то публікаваць частку кампрамату яшчэ завяршу датычна канкрэтна Шэймана, бо гэта вышэйшая службовая асоба, вінаватая ў спараджэньні карупцыі на ўсёй тэрыторыі Беларусі, і ягоныя ўчынкі праецыруюцца на кіраўнікоў усіх узроўняў.

Свабода: Пагаворым на іншую тэму. Неўзабаве пасьля падзеяў на Кастрычніцкай плошчы вы зьвярнуліся зь лістом да праваабаронцаў і сваякоў кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Вы раілі ім пераходзіць у наступ і патрабаваць у генэральнага пракурора прыцягненьня вінаватых, а не прасіць літасьці. З вашага пункту погляду, сваякі арыштаваных і самі падазраваныя, якія выпушчаныя хто пад падпіску, хто пад хатні арышт – абралі няслушную тактыку паводзінаў? Многія зь іх замкнулся для прэсы.

Алкаеў: Мне цяжка адказваць за людзей, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі – зразумела, яны запалоханыя, яны баяцца горшых наступстваў для сябе і сваіх блізкіх. Але, як правіла ўсе звароты – яны "ў нікуды". Чытаеш радкі: "Мы патрабуем!.." Як вы патрабуеце, якім чынам? Патрабаваць трэба заўсёды з пазыцыі сілы – гэта чым я займаюся – ці, прынамсі, на роўных. Вока за вока. Але калі проста патрабаваць – гэта ня дасьць плёну.

Свабода: А як жа сваякі палітвязьняў могуць гутарыць з уладай з пазыцыі сілы?

У бліжэйшы час палітвязьняў асудзяць, а потым добры прэзыдэнт іх памілуе
Алкаеў: Прыкладна так, як я гэта раблю...

Свабода: Не ва ўсіх у распараджэньні ёсьць кампрамат супраць высокапастаўленых чыноўнікаў.

Алкаеў: Ён ляжыць на паверхні, літаральна на вуліцы – ня трэба далёка хадзіць. Калі ты маеш намер паступаць жорстка, трэба перадусім падрыхтавацца да гэтага. Справа яшчэ і ў форме патрабаваньняў. Звароты павінны быць прыкладна такія: "Спадар прэзыдэнт, ці спадар пракурор! Калі вы ня зробіце тое і тое, то заўтра будзе так і так." Ну, грубы прыклад: я, дапусьцім, заўтра спалю сябе на плошчы... І няхай думаюць.

Свабода: Але гэта такія абяцаньні, якія потым трэба выконваць.

Алкаеў: Слушна. Я, вядома, сказаў, крайнюю меру. Я ўчора быў у Празе, і мне паказалі там помнік, дзе ў 69 годзе на знак пратэсту супраць акупацыі Чэхіі адзін чалавек спаліў сябе на плошчы, сёньня яму стаіць там помнік. Гэта, канешне, крайняя мера...

Свабода: Калі мы ўзгадаем эфэкт ад ягонага учынку, то войскі Варшаўскай дамовы ў той час ня выйшлі з Чэхіі, нягледзячы на ягоны пратэст... Але ня будзем адхіляцца. Ваш прагноз адносна справы палітвязьняў: якога разьвіцьця падзеяў можна чакаць у бліжэйшы час?

Алкаеў:

У бліжэйшы час іх асудзяць, а потым добры прэзыдэнт іх памілуе. Іншага спосабу вызваліць іх наогул няма. Калі цяпер спыніць крымінальную справу – гэта паказаць сваю слабасьць, а дыктатура ніколі слабасьць не паказвае. Чаму вельмі хутка хочуць правесьці суды? Справы па масавых беспарадках ідуць па году – я ведаю гэта па справах аб беспарадках у калёніях, я-та бачыў, што такое сапраўдныя бунты. А тут – за два месяцы правесьці крымінальныя справы, асудзіць – гэта вельмі хуткі працэс, і ўсё паказвае на тое, што потым прэзыдэнт будзе выбарачна ўжываць памілаваньне. Такі мой прагноз.

Просмотров: 691 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 3
3 Сергей Пономарев  
0
Акция Солидарности в Варшаве на Замковой площади:
http://eklezk.ucoz.ru/news/solidarnost_razrushaet_steny_foto_dopolnjajutsja/2011-02-17-862

2 Алесь  
0
Сапраўды сярод былых мянтоў не так шмат прыстойных, хіба яшчэ падпалкоўнік Казлоў ды Класкоўскі.

1 Беролус  
0
Алкаев - достойный человек! Дай Бог ему здоровья и долголетия

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz