Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 14:08
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 5 » Аляксанд Рыбак крыху “аблажаўся” у вачах грамадскасьці
01:58
Аляксанд Рыбак крыху “аблажаўся” у вачах грамадскасьці

Аляксанд Рыбак крыху “аблажаўся” у вачах грамадскасьці

Пераможца міжнароднага музычнага фестывалю “Эўрабачаньне-2009” Аляксандр Рыбакпадпаў пад сур’ёзную крытыку ў Нарвэгіі за фотаздымак, на якім ён зафіксаваны ў абдымку з Лукашэнкам. Сьпевака абвінавацілі ў “наіўнасьці ” і “глупстве” і прызвалі не падтрымліваць “дыктатара”.

 

Як распавядае газэта “Погляд”, здымак быў зроблены ў час двухдзённага візіту маладога выканаўцы ў сталіцу Беларусі і разьмешчаны на яго інтэрнэт-блозе. На фотаздымку Рыбак абдымае Лукашэнку і падымае ў гору вялікі палец, а ў подпісе зьмешчана наступная фармулёўка:”Я з прэзыдэнтам Беларусі. Дзякуючы яму, Менск – адзін з самых прыгожых і чыстых гарадоў Эўропы! Прыязджайце сюды!”

 

Гэтая публікацыя выклікала ўзрыў незадавальненьня ў Нарвэгіі. Так, прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” назваў Аляксандра Рыбака “наіўным” і ўзгадаў, што сьпевака крытыкавалі за кантакты зь беларускім лідэрам яшчэ ў траўні 2009 году.

 

Арганізацыя “Моладзь Хрысьціянскіх Дэмакратаў Нарвэгіі” размясьціла на сваім афіцыйным сайце ліст, у якім аб’явіла, што ўчынак пераможцы “Эўрабачаньня” – дурнаваты. Маладыя палітыкі выказалі меркаваньне, што Аляксандр Рыбак павінен “быць салідарным зь беларусамі, якія змагаюцца за свабоду, падтрымліваюць дэмакратыю, а не паказваць дыктатару пальцам “клас”!

 

Пасьля некалькіх дзесяткаў камэнтароў, якія абваліліся на сьпевака з усіх куткоў планеты, яму давялося адрэагаваць. Аднак музыкант абмежаваўся тым, што замяніў васторжаны надпіс пад фотаздымкам на больш нейтральны: ”Я з прэзыдэнтам роднай краіны”. Аляксандр Рыбак зьявіўся на сьвет у Беларусі, а пасьля пераехаў разам з бацькамі ў Нарвэгію, дзе і атрымаў грамадзянства, нагадвае сайт Dni.ru.

Белорусский партизан

Просмотров: 615 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz