Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 11:01
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Сентябрь » 30 » Аляксандра Крутога арыштавалі за "хуліганства"
15:24
Аляксандра Крутога арыштавалі за "хуліганства"

Бацька пацярпелай ад тэракту арыштаваны

Аляксандр Круты зь Нясьвіжа зноў апынуўся за кратамі. На гэты раз ён намагаўся абараніць правы сваёй дачкі Іны, якая моцна пацярпела пры ўзрыве ў Менскім метрапалітэне.

Хто такі гэты чалавек у Нясьвіжы добра ведаюць розныя начальнікі і чыноўнікі дзяржаўных устаноў. Менавіта іх ён "даставаў” сваімі настойлівымі патрабаваньнямі, калі часта ўступаўся за правы жыхароў горада. Менавіта гэтая непатапляемая брація спрабавала яго схаваць ў турму нібыта за абразу "таварышча” Лукашэнкі, а пасьля накіраваць на прымусовае лячэньне, як нібы-та псіхічна-хворага чалавека. Метады няновыя, запазычаныя яшчэ ў савецкіх энкэвэдыстаў.

У нашым хворым на здаровую лёгіку і сэнс грамадстве, дзе за норму ўжо даўно лічыцца ненармальнасьць, намаганьні чалавека здабыць праўду і справядлівасьць выглядаюць не разумнымі ды не нармальнымі.

Сапраўдныя шызафрэнікі ў краіне займаюць самыя высокія пасады, рэгулярна брэшуць з высокіх трыбун і праз сродкі масавай інфармацыі даводзяць да насельніцтва сапраўды паранаідальныя ідэі і праекты. Гэта ўжо даўно выглядае цалкам нармальна, і грамадства намагаецца выконваць гэтыя мройныя праграмы і ўказаньні, у сваю чаргу вар’яцеючы пры гэтым.

Можа здарыцца нават, што праз нейкі час псыхічна здаровых людзей мы будзем шукаць толдькі па турмах і ў дзяржаўных псіхушках, куды іх зараз намагаецца схаваць насамрэч хворае "рукаводства”.

Аляксандр Круты "абразіў” аднаго з медыцынскіх чыноўнікаў, выліўшы на яго аналізы мачы. Адразу ж узьнікае пытаньне — гэта як жа трэба было абыходзіцца з хворай дачкой і зь яе бацькам у медычных установах, каб вымусіць апошнягя так "нахуліганіць”?

 

Аляксандр Круты, бацька і прадстаўнік адной з пацярпелых у тэракце ў менскім метро, абвінавачваецца ў хуліганстве «з асаблівым цынізмам».

22 верасня ў судзе паводле справы аб тэрактах у Менску першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Аляксандр Федарцоў часткова зачытаў пастанову аб затрыманні. У ёй сказана, што Аляксандр Круты «17 жніўня, знаходзячыся ў кабінеце адной з медычных установаў Менску, наўмысна здзейсніў хуліганскія дзеянні з асаблівым цынізмам і грэбаваннем да нормаў маралі». Гэта выявілася ў тым, што ён «выліў змесціва двух слоікаў з мачою на галоўнага ўрача» гэтай установы.

На гэтай падставе ў дачыненні Крутога пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 КК («Хуліганства»).

Нагадаем, Аляксандр Круты актыўна выступаў у судовым працэсе паводле справы аб тэракце ў метро, выбухах у Менску ў 2008 г. і ў Віцебску ў 2005 г. Яго затрымалі ўвечары 20 верасня. Менавіта яму належала хадайніцтва аб пераносе суда да вырашэння пытання пра адмену ў Беларусі смяротнага пакарання, стварэння інстытуту прысяжных засядацеляў і ўвядзення іх у працэс. Пазней Крутога адправілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя (Навінкі).

Пасля затрымання бацькі Інэса Крутая 21 верасня звярнулася да суддзі з заяваю, у якой патрабавала прыпыніць працэс да таго моманту, пакуль яе бацька не будзе зноў дапушчаны ў суд у якасці яе прадстаўніка. Аднак суддзя Аляксандр Федарцоў адмовіўся прыняць заяву, спаслаўшыся на тое, што магчымасць падачы хадайніцтваў з'явіцца на пэўнай стадыі судовага працэсу.

Тым часам Інэса Крутая і яе бацькі папрасілі палітычнага прытулку ў Нямеччыне. Дакументы ў амбасаду ФРГ у Менску Аляксандр Круты аднёс каля двух тыдняў таму. Палітычнага прытулку просяць у нямецкіх уладаў сама Інэса, яе бацька і маці-інвалід.

belsat.eu

 

 

Просмотров: 596 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz