Вольны Нясьвіж
Воскресенье, 24.09.2017, 00:46
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Май » 24 » Анатоль Бутэвіч наведаў Нясьвіж
01:29
Анатоль Бутэвіч наведаў Нясьвіж

  Цяжка быць чыноўнікам ды пісьменьнікам адначасова

Я прыйшоў на сустрэчу нясьвіскіх школьнікаў і студэнтаў коледжа імя Я.Коласа зь беларускім пісьменьнікам. Менавіта так было пазначана ў абвестцы, хаця агульнавядома, што наш зямляк Анатоль Бутэвіч вядомы і як культурнніцкі дзеяч, і як чыноўнік на розных вышэйшых пасадах у розныя часы.

Сустрэча пачалася з расповеду спадара Бутэвіча пра сваё дзяцінства, вучобу ў Сноўскай школе, пра літаратурную творчасьць і захапленьне гісторыяй роднага краю. Пісьменьнік вельмі пранікнённа ды з шчырымі пачуцьцямі расказваў дзецям, як трэба любіць нашу радзіму, нашу родную мову. Ён распавёў пра выбітных беларускіх дзеячоў, якіх лёс раскідаў па сьвеце і якія і дамагліся вялікіх посьпехаў і славы на чужыне. Узгадаў знакаміты водгук касінераў Кастуся Каліноўскага, па якім яны распазнавалі сваіх: "Каго любіш? Люблю Беларусь. Тады узаемна.”

Узгадаў Максіма Багдановіча, знаёмства з творчасьцю якога ў свой час зрабіла вялікае ўражаньне на  маладога Бутэвіча. Прагучалі радкі с знакамітага верша "Пагоня”.

Было прыемна слухаць добрую родную мову, гістарычныя ўзгадкі, шчырыя прызнаньні пісьменьніка. А на фотаздымках, якія дэманстраваліся пад час сустрэчы можна было пабачыць спадара Бутэвіча разам зь іншымі вядомымі асобамі, як, напрыклад, прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі, ды зь пісьменьнікам, якога называюць сумленьнем Беларусі, Васілём Уладзіміравічам Быкавым.

Але за прыемным уражаньнем адчувалася нейкая недасказанасьць. Мне падумалася, што быць проста добрым пісьменьнікам на Беларусі сёньня недастаткова. Беларускі пісьменьнік, паэт, культурніцкі дзеяч павінен быць яшчэ і змагаром. Мне незразумела, як можна любіць родную мову і пры гэтым сідзячы ў чыноўніцкім крэсьле ціха назіраць, як зь ёю распраўляюцца нашы недабразычліўцы, бо інакш можна пазбавіцца службовай кар’еры, дэвідэнтаў, ільгот. Як можна было спакойна назіраць за шалёнай кампаніяй шальмаваньня Васіля Быкава пры жыцьці, не выказацца ў яго падтрымку будучы пісьменьнікам?

Спадар Бутэвіч казаў, што мы можам ганарыцца Дамейкам і Касьцюшкам, якія сталіся нацыянальнымі героямі Чылі ды ЗША, што нашая зямля нараджае таленавітых людзей, якія робяцца вядомымі на далёкай чужыне. Нават назваў гэтую зьяву донарствам. Але ж донарства звычайна дабраахвотнае, а не пад пагрозай турмы, альбо фізічнага зьнішчэньня. Мне падаецца, што варта шкадаваньня зьява "распыленьня” нашых нацыянальных талентаў. Лепшыя зь лепшых ня мелі магчымасьці жыць і працаваць на радзіме. Колькі страціла наша краіна і колькі страчвае зараз, клі мы бачым, як людзі зьязджаюць на заробкі, хаваюцца ад палітычнага перасьледу, сядзяць ў турмах за тое, што адважыліся ўзьняць над сабой нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і тую ж Пагоню, усхваленую Максімам Багдановічам. Кожны з нас можа пераканацца як зачыняюцца беларускія школы, як памірае нашая матчына мова. Можна толькі ўявіць сабе, як расквітнела б нашая Беларусь сёньня, каб яе найлепшым прадстаўнікам не давялося хавацца ў далёкім замежжы ад перасьледу захопнікаў, якія ўладарылі і ўладараць зараз на нашай зямлі.

Анатоль Бутэвіч з гонарам казаў пра здабытую незалежнасьць, але забыўся ўзгадаць пра тых, хто яе здабываў у 90-я гады 20-га стагоддзя і хто яе зараз ціха здае пад Расейскую імпэрыю. Сёньняшні рэжым ставіцца варожжа да ўсяго беларускага, а спадар Анатоль мае дачыненьне да гэтага рэжыму.

Напрыканцы імпрэзы дзяўчынка з кветкамі пачала выказваць словы ўдзячнасьці пісьменьніку-земляку і ад хваляваньня крыху зьбілася.

       Нічога, нічога. Можна і па расейску, у нас жа двумоўе, – супакоіў яе госьць, нібы-та яму невядома, што двухмоў’е для нашай мовы азначае зьнішчэньне. Але дзяўчынка сабралася і з гонарам трымала прамову на роднай мове.

Вельмі цяжка было распазнаць дзе руплівец беларускасьці шчыры, а дзе лукавіць. Як цяжка павінна быць на душы чалавеку ад гэткай дваістасьці: беларускі пісьменьнік і дэнацыналізаваны чыноўнік.



23.05.12 Алесь Язьвінскі

Просмотров: 481 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 2
2  
Быць чыноунiкам у Беларусi пры цяперашнiм ражыме - гэта ужо цяжкi грэх.

1  
Дзякуй аутару за цiкавы артыкул. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Май 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2017 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz