Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 01:45
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Июнь » 7 » Апошні званок адзвінеў
01:15
Апошні званок адзвінеў

Дапабачэння, школа (+ фоткі)

Здаецца, што і зараз усё адбывалася, як заўсёды, як у той час, калі яшчэ бацькі сканчалі сярэднюю школу. Урачыстая лінейка, выступы ўдзельнікаў і запрошаных гасцей, цырымонія развітання з выпускнымі класамі, блуканні па горадзе, вечаровыя мерапрыемствы. Але ў гэтым годзе ёсць і змяненні. Пэўны час у Нясвіжы па ініцыятыве аддзела адукацыі праводзіліся "маршы выпускнікоў” з вечаровымі "тусоўкамі” у раённым Доме культуры. Мерапрыемства цікавае і карыснае. Яно падабалася выпускнікам хоць і вымагала сродкаў ды арганізацыйных высілкаў з боку кіраўніцтва адукацыяй раёна. Звычайна адбывалася шэсце выпускнікоў па горадзе з ускладаннем кветак да магілы загінуўшым у Айчыннай вайне салдатам. Затым цырымонія працягвалася ў актавай залі раённага Дома культуры, дзе каманды выпускнікоў мелі магчымасць у тэатралізаванай форме развітацца са школай і заявіць аб сабе. 

Адбывалася ўзнагароджанне лепшых, выказваліся падзякі настаўнікам і выхавацелям.

На гэты раз раённае кіраўніцтва адукацыі "схавалася ў кусты”, а правядзенне мерапрыемстваў усклала на плечы кіраўніцтва школ. Відаць так прасцей ды і адказнасці меней, а можа проста не хапіла грошай у дзіравым бюджэце раёна?

Але школы і самі здолелі арганізаваць святы для сваіх выпускнікоў. Далей – пачынаюцца экзаміны і былыя школьнікі ўступяць ў самастойнае жыццё. Цяжка казаць, што іх чакае ў гэтым жыцці, бо вядома, як падарвана сістэма сярэдняй адукацыі выбрыкамі і эксперыментамі адукацыйнага чынавенства. Аб’ём ведаў, якія даюць школьныя праграмы, значна ніжэйшы за патрабаванні на іспытах (тэставанні) пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Каб падрыхтавацца трэба мець грошы і займацца ў прыватнага рэпітытара, а іначай нічога не атрымаецца. Школа ўвогуле за апошнія гады ператварылася ва ўстанову, дзе дзяцей шчыльна перагружаюць імітацыяй клопату аб іх.

Канцэрты, спаборніцтвы, алімпіяды, канферэнцыі, кіналекторыі і бясконцы шэраг іншых абавязковых "карысных” мерапрыемстваў, якія адымаюць у школьнікаў і настаўнікаў час і адсоўваюць аснову адукацыі – ўрок, на другі план.

Да таго ж школа, як і раней, выхоўвае не асобу, а "паслухмяныя вінцікі”, на якіх у будучым павінна трымацца дзяржаўная сыстэма. Асабліва цяжка гэтым "вінцікам” уступаць ў самастойнае жыццё, дзе трэба прымаць рашэнні, несці адказнасць і самастойна, без камандаў будаваць сваю будучыню. Ні школа, ні БРСМаўскія арганізацыі гэтаму не вучаць. Значыць прыйдзецца пачынаць з нуля.

А.Язьвінскі

На фотаздымках выпускнікі Нясвіжскай сярэдняй школы №3






Просмотров: 604 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июнь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz