Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 18:56
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Декабрь » 6 » Апошняе слова прэтэндэнтаў
01:27
Апошняе слова прэтэндэнтаў

"Дэбаты”

Унікальная магчымасьць паглядзець на тое шоў, што па нейкаму недаразуменьні ў нас называецца выбарамі, прадставілася жыхарам краіны ў суботу 4-га снежня на канале прыватызаванага адным чалавекам БТ. Дарэчы, прыватызаваны ня толькі гэты канал, а і ўсё беларускае тэлебачаньне, радыё і дзяржаўны перыядычны друк. Менавіта таму паказ апазыцыянераў у прамым эфіры – рэч выключная і назіраецца ўпершыню за увесь перыяд панаваньня Лукашэнкі. Як на такое пагадзілася дыктатарская ўлада – незразумела.

Думаецца, што да гэтага спрычыніліся эканамічныя абставіны, якія вымагаюць кленчыць падачак у Захада і, таксама спецыяльны гэбэшны сцэнар мерапрыемства, які прадугледжвае "участіе бальшого калічества претендентов” бязлікіх альбо проста невядомых большасьці электарату. Па сцэнары галоўны і "недасягальны” таварыш у гэтым балагане не ўдзельнічае. Ён штодня заняты на экране тэлебачаньня "важнымі гасударственнымі дяламі” і яму няма часу займацца нейкай балбатнёй з кучкай "адмарозкав”.

Вынікам сталася, што назваць мерапрыемства "дзебатамі” немагчыма, бо прадстаўлены толькі адзін бок і няма з кім дыскутаваць. Той, хто адказны ў краіне за ўсё і ўся проста адсутнічаў, баіцца праўдзівага слова і ня мае адказаў на пытаньні.

На першых больш-меньш дэмакратычных выбарах у 1994-м годзе на дэбатах мы пабачылі ня толькі прэтэндэнта на ўладу таварыша Лукашэнку, але і прадстаўніка той улады, вядомага Кебіча. Вось ужо было дзе раскруціцца "маладому ваўку”, " непрымірымаму барадзьбіту з карупцыяй”. Малаціў языком і налева, і направа, як толькі хацеў.

Іншая справа зараз, калі самаму трэба адказваць. Чаму, напрыклад, тая карупцыя памножылася мнагакратна разам з непамерна вырасшай арміяй чыноўнікаў-бюракратаў, якія трымаюць за горла кожнага працаўніка краіны, не даючы яму вольна працаваць?

Але нягледзячы на адсутнасць Лукашэнкі пабачыць гэтае дзейства было цікава. Першае, што кінулася ў вочы – гэта ўбогасьць бэтэшных супрацоўнікаў, якія чамусьці прэтэндуюць на званьне журналістаў. Узровень нават блізка не стаіць да журналісцкага. Гэта звычайная халопская шпана, якая вельмі цьмяна разумеючы, што адбываецца, зацята намагалася кіраваць мерапрыемствам па  зараньне пралічаным гэбэшным сцэнары. Хлопчыкі, як школьнікі стаялі ўдзьвух побач (аднаму весьці перадачу, як тое робіць, напрыклад, на расейскім тэлебачаньні вядомы Салаўёў, бэтэшнай шпане не пад сілу), зачытвалі нейкую бязглуздасьць з паперак, разбаўляючы яе час ад часу вулічнай пашляцінай, як тое звычайна робіць іхны кумір-карміцель на прыватызаваным тэлебачаньні. Большасьць прэтэндэнтаў на прэзідэнтскую пасаду здолела указаць ім месца, ігнаруючы пошлыя рэплікі і анікдоцікі.

Гледзячы на прэтэндэнтаў, неаднойчы зьяўлялася думка, як некаторым зь іх удалося сабраць больш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў? Што гэта такое – зьбіраць подпісы за апанентаў Лукашэнкі, мне вядома не па чутках. Людзі не толькі баяцца падпісвацца, бо вядома, як пасьля "вертыкальшчыкі” прачэсваюць падпісантаў праз працу і па тэлефоне, але і не хочуць падпісвацца больш чым за аднаго прэтэндэнта, тым больш, што нічога нават ня чулі пра іх раней. Відаць прышлося рэгістраваць па распараджэньні зьверху. Чым больш невядомых "адмарозкаў”, тым лепш. Так было задумана хунтаўскімі ідэёлягамі.

Сцэнар гэбэшных выбарчых тэхналёгій прасочваўся і ў працы "вядучых” так званых дэбатаў. Напрыканцы, яны агучылі, нібыта падлічаную па ходу выступаў колькасьць узгадваньняў прозвішча таварыша Лукашэнкі – больш за 50. Бэтэшныя "двоечнікі” проста зачыталі зараньне падрыхтаваную іхнымі гаспадарамі лічбу. Насамрэч жа прозьвішча Лукашэнкі ўвогуле ніхто ня ўзгадваў. Выступоўцы толькі намякалі на асобу, наўпрост зьвярталіся да абстрактнай асобы кіраўніка дзяржавы.

Агульнае ўражаньне ад перадачы, як ад чарговага сутыкненьня з ваяўнічым брыдотным нахабствам духоўнаўбогай улады. У той жа час прэтэндэнты ў сваёй большасьці здолелі годна ўтрымаць сытуацыю, не паддаўшыся на бэтэшныя штучкі тамашняй шпаны. Гэта былі апошнія прамовы апазыцыйных кандыдатаў у гэтай кампаніі. Наступныя два тыдні давядзецца слухаць аднаго "непаўторнага" ды яго рознакалібровых халуёў. Дык можа ў самы час знімацца ўсім нармальным кандыдатам ды далучыцца да байкоту, пакінуўшы "выключна народнага" сам на сам зь яго камарыльляй?

Шкада, але зразумела, што такое немагчыма, паколькі рэжым хутчэй за ўсё падстрахаваўся і сярод прэтэндэнтаў прысутнічаюць таварышы ад Лукавага (нью-гайдукевічы), якія таемна высунуліся па ініцыятыве рэжыму зь неадкуль і да канца будуць імітаваць выбарчую альтэрнатыву і дэмакратыю. Гэтыя артысты выканаюць свае ролі да канца.

Алесь




Просмотров: 496 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 Санитар  
0
Классно!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz