Вольны Нясьвіж
Среда, 24.04.2024, 20:03
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Февраль » 18 » Байкеры ў Нясьвіжы
13:48
Байкеры ў Нясьвіжы

Байкерскі фэст у "культурнай сталіцы"

Нясьвіж абвешчаны ”культурнай сталіцай” Беларусі. З чаго б гэта і хто такое прыдумаў? У той жа час зусім ня важна, калі тое дапаможа гораду ўзнавіць традыцыі, культуру, гістарычную памяць.
Першым культурніцкім мерапрыемствам у "культурнай сталіцы” сталася другая зімовая тусоўка байкераў. Пад’ехаўшыя з розных мясцін і, у тым ліку, з Расеі аматары матацыклетнага экстрыма на працягу выходных прадстаўлялі сваю культуру нясьвіжанам. Зразумела, што байкерскі фэст, гэта зусім не конкурс сімфанічных аркестрваў і кантынгент тут зьбіраецца зусім іншага кшталту. Тым ня меньш варта ўзгадаць, што ў прошлым годзе байкерам для харчаваньня і правядзеньня "культурнай” праграмы была прадстаўлена Нясьвіская школа №3. Вынікам жа сталася тое, што ў гэтым годзе "скураную” публіку ў школу больш ня пусьцілі. Культурніцкі ўзровень гаспадароў жалезных коней значна жадае лепшага. Пасьля таго, як сканчаецца баль, даводзіцца вельмі доўга выграбаць сьмецьце, якое чамусьці да сьметнікаў не дайшло. Таксама вельмі прыемна слухаць "простанародны” говар удзельнікаў тусоўкі, калі ад расейскага мацюка ў незагартаваных людзей "вянуць вушы”. Байкеры вельмі любяць прыкладацца да гарачыцяльных напояў, пасьля чаго зносіны набываюць асабліва культурныя межы. У прошлым годзе адна з падпітых асобаў жаночага полу добра разагрэўшыся "элексірам весялосьці” прадэманстравала на сцэне сапраўдны стрыптыз. А што тут такога? Падумаеш – школа, падумаеш на людзях, падумаеш на падпітку, але затое, якое культурніцкае відовішча атрымалася…
У гэтым годзе хлопцы і дзяўчаты ў чорным адцягваліся па-поўнай на Нясьвіскім ФАКу (фізкультурна-аздараўленчым комплексе). Гучыць сымвалічна, ці няпраўда?
Такім чынам можна канстатаваць, што культурніцкая скарбонка гораду папонілася першай культурніцкай пярлінай "аля байк”. Варта зазначыць, што на вуліцах горада з моманту абвяшчэньня Нясьвіжа сталіцай, мацюкоў нічуць не паменшала, ды наўрад паменшае. Супрацоўнікі правапарадку гэтага ніколі не заўважалі і не заўважаюць, а навошта, калі для іх самыў расейскі мат зьяўляецца асноўным слоўнікавым зьвязкам у размовах. Калі і здараецца, што штрафуюць каго за мацюкі ды раскідваньне сьмецьця, дык толькі апазыцыянераў, ды і то ў Менску, бо толькі яны са сьведчаньняў мянталіцыянераў не валодаюць культурным "двуязычыем”.
А што думаюць нясьвіжане на конт падвышэньня культуры ў культурнай сталіцы "гасударства”, ці дапаможа гэта хоць бы пазбавіцца ад ужо звыклай мацяршчыны?


Просмотров: 500 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 2
2 dzjaciuk  
0
Пытаньне сапраўды ня ў байкерах, яны ўсюды аднолькавыя, а ў нясьвіжанах. Культурнай сталіцай назваліся, а па вуліцы не прайсьці каб вушы не абвісьлі ад расейскага мата. Проста байкерская тусоўка - для байкераў, а не для шырокага рэклямаваньня ў грамадстве, як культурніцкі ўзор. Культурніцкая сталіца Беларусі павінна быць беларускай і трымацца на сваёй культуры, а не на псэўдакультуры вырабленай з замежных нялепшых ўзораў ды каставых традыцый. Прыглядзіцеся да моладзевых тусовак, ці дабавіць культуры ім байкерскі ўзор? Псэўдарасейшчына задушыла ўсюды, а ад сюль і мат і іншае. А дзе, напрыклад, канцэтры беларускіх моладзевых гуртоў? Правільны, у выгнаньні.

1 Kazik  
0
Хочу сказать одно,что все байкеры веселые и раскрепощенные люди.Во всех странах байкеры такие.И в Европе и в США.Вместо того, чтобы критиковать байкеров лучше поднимите тему о казино Жетон которое достраивают напротив детского садика в городе Несвиже.Кстати наша оппозиция очень рьяно рвется у Эуропу и ЗША(мне это тоже по душе),но там байкеры ведут себя тоже не лучшим образом. tongue

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz