Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 06:00
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 28 » Баскетбольны матч у Нясьвіжы
01:34
Баскетбольны матч у Нясьвіжы

Нясьвіж наведала дэлегацыя з галандыі + фоткі

У спартовым комплексе ў Рудаўцы адбыўся сяброўскі матч юнакоў з Галандыі і Нясьвіжа па баскетболу. Спаборніцтвы выклікалі цікаўнасьць нясьвіскіх аматараў гэтага віду спорта.

І хоць вынікам сталася пераканаўчая перамога нясьвіжан, тым ня меньш абстаноўка была па-сапраўднаму сяброўская. Гульцы прадэманстравалі някепскую гульню, ў якой нашыя хлопцы выявілі больш значную фізічную падрыхтоўку, што і дазволіла атрымаць перавагу над супернікам.

Але трэба адзначыць, што нягледзячы на гэтыя абставіны, галандскія юныя баскетбалісты знайшлі што прадэманстраваць нясьвіскім хлопцам. Яны гулялі вельмі зладжана адзінай дружнай камандай і хоць ўступалі крыху ў хуткасьці, але час ад часу знаходзілі магчымасьць прарыву ў абароне каманды гаспадароў.

Усё закончылася конкурснымі выступамі з мэтаю вызначэньня лепшых майстроў выкананьня кідкоў з розных адлегласьцяў і рознымі тэхнічнымі прыёмамі. Затым адбылося сяброўскае фатаграфаваньне, абмен сувенірамі.

У пачатку сустрэчы кожная каманда атрымала сьвяточны каравай, выпечаны, трэба думаць, у Нясьвіскім кандытарскім цэху. Вельмі прыгожы зьнешне і зусім не такі на смак. У нашых пекараў, як заўсёды, чаго-небудзь не хапае. Не знайшлося разынак, альбо ваніліну. Сахару у Нясьвіжы бракуе таксама.

Здавалася б дробязь, якая не заслугоўвае ўвагі, але з гэтых дробязяў складаецца ўражаньне аб нашай краіне і нашым горадзе. Я асабіста пакаштаваў таго пірага і ня думаю, што галандскія хлапчукі яго зьядуць. Ва ўсялякім разе нясьвіжане пакінулі сваю, крыху абшчыпаную булку ў спартовай разьдзявалцы.

Алесь Язьвінскі









Просмотров: 602 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz