Вольны Нясьвіж
Четверг, 25.04.2024, 05:07
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Март » 16 » Баскетбольны турнір Нясьвіж - Сноў 2011
00:31
Баскетбольны турнір Нясьвіж - Сноў 2011

Усё пачыналася ў васьмідзесятым

У суботу, 5-га сакавіка, у Снові адбыліся гульні па баскетболу на кубак героя сацыялістычнай працы спадарыні Сцепановіч. Турнір праводзіцца ўжо дастаткова працяглы час і набыў вядомасьць не толькі ў нашым рэгіёне, але і за яго межамі. На гэты раз у розыгрышы кубка прынялі ўдзел 5 каманд, тры – з Нясьвіжа, адна – з Койданава і гаспадары турніра – Сноўская каманда. Перамаглі баскетбалісты Койданава, другую пазыцыю заняла адна з каманд Нясьвіжа, трэцюю – гаспадыры турніра. 

Мне хацелася б крыху нагадаць гісторыю вышэйузгаданага мерапрыемства, паколькі час незваротна забірае з сабой не толькі ўзгадкі аб былых баталіях на баскетбольнай пляцоўцы Сноўскай сярэдняй школы, але сыходзяць з актыўнага жыцьця былыя арганізатары і ўдзельнікі гэтага спартовага сьвята. Нажаль ніхто да гэтага часу не занатаваў храналёгію тых падзей.

Першы раз кубак разыгрываўся ў весну 1980-га году. Аб тым, што менавіта ў гэты год адбыліся першыя гульні мне нагадвае тая абставіна, што я прымаў удзел  у турніры ў складзе каманды Нясьвіскага аўтакамбіната будучы яшчэ не жанатым, а неўзабаве, пасьля другога разыгрываньня сноўскага турніра, праз год, я ажаніўся. Атрымліваецца, што ў гэтым годзе адбыліся 31-шыя спаборніцтвы на кубка спадарыні Сцепановіч, паколькі аднойчы спаборніцтвы не праводзіліся.

За ўвесь час, напрацягу больш чым за трыццаць гадоў, у спаборніцтвах бралі ўдзел баскетбалісты розных пакаленьняў, падрыхтаваныя рознымі трэнерамі. Мне пашчасьціла гуляць у нясьвіскіх камандах на ўсіх сноўскіх турнірах. Не прапусьціў ніводнага.

Варта зазначыць, што сёняшні баскетбол некалькі зьмяніўся і адрозьніваецца ад таго, што дэманстравалі першыя ўдзельнікі напачатку 80-х гадоў. Сказваецца ўплыў амэрыканскіх гульняў НБА, якія сёньня сталі даступнымі жыхарам былога Савецкага Саюзу. Зьмяніліся крыху і правілы гульні, была ўведзена 3-хачковая лінія і шмат іншага ў правілах гульні, але нязьменнай застаецца папулярнасьць баскетбулу ў Нясьвіжы і Снові.

Напачатку ў складзе каманды аўтакамбіната з Нясьвіжа, якой кіраваў Сяргей Сімачоў, разам са мной гулялі Анатоль Цвірка, Лявон Кажамякін, Алег Касач, пазьней далучыліся былыя выхаванцы трэнера спортшколы Анатоля Губарава – Іосіф Івашкевіч, Віктар Кандыбовіч, Ігар Нічыпаровіч, Сяргей Цвірка. Зараз усіх ужо і не ўзгадаць. Але не было баскетбалістаў у раёне, якія не прымалі ўдзелу ў сноўскіх спаборніцтвах 8-га сакавіка.

Звычайна заўсёды былі прадстаўлены каманды Снові, каманда школьнікаў спортшколы і дзьве, альбо тры каманды з Нясьвіжа, ці з раёна. Галоўныя баталіі разгортваліся паміж адной з нясьвіскіх каманд і  камандай гаспадароў турніру. Здаралася, што нехта перамагаў тройчы запар і тады кубак заставаўся ў гэтай камандзе назаўжды. Так першы кубак назаўсёды заваявала каманда Нясьвіскага аўтакамбіната, пазьней гэта ўдавалася сноўскай камандзе і ў гэтым годзе трэцьці раз запар перамаглі госьці з Койданава.

Трэба зазначыць, што ўцэлым узровень спаборніцтваў значна вырас за гэтыя гады. Прыемна і тое, што гульцы ставяцца добразычліва да сваіх супернікаў, чаго бракавала спарцмэнам раней. Даводзілася часам нават быць сьведкам брыдкай лаянкі паміж некаторымі ўдзельнікамі і суддзямі ў час гульні. Але сёньня на турніры пануе дух здаровага спартовага саперніцтва, што вельмі прыемна. Станоўча і тое, што колькасьць аматараў баскетболу вырасла. Гэта ў асноўным былыя выхаванцы сноўскай баскетбольнай школы і нясьвіскіх трэнераў Анатоля Губарава і Сяргея Гапановіча.

Алесь Язьвінскі, Нясьвіж







Просмотров: 636 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2 BugBeaulgemip  
0
Programs, reviews of new products, reviews of software http://bestsoftwarehere.com/

1 Федор  
0
приятно видеть молодёжь в спортзале, а не с бутылкой пива, бесцельно болтающихся по улицам в поисках приключений. Уважение А.Язвинскому

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz