Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 15:04
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Октябрь » 4 » Беларуская салідарнасьць
02:13
Беларуская салідарнасьць

   

Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №13


Расея займае першае месца ў Эўропе па колькасьці забойстваў у маладзёвым асяроддзі. Такая выснова зроблена ў справаздачы "Аб папярэджваньні гвалту і злачыннасьці, зьвязаных з халоднай зброяй, сярод падлеткаў і моладзі”. Справаздача падрыхтавана Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя. Узровень сьмяротнасьці ад гвалту ва ўзроставай групе 10-29 гадоў у Расеі складае 15,85 на 100 тысячаў чалавек. Мяркуем, што статыстыка, якой пакарысталіся дакладчыкі, вельмі заніжана расейскімі ўладамі. Але яна ўсяроўна дзікая па сутнасьці. На другім месцы ў справаздачы Албанія (11,2 на 100 тысячаў). На чацьвертым месцы ў змрочнай статыстыцы наша Беларусь – вынік сацыяльнага разбурэньня, наладжанага прамаскоўскім рэжымам. Менш за ўсё забойстваў сярод моладзі ў Нямеччыне, Арменіі і Аўстрыі (0,47 – 0,5 на 100 тысячаў).

24 верасьня прэзыдэнт Украіны выступаў на генасамблеі ААН у Нью Ёрку. Ён паабяцаў працягваць "дэмакратычныя дасягненьні аранжавай рэвалюцыі”. Пасьля такога кур’ёзнага тэзісу прагучэў і зусім кур’ёзны пасаж. Януковіч тэмпэрамэнтна заявіў, што "русскій і украінскій языкі очень похожі…” Гэта, мабыць, вельмі важна было агучыць на генасамблеі. Зразумела, чаму арганізацыі ўкраінскай дэаспары ў ЗША адмовіліся сустракацца з гэтым Януковічам. А пакуль галоўны начальнік езьдзіць за акіян, ягоны міністар асьвету вярнуў расейскую мову ў сьпіс прадметаў, якія можна здаваць на дзяржаўных іспытах ва Украіне.

У Маскве 26 верасьня на Чыстых прудах прайшла акцыя "Дзень недаверу”, прысьвечаная 11-й гадавіне "разанскіх вучэньняў” ФСБ. Як паведаміў карэспандэнт "Граняў”, у ёй узялі ўдзел каля ста чалавек. Удзельнікі акцыі трымалі дзесяткі плякатаў з надпісамі: "Ня верым дзяржаўнай вэрсіі выбухаў”, "Разань. Ня верым”, "Беслан. Ня верым”, "ФСБ хавае праўду. Загінуўшыя Ганна Паліткоўская, Юрый Шчакачыхін, Сяргей Юшанкоў, Аляксандр Літвіненка шукалі гэтую праўду”. Людзі ўспаміналі трагічныя падзеі верасьня 1999 года – выбухі дамоў у Валгадонску, Маскве, Буйнакску. Па словах удзельнікаў акцыі, вучэньні ў Разані, праведзеныя супрацоўнікамі спэцслужбаў, прымусілі сумнявацца ў тым, што дамы ў розных гарадах краіны ўзрывалі чачэнскія баевікі.
Па словах праваабаронцы Міхаіла Крыгера, пасьля падзеяў у Разані выбухі ў расейскіх гарадах спыніліся. Выбухі былі выкарыстаны ў прэзыдэнцкай кампаніі Уладзіміра Пуціна, падкрэсьліў ён.
9 верасьня 1999 года ў Маскве на вул. Гур’янава магутны выбух зьнішчыў два пад’езды 9-павярхоўкі. Загінулі 106 чалавек, 264 былі паранены, сярод ахвяраў было 86 дзяцей. 13 верасьня 1999 года на Кашырскай шашы сталіцы магутным выбухам быў цалкам разбураны 8-павярховы дом. Загінулі 124 чалавекі, у тым ліку 13 дзяцей.
У дагестанскім Буйнакску 4 верасьня 1999 года адбыўся першы ў Расеі тэракт, у выніку якога тэрарысты ўзарвалі жылы дом. Каля 5-павярхоўкі выбухнуў замініраваны грузавы аўтамабіль. Загінулі 19 чалавек, 73 сталі інвалідамі.
22 верасьня 1999 года ў Разані ў доме 14/16 па вул Навасёлаў жыхары заўважылі людзей, якія заносілі ў падвал падазроныя мяхі. На месца прыбылі міліцыя і разанскае ўпраўленьне ФСБ. Тых людзей з мяшкамі затрымалі. Імі аказаліся супрацоўнікі цэнтральнага ўпраўленьня ФСБ.
ФСБ заявіла, што ў Разані праводзіліся "вучэньні” па праверцы баегатоўнасьці мясцовых сілавых структур і ўважлівасьці грамадзянаў. У мяшках нібыта быў цукар-рафінад, а высновы экспэртаў аб парах гэксагена нібыта былі памылковымі. Але паводле сьведкаў, у мяхах ляжала грануляванае рэчыва жоўтага колеру (гэксаген).
Вельмі добра, што ў Маскве сто чалавек правялі такую антыгэбоўскую акцыю. Але ў такім мегалопалісе пад гэтымі лёзунгамі павінны былі б сабрацца прынамсі сто тысячаў чалавек.

Апошнім часам у расейскіх СМІ актывізавалася атака на мэра Масквы Ю. Лужкова. Яму і ягонай жонцы Батурынай прыпомнілі ўсё, усе мафійныя справы. Паказаны фільм пра ягоныя карупцыйныя справы, надрукаваны артыкулы, Расея поўнілася чуткамі пра блізкую адстаўку супэрмафіёзы. 26 верасьня па тэлебачаньню паказалі нават фільм пра тое, як пры Лужкове ў Маскве былі зьнішчаны пад выглядам "рэстаўрацыі” больш за сотню будынкаў, якія ўяўляюць сабой вялікую гістарычную і культурную каштоўнасьць. А Лужкову было хоць бы што. 27 верасьня ён выйшаў на працу і заявіў, што мае вялікія пляны на будучыню на сваёй пасадзе. Мяркуем, што Лужкоў трымаўся бадзёра нездарма. Дзейнічала ўнівэрсальная сіцылійская формула: "он слішком много знал…” Менавіта на Лужкову на працягу гадоў сыходзіліся і ад яго разыходзіліся мутныя грашовыя плыні, Масква ператваралася ў магутнага спрута, які высмоктваў сілы з усяе імпэрыі. Мафійныя напластаваньні аказаліся ў сталіцы Расеі настолькі моцнымі, што з ходу не ўдалося зваліць галоўнага сталічнага пахана. Але вось 28 верасьня расейскія тэлеканалы ўрэшце паведамілі, што Медведев "выказаў недавер” і звольніў Лужкова. Ягоныя абавязкі прызначаны выконваць мафіёза №2 – тав. Рэсін, намесьнік Лужкова. Дона Карлеёнэ замянілі на дона Барзіні.

Янка Базыль

Просмотров: 575 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 2
2 Сергей Пономарев? Пекин-Варшава  
0
http://eklezk.ucoz.ru/news/putin_agent_cru_a_takzhe_s_kakimi_oligarkhami_boretsja_putin/2010-10-30-655

http://eklezk.ucoz.ru/news/lukashenko_vs_putin_nachalo/2010-10-30-657


1 Сергей Пономарев, Пекин-Варшава  
0
Воровская Мать-её-Рассея и КГБ-ушный клан ВовыПу...

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz