Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 20:12
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Октябрь » 4 » Беларуская салідарнасьць
02:25
Беларуская салідарнасьць
Фігуры раскрываюцца

Электаральны балаган паціху набірае абароты. Як і раней, рэжым паводзіць сябе даволі стрымана, хлусьліва абяцае выбарчыя палёгкі і іранічна назірае за мітусьнёй "апазыцыянэраў”. Там часам ёсьць магчымасьць лепш убачыць хто ёсьць хто ў гэтым балагане. З рэжымам усё зразумела – гэта прамаскоўская дыктатура, што прыватызавала нашу краіну і нішчыць нацыю. А вось за ягонай "апазыцыяй” яшчэ цікава і паназіраць.

22 верасьня Радыё Свабода паведаміла пра выказваньні паэта Някляева, кіраўніка вядомай "Говорі правду”. Цытуем яго словы: "Сёньняшняя беларуская эканоміка завязаная на расейскай. Гэта рэальнасьць. Таму мы ня можам замарозіць працэсы інтэграцыі з Расеяй. А тым больш ад іх адмовіцца. Але відавочна, што інтэграцыйны працэс зайшоў у тупік. Неабходна выбудаваць прынцыпова новыя адносіны. Падмуркам іх ня можа быць праект асобных палітыкаў, якім ёсьць праект "Саюзная дзяржава”.

(Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/2165117.html)
На мінулым тыдні спадар Някляеў распаўсюдзіў праз Радыё Свабода відэазапіс свайго выступу перад журналістамі. Сярод іншага ён, уздымаючы ўгару кулак, сказаў: "Так, я люблю Расею!..”

Любіць нікому не забаронена. Але ўсхваляць "завязанасьць” беларускай эканомікі на крымінальную, мафійную эканоміку Расеі (тысячы і тысячы абрабаваных і забітых беларускіх работнікаў) – гэта брыдка. Выглядае, што Някляеў гатовы працягваць збанкрутаваны акупанцкі праект "інтэграцыі” з Расеяй ужо на сваім узроўні і палепшыць яго. Словам, зьбіраецца прадоўжыць "інтэграцыйны” пункцік Крамля і Лукашэнкі. Вельмі цікава. Вось гэта альтэрнатыва!

Спадар Саннікаў таксама сказаў сваё слова. Радыё Свабода паведаміла, што кіраўніком ягонай ініцыятыўай групы прызначаны Уладзімер Кобец. Ну, цяпер "перамога” прэтэндэнту забясьпечана. У спадара Кобеца вялікі досьвед. Людзі добра памятаюць гэтага праверанага кадра. Ён актыўна засьвяціўся ў "Маладым Фронце”, потым утвараў "Зуброў”. Паўсюль справа заканчвалася канфліктамі, праваламі, хаосам і актыўным пранікненьнем спэцслужбаў. Пасьля развалу "Зуброў” многія зь ягоных сяброў сталіся дзеячамі БРСМ. Астатнія ходзяць па Менску і іншых гарадах і распавядаюць аб тым, які абаронца сувэрэнітэту Лукашэнка і які вялікі апазыцыянэр тав. В. Ціхіня.

Пасярод псэўдаапазыцыйнай мітусьні мы пачуем яшчэ шмат цікавага, сустрэнем шэраг "правераных кадраў”, якія будуць клікаць людзей на фальшыввыя выбары.

Юрка Марозаў

Просмотров: 532 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.5/2
Всего комментариев: 3
3 санитар  
0
Этим пиндососам пора давно на помойку!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

2 памяркоуны  
0
козлы!!!

1 Сергей Пономарев  
0
Всё правильно..!
Грустно, но так и есть...

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz