Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 00:29
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2014 » Сентябрь » 11 » Беларускі летнік на Нёмане
22:15
Беларускі летнік на Нёмане

 Развітанне з летам

Хутка, неяк нават незаўважна, у жвіры падзей, клопатаў, а калі і ў прыемным баўленні часу, праляцелі летнія канікулы ў нашага падрастаючага пакалення. Зноў надыйшло трывожна-прыемнае і неяк святочна-засярэджанае 1-е верасня. Час настройвацца на плённую працу са школьнымі падручнікамі. Але гэта зусім ня значыць, што ў дзяцей не застаецца часу на актыўны адпачынак і добрыя справы.

З 5-га па 7-е верасня на радзіме Якуба Коласа, паблізу вёскі Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскага раёну, школьнікі нясвіжскіх школ прымалі ўдзел ў турыстычным летніку пад назовам: “Нашчадкі Коласа, Скарыны”. Мерапрыемства ладзілася Нясвіжскім турыстычным клубам “Вандроўнік” сумесна з грамадскай арганізацыяй Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны пад дэвізам: ”Зробім лепш” і было прымеркавана да пачатку новага навучальнага году.

Юныя нашчадкі Коласа і Скарыны спаборнічалі ў тэхніцы турызма і выпрабоўвалі свае сілы ў розных конкурсах і турнгірах. Моладзі было прапанована адчуць сябе сапраўднымі беларусамі і размаўляць увесь час паміж сабой на роднай мове. Да таго ж кожны меў магчымасць выпрабаваць сябе ў сіле, альбо спрытнасці. Удзельнікі кідалі дзіду ў цэль, камяні на далечыню, гулялі ў валейбол і бадмінтон, спаборнічалі на воднай стужцы перашкод.

Камандныя вынікі ў спаборніцтвах не падводзіліся, але кожны меў магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і атрымаць каштоўны падарунак ад арганізатараў мерапрыемства.

У суботні вечар сябры турклуба “Вандроўнік” падрыхтавалі для удзельнікаў злёту на беразе ракі Нёман турыстычную лазню. Усе з задавальненнем прымалі працэдуру з дубовымі венікамі і акунаннем у прахладнай рачной вадзе.

Крыху пазней вясёлы народ сабраўся каля агульнага вогнішча, дзе слухалі песні пад гітару ў выкананні беларускага гурта “Рахіс”, два сябры якога прыехалі менавіта сюды, каб пад ціхія усплёскі нёманскай плыні, у зачараванным святле месячнай поўні праспяваць свае мілагучныя песні.

Зарад бадзёрасці і ўражанняў дапаможа маладым ўдзельнікам злёту з новымі сіламі прыступіць да навучання ў школе, а атрыманы досвед у турыстычнай справе дапаможа школьнікам актыўна ўключыцца ў турыстычнае жыццё нясвіжчыны. Да таго ж. моладзь заўсёды чакаюць і ў турклубе “Вандроўнік”. Наперадзе яшчэ шмат спраў.

Алена Цымбарэвіч,

старшыня Нясвіжскага турклуба “Вандроўнік”

 

Спявае гурт "Rahis"

Узнагароджванне пераможцаў

Спаборнічаюць "воднікі"

Падрыхтоўка турыстычнай лазні

Турыстычная лазня

Просмотров: 611 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz