Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 07:58
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Июнь » 7 » «Белсат» цяпер можна будзе глядзець і раніцай
02:44
«Белсат» цяпер можна будзе глядзець і раніцай

Тэлеканал «Белсат» удвая павялічвае час трансляцыі і змяняе частату транслявання праграм праз спадарожнік «Астра», паведаміў выканаўца абавязкаў прэс сакратара тэлеканала Сяргей Пеляса.
Паводле яго слоў, з 7 чэрвеня «Белсат» будзе транслявацца агулам каля 12 гадзінаў штодня.

«Уводзіцца ранішні паўторны блок з 7 гадзін да 13. Вечаровы блок будзе транслявацца як і раней — з 17 гадзін да 23», — паведаміў Пеляса.
«Штодня раніцай будзе паўтарацца большая частка вечаровага блока з папярэдняга дня.
Праграма навін „Аб’ектыў" будзе паўтарацца толькі раз — а 7 гадзіне раніцы. Дзіцячыя мультфільмы з папярэдніх дзён будуць паўтарацца ў блоку па 3–4 серыі раніцай найбліжэйшымі суботамі ды нядзелямі», — паведаміў Пеляса.

Ён адзначыў, што, з 7 да 9 гадзіны раніцы можна будзе глядзець лепшыя публіцыстычныя праграмы «Белсата», а пасля — дакументальныя і мастацкія фільмы ды серыялы.
«Дзякуючы гэтаму гледачы, якія не паспелі паглядзець праграму ўвечары, змогуць зрабіць гэта раніцай наступнага дня», — зазначыў Пеляса.

Ён таксама паведаміў, што ў летні перыяд на «Белсаце» плануецца запуск новых праграм. «Вядомы акцёр і бард Віктар Шалкевіч будзе з’яўляцца на канале з новай сатырычнай перадачай «Вагон». «Кулінарныя падарожжы Роберта Макловіча» паклічуць гледачоў у краязнаўчыя і гастранамічныя экскурсіі па свеце. Невядомыя, але вартыя наведвання закуткі нашай краіны адкрые праграма «Паляванне на дзівосы», — сказаў Пеляса.
Паводле яго слоў, 1 чэрвеня змянілася частата транслявання праз спадарожнік «Астра».

«Зараз тэлеканал транслюецца на частаце 10.862 МГц. Частата на спадарожніку „Сірыус" застаецца тая ж», — адзначыў Пеляса.

Просмотров: 546 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июнь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz