Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 10:29
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Сентябрь » 1 » Біяграфію Лукашэнкі падкарэктавалі.
18:29
Біяграфію Лукашэнкі падкарэктавалі.
Лукашэнка памяняў сабе дзень нараджэння на той самы з Міколкавым
 
Мікола Бугай 1 верасня 2010 

Раней днём нараджэння лічылася 30 жніўня, ад учорашняга дня стала 31-га.


«Беларуская энцыклапедыя» зафіксавала дату 30-га.

31 жніўня ў вечаровых навінах тэлеканалы паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка і яго малодшы сын Мікалай адзначылі сумесны дзень нараджэння. Аказалася, што гэта не памылка журналістаў. Да ўчорашняга дня Аляксандр Лукашэнка прымаў віншаванні 30 жніўня, а цяпер на афіцыйнай старонцы кіраўніка дзяржавы пазначана, што «нарадзіўся А.Р. Лукашэнка 31 жніўня 1954 года ў гарадскім пасёлку Копысь Аршанскага раёна Віцебскай вобласці».

Кіраўнікі замежных дзяржаваў віншавалі Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння менавіта 30 жніўня. Тую саму дату дае і «Беларуская энцыклапедыя».

Гэта не перашкодзіла супрацоўніку прэзідэнцкай прэс-службы ніштожа сумняшася адказаць «Салідарнасці»: «Дата нараджэння прэзідэнта не змянялася. Хто вам сказаў, што яго дзень нараджэння 30 жніўня? Ён заўсёды быў 31 жніўня. І заўсёды ў біяграфіі на сайце кіраўніка дзяржавы была паказана менавіта гэтая дата».

Відаць, недарэчнасць такой «несазнанкі» камусьці стала відавочнаю. І, пазней, «крыніца ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы» растлумачыла, што сутнасць у тым, што маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў раддом 30 жніўня вечарам, але нарадзіла ў ноч з 30-га на 31-е.
«У 50-я гады ў раддамах у сельскай мясцовасці, зразумела, ніхто з секундамерам не стаяў, і дакладны час нараджэння дзіцяці не адзначаўся.

І нованароджанага запісалі на 30 жніўня, па даце паступлення парадзіхі ў раддом», — сказаў суразмоўца.

«Ад таго, што прэзідэнт з прахалодай ставіцца да гэтага свята, ён не надаваў яму значэння да моманту нараджэння малодшага сына Мікалая, які з’явіўся на свет 31 жніўня, — адзначыла крыніца. — А пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з’яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба 31 жніўня».

Просмотров: 737 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 4
4 Санитар  
0
Как нормальному человеку можно это расценить? Все мы любим детей, внуков особенно, но здесь попахивает явной неадекватностью. Интересно, а СМИ он давал указание его поздравлять в этот день или как это всё происходило? И как это диктор не рассмеялся, произнося новость о новой дате его рождения. Хотя нормальные ж там вряд ли будут работать, долго такое выдержать невозможно

3 Алеся  
0
Дык у выбарчую камісію ён прад'явіў пашпарт са старой датай нараджэння

2 Сергей Пономарев  
0
Ну что взять с цыганистого байстрючонка? Если его папа погиб в окопах в Великую отечественную..! Га..?

1 Санітар  
0
Яўна патрэбна тут дапамога псіхатэрапеўта

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz