Вольны Нясьвіж
Среда, 24.04.2024, 23:01
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Сентябрь » 12 » Бiтва за yраджай: “У гэтым хлебе – наша жыцьцё”
22:59
Бiтва за yраджай: “У гэтым хлебе – наша жыцьцё”
У гэтым хлебе – іхнае жыцьцё

Як паведамляюць “Нясвіжскія навіны” – “хлебаробы нясвіжчыны справілі дажынкі”. Пад загалоўкам:”У гэтым хлебе – наша жыццё” на першым пляне разьмясьціліся фотаздымкі кіраўнікоў “вертыкалі” – т. Крупца і т.Макара.

Далей паведамляецца аб тым, як ўзьняўся сьцяг дажынак і вядучыя віталі гасьцей і гаспадароў сьвята (хто зь іх ёсьць хто, разабрацца цяжка, відаць – кожны зь пералічаных прадстаўляў і тое і другое адначасова). Гэта: старшыня аблвыканкаму т.Л Крупец, дэпутатка “палаткі” т.А.Новік, Намесьнік ген.дыр. па нарыхтоўках ААТ “Крыніца” т.Л.Жыбуртовіч, Старшыня райвыканкаму т.І.Макар, яго намесьнік А.Коршун, старшыня райсавету т.А.Драгавец… “

Дзяўчаты ў нацыянальных строях уручаюць гасьцям і кіраўнікам раёна (пералічаным таварышам, аўт.) караваі – як сымбаль адвечнага жыцьця, сымбаль грамадзкага дабрабыту”… Само словазлучэньне - “грамадзкі дабрабыт” гучыць ненармальна. Што такое дабрабыт -зразумела, а грамадзкі - гэта маленькая хітрынка, каб схаваць галечу за агульнымі пакажчыкамі. Але ж у нас шмат чаго перакручана ў “абракадабру” і зрабілася нормаю.

Сапраўды, для пералічаных асобаў бітва за ўраджай – пытаньне жыцьця і сьмерці. Для іх так і ёсьць – у гэтым хлебе іхнае жыцьцё. Можна ўдакладніць: жыцьцё – альбо “сьмерць”, бо не дай Бог ня тыя пакажчыкі вылязуць, альбо не дакруцяць – тады “кірдык”. Вярхоўны галоўнакамандуючы “госьць” “уверне” абласному гасьцю, а той, у сваю чаргу раённаму.

Пасьля дастанецца кіраўніцтву “коллективов” і “на закуску” атрымаюць “па шыі” “труженники полей”. Калі ж усё пройдзе пабеданосна, тады самыя тлустыя кавалкі і пасады дастануцца “гасьцям”, а “труженникам полей” “почет и уважение”. Наколькі важна прадэманстраваць сваю выключнасьць пры камандаваньні “войскамі” і “здабычы перамогі”, гаворыць, напрыклад, “тэлеграма” надрукаваная ў “раёнцы”, калі бітва перасягнула яшчэ толькі свой рубікон, але вельмі ж хацелася прадэманстраваць уласныя посьпехі для ўсяго навакольля.

Проста немагчыма стрымацца, каб не абвесьціць сябе найлепшымі і працавітымі. У тэлеграме т.Макар даводзіць да ведама т.Крупца, што хлебаробы Нясьвіскага раёна, праяўляючы гераізм і ўпартасьць прыбралі больш за 80% “зерновых и зернобобовых”. Ай-ай, якія мы лепшыя зь лепшых і галоўнае – сьціплыя. Можна падумаць, што т.Крупец не атрымлівае ў працоўным парадку кожны дзень баявыя зводкі аб прасоўваньні сельгасуборачнай бронетэхнікі ў раёнах вобласьці.

Але ж там на версе могуць забыцца пра тое, хто хутчэй і больш “выціснуў” паказальнікаў з “сваіх” калгасных угоддзяў. І ўсё-такі перамаглі. Чакаем узнагарод і павышэньняў. Вось такія расклады на прыфрантавой мяжы.

Алесь Язьвінскі

Просмотров: 666 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz