Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 05:44
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2014 » Январь » 5 » Будзьма беларусамі
16:06
Будзьма беларусамі

Калі не ён, дык хто? + відэа

У гэбэшнай канторы заўсёды меў месца правераны метад  апрацоўкі мазгоў насельніцтва СССР – гэта распаўсюджваньне плётак. Кантора пасьпяхова выкарыстоўвала такую методыку праз сетку сваіх сексотаў. Калі афіцыйная інфармацыя, што падаецца праз афіцыйныя СМІ, можа часам выклікаць недавер, тады вельмі добра спрацоўвае давярыцельнае нашэптваньне цёткі Марфы, альбо эмацыйнае, за чаркай, сповядзь дзядзькі Антося. "Людзі кажуць”, значыць нешта ў гэтым ёсьць.

Большасьць з нас думае, што жыве сваім розумам і сваімі меркаваньнямі, а сабе, зразумела, давярае кожны. Трэба толькі злаўчыцца і падсунуць гатовыя штампы і высновы ў голавы насельніцтву і лічы – справа зробленая. "Разуменьне” прыходзіць у гатовым выглядзе і не выклікае ніякіх сумневаў. Ну як жа, людзі кажуць, ды па тэлевізары паказвалі.

Усё абсалютна ясна: вось – ворагі, а вось свае, правільныя, добразычлівыя. Гэтыя – фашысты, а гэтыя – патрыёты, добразычліўцы, нашыя. Варожае не ўспрымаем прадвызначана, а "нашых” – як на духу. Зусім ня важна, што дудзіць адна дудка: і за "нашых”, і за "ворагаў”.

Вось пералік толькі некаторых гэбэшных аксіёмаў, прышчэпленых з дапамогай методы замбаваньня насельніцтву: "калі не ён, дык хто?”, "а што, ты пойдзеш прэзідэнтам?”, "апазыцыя - фашысты”, "дэмакраты нарабілі бяды, развалілі Савецкі Саюз”, "а што ваш Шушкевіч зрабіў?”, "а што вашыя дэмакраты зрабілі добрае?”, "а хто возьме зямлю, каб працаваць?”, "а дзе ваш Пазьняк?”…

Адказы на гэтыя зомбі-пытаньні нібы-та само сабой зразумелыя, ды разгромныя. А насам рэч адказы тут не прадугледжаны, не патрэбныя, бо здаецца, што усё "зразумела і так”, хоць розум у даным выпадку адпачывае.

Людзі апантанныя гэбэшнай апрацоўкай жывуць у ілюзорным сьвеце, час ад часу разьбіваючы лоб нечаканасьцямі і разачараваньнямі, неразумеючы іх прыроды. Псыхалёгія такіх людей даволі прымітыўная і базуецца на бытавой, каўбаснай аснове, бо менавіта на гэта накіравана тэхналёгія прамыўкі мазгоў. Сапраўдныя чалавечыя каштоўнасьці замяняюцца прымітыўна-матэрыяльнымі: здабыча выгады, гадаваньне дзяцей (не выхаваньне), камфортнае існаваньне. Гэта нагадвае язду на кабыле з прывязаным наперадзе ахапкам сена. Заехаць можна куды заўгодна.

Вось вам і прыклад. Размова ў грамадзкай лазьні. "Канешна, трохі ня так, але хто ж другі? Што цябе зрабіць прэзідэнтам? Ваш фашыст зьбег у Варшаву, у Амэрыку і брэша ад туль” (відаць маецца на ўвазе Зянон Пазьняк). Сапраўды, што можна адказаць зомбі-чалавеку? Адказы ў яго укладзены ў галаву і ўжо пад пломбаю. Ён нікога ня чуе і ня хоча пачуць. Няма патрэбы, бо і так яму ўсё "ясна”.

Звычайна злосна і эмацыйна брэша сабака (і ў тым ліку гадзінамі па тэлебачаньні) і ўсім, бяз слоў, зразумела аб чым. Чалавек жа гаворыць і каб яго зразумець патрэбны розум і сэрца. Для сабакі чалавечая гаворка зразумела таксама толькі па эмоцыям і злосьці, а не па зьместу. Так што тут усё на сваіх месцах: для каго чалавечая гаворка – брахня, той сам відаць на тым самым узроўні разьвіцьця і знаходзіцца.

Пазьняк, хоць і ў эміграцыі, але ўсё роўна лідар нацыі, бо беларус не толькі па пашпарту, ды і чалавек не толькі па сумленьні (ніколі людзей не падманваў). Сабак ён таксама ніколі не крыўдзіў, хоць яны ягонай гаворкі і не разумеюць, а толькі эмоцыі (з-за нястачы чалавечых якасьцяў: інтэлекту ды сумленьня). Людзям жа непашкодзіць прыслухацца і да зьместу гаворкі, калі ёсьць хоць элементарнае разуменьне чалавечых слоў, ды ўсьведамленьне свайго паходжаньня (чалавека без нацыянальнай прыналежнасьці не бывае).

На справе ўсё проста: чалавек чалавека разумее лепш на роднай мове і гора тым, хто забыўся на сваё. Без роднай мовы чалавека няма, ад яго застаецца толькі матэрыяльная абалонка, накшталт тэрмінатара. Выкарыстоўваць можна, як машыну, альбо інструмэнт для любой чужой справы, але духоўнай асобы (што робіць чалавека чалавекам) не атрымаецца.

Для тых, хто яшчэ лічыць сябе беларусам і мае гонар ім быць, паратунак адзіны – размаўляць паўсюдна на роднай мове. Трэба запальваць сэрцы людзей, прабуджаць нацыянальны гонар, адраджаць нашу старадаўнюю нацыю, яе багатую культурную спадчыну.

P.S. Для тых, хто разумее чалавечыя словы можна праслухаць выступ З.Пазьняка у 1993-м годзе. Можна пабачыць наколькі дакладна ён абрысоўвае сытуацыю, шляхі выйсьця і будучыню нашай краіны.

Алесь Язьвінскі

Просмотров: 528 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz