Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 06:57
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Июнь » 7 » Чакаецца рэстаўрацыя касцёла ў Нясвіжы
03:33
Чакаецца рэстаўрацыя касцёла ў Нясвіжы


Чакаецца рэстаўрацыя касцёла ў Нясвіжы

Але эксперт Антон Астаповіч сумняваецца ў яе мэтазгоднасці.

Ужо ў чэрвені пачнецца распрацоўка праектнай дакументацыі для рэстаўрацыі касцёла Найсвяцейшага Божага Цела ў Нясвіжы. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры. Як толькі дакументацыю падрыхтуюць, прыступяць да рамонту даха і вадасцёкавай сістэмы.

Да канца года плануецца выканаць даследаванні жывапісу, алтароў, ляпнога дэкору ў інтэр’еры касцёла, пахавальнай крыпты роду Радзівілаў, правесці геалагічныя даследаванні на тэрыторыі храма.


Пасля пачнецца рэстаўрацыя фасадаў храма, вежы, капліцы Булгарына.

Генеральным праекціроўшчыкам вызначаны ААТ «Белрэстаўрацыя». Як запэўніваюць у Мінкультуры, будуць праводзіцца кансультацыі са спецыялістамі-рэстаўратарамі з Польшчы і Літвы.

Сёлета плануецца выдзеліць 2 млрд. рублёў на работы ў касцёле.


Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч скептычна адносіцца да планаў міністэрства. «Маё ўражанне, што дзяржаве нема куды грошы падзець». Ён кажа, што

касцёлу патрэбныя кансервацыя і невялікі рамонт, які можна зрабіць без значных фінансавых укладанняў.

А айчынныя арганізацыі, якія будуць займацца рэстаўрацыяй, па яго словах, пойдуць на тое, каб асвоіць усе выдзеленыя сродкі. Для гэтага яны гатовыя будуць нават зруйнаваць помнік і адбудаваць яго наноў.

Антон Астаповіч адзначае, што будзе дамагацца сустрэчы з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. «Сітуацыя неадназначная.

У першую чаргу павінен выказацца касцёл. Але касцёл пакуль маўчыць».

Кастусь Матушыч  4 чэрвеня 2010 

Просмотров: 596 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июнь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz