Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 06:55
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Март » 21 » Чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне"
02:26
Чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне"
Рэжым вядзе краіну да банкруцтва дзяржавы

13 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – "Зьмена наёмнікаў”. З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Нават афіцыйная статыстыка ня можа схаваць ад грамадзтва дадзеныя, якія сьведчаць пра разьвіцьцё ў нашай акупаванай краіне сыстэмнага крызісу. Калі для выратаваньня дыктатуры з Расеі паступаюць чарговыя фінансавыя сродкі, то яны выдаткоўваюцца рэжымам не на рэструктурызацыю эканомікі, а на "залапліваньне дзірак”. Такія дзеяньні толькі аддаляюць на пэўны, нядоўгі час калапс фінансава-эканамічнай сыстэмы Беларусі.

Рэжым вядзе нашу краіну да канчатковага банкруцтва дзяржавы. Гэтым крымінальным працэсам кіруе імпэрская Расея, якая спадзяецца ў выніку рэжымнага калапса ўзяць пад свой кантроль усе нашы нацыянальныя багацьці і атабарыцца ў якасьці "законнага валадара” на нашай зямлі. Так яны расплянавалі ў Крамлі і на Лубянцы, але ёсьць яшчэ сусьветныя тэндэнцыі, якія не залежаць ад злой волі маскоўскіх імпэрыялістаў.

Рэвалюцыйныя пераўтварэньні, якія ахапілі арабскі Усход і нават знайшлі водгук у Іране і Кітаі, грунтоўна мяняюць карціну сьвету і разбураюць адпрацаваныя крамлёўскія імпэрыялістычныя мадэлі. Валяцца дыктатуры, шчыльна зьвязаныя з Масквой. Усе структуры маскоўскай імпэрскай улады ня могуць схаваць панічнага страху, які ахапіў іх. Імпэрыялісты баяцца, што народы, паняволеныя расейскай імпэрыяй, возьмуць прыклад з арабскіх рэвалюцыяў і пачнуць працэс вызваленьня ад крамлёўска-лубянскага прыгнёту.

У гэтай сытуацыі беларускім патрыётам вельмі важна абараніць нашу краіну ад расейскага развалу, адгарадзіць беларускую цывілізацыю ад крывавага разлому ў Масковіі. Шлях абароны краіны ляжыць праз вызваленьне нашага народу ад прамаскоўскай дыктатуры, якая дэманструе поўную няздольнасьць кіраваць дзяржавай.

Набліжаецца час вызваленьня. Але беларускае грамадзтва павінна быць гатовым для стваральнай працы па адраджэньню дэмакратычнай Беларускай дзяржавы, аднаўленьню нашай нацыянальнай культуры і эканомікі. Менавіта гэтай мэце служыць патрыятычная ініцыятыва па стварэньню Руха за новыя выбары без Лукашэнкі. Гэта ёсьць важны крок на шляху нашай рэвалюцыі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў Беларусі. Яны распавялі пра мітусьлівую актыўнасьць у структурках псэўдаапазыцыі, якія пачалі ў каторы раз утвараць надзьмутыя "фонды” і "фондзікі”. Падстаўныя імітатары сьпяшаюцца, бо "Захад паабяцаў 87 мільёнаў даляраў на дэмакратыю”. Для гэтай публікі "палітычны бізнэс” даўно зрабіўся сэнсам існаваньня. Лёс краіны, сапраўдная барацьба за вызваленьне Бацькаўшчыны іх не хвалюе. Яны ўжо цяпер хлусьліва сьцьвярджаюць, што Лукашэнка сапраўды перамог на апошніх выбарах і "трэба наступныя пяць гадоў рыхтавацца да наступных выбараў”.

Падстаўныя імітатары зноў ратуюць і рэабілітуюць злачынны рэжым, спрабуючы надаць яму легітымнасьць. Гэты ганебны працэс яны называюць "сістэмнай апазыцыяй”. Але народ не падтрымлівае мітусьлівых балбатуноў ад грантаў. Беларусы ўжо наглядзеліся на фальшывую дзейнасьць гэтай правальнай публікі, кантралюемай спэцслужбамі рэжыму. Гуртаваньне грамадзянаў у Рух за новыя выбары без Лукашэнкі зьяўляецца сапраўднай альтэрнатывай пэсўдаапазыцыйнай ганьбе.

Сойм абмеркаваў мерапрыемствы па разгортваньню ў краіне Руху за новыя выбары без Лукашэнкі.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 сакавіка 2011 г.


Просмотров: 1077 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz