Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 14:19
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Декабрь » 21 » Чытаючы афіцыйныя СМІ
02:51
Чытаючы афіцыйныя СМІ

Саветы – ворганы савецкія

"Советская власть плюс электріфікацыя всей страны” – ёсьць камунізм, вучылі нас у брэжнеўскі час ў савецкай школе. Асабіста ў мяне "мудрасьць велікого Ільіча” заўсёды выклікала пярэчлівыя пачуцьці, бо з аднаго боку гэтая дурата падавалася, як геніяльнае выказваньне, а з другога праглядалася непрыкрытая глупства. Тым ня меньш, нам удалося ўсё ж такі нешта збудаваць. Праўда трэба назваць гэтую пабудову не камунізмам, а хамунізмам, што азначае царства хама. У сёняшняй жа Беларусі, падаецца, удалося дасягнуць найбольшых посьпехаў ва ўзвышэньні хама, а гэта, у сваю чаргу прыводзіць і да росквіту ўсіх іншых "дасягненьняў” савецкай улады: усеабдымная хлусьня, бюракратызм, зладзейства, рабства.

Краіна жыве ў казцы, якую ёй штохвілінна нашэптвае ілжывая прапаганда, але на гэты раз хочацца зьвярнуць увагу чытача на непамерна раздуты бюракратычны апарат, які да гэтага часу называецца савецкім і займаецца нікому непатрэбнай, пустапарожнай дзейнасьцю дзеля дзейнасьці. Праўда, чыноўнікі, што прыстроіліся ў гэтым паравозіку,  на жыцьцё не скардзяцца і ўсё з большым імпэтам пнуцца, упірпючыся нагамі ў перадок, дэманструючы тым самым сваю патрэбнасьць для краіны, як тая баба з вершыка Кандрата Крапівы.

Вось чытаю на першай паласе карманнай выканкамаўскай "раёнкі” артыкульчык у рубрыцы: "В районном совете депутутов” пад загалоўкам: "Обсуділі важные вопросы”. Што ж гэта за такія "важные” для сёняшняга нялёгкага перыяду ў жыцьці краіны "вопросы” і хто сабраўся іх "решать”?

"…состоялось совместное заседаніе презідіума Несвіжского районного Совета депутатов і постоянной мандатной коміссіі по вопросам управленія і самоуправленія, законності і правопрядка”… Прыкіньце, колькі пустапарожных структур створана на роўным месцы. Але тыя, хто ў іх "пастаянна” засеў, так не лічыць. Ім бы хацелася стварыць яшчэ некалькі падкамісій для сваіх падрастаючых дзетак, каб тыя змаглі цёплінька ўладкавацца, прысмактаўшыся да дзяржаўнага бюджэту.

"После обсужденія процессуальных вопросов” галоўны архітэктар раёна распавяла… "об участіі поселкового і сельскіх Советов депутатов в районном смотре-конкурсе по благоустройству населённых пунктов района”. Сапраўды, ці ёсьць яшчэ больш важнейшыя пытаньні ў жыхароў на вёсцы, як спаборнічаць у імітацыях радаснага жыцьця?

"В преніях учавствовалі: главный спецыяліст раёонного Совета депутатов А. Карнюшкін, председателі сельскіх Советов…". Як вам пасада – главный спецыяліст… А значыць ёсьць яшчэ і пачка "не главных”. І чым яны там займаюцца, якімі "важнымі вопросамі”?

Выступаючыя "внеслі конкретные предложенія”, зьвярніце ўвагу на савецкую бюракратычную тэрміналёгію, якая павінна надаць балбатне важкасьці.

Яны занятыя не абстракцыяй, а канкрэтыкай – выдумляюць сабе занятасьць. Паспрабуй іх, такіх важных, пасьля скараціць, альбо ўвогуле прыкрыць шарашку за непатрэбнасьцю.

Але, цытуем далей: ”внеслі конкретные предолженія по… работе местных органов власті по проведенію смотров-конкурсов "Уліца образцового содержанія”, "Лучшее частное домовладеніе”, по організаціі і проведенія праздніков деревень і уліц”.

Вось такая "тяжёлая” работа ў этіх "товарішчей” – цешыць нас прыдуманымі імі "празднічкамі” і конкурсікамі. А за якія грошыкі? Як вядома "Советы” не прадпрыемствы і нават не прадпрымальнікі, грошай не зарабляюць, а толькі размяркоўваюць ды растранжырваюць, на што толькі ім не ўздумаецца. А дзе бяруць? Таксама вядома – з бюджэціку, ды паборамі і вымагальніцтвам з тых жа прадпрыемстваў ды прадпрымальнікаў.

Дык можа было б лепей пусьціць грошы на тое самае "благоустройство”, альбо на медыцыну, транспарт, ды шмат чаго яшчэ больш патрэбнага людзям, а не на конкурсікі "по благоустройству”. Але выдаткаваць грошы на патрэбы людзей і населеных пунктаў могуць і самі тыя, хто іх зарабляе, без усялякіх пасярэднікаў-паразітаў, меньш будзе раскрадзена. Па гаспадарску грашыма распараджаецца толькі гаспадар – той, хто іх зарабляе, а не той, каму яны дастаюцца "на халяву”.

Алесь Язвінскі

Просмотров: 757 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 5
5 Тэкля  
0
Карнюшкiн яшчэ працуе? Трэба даць ужо товарiшчу аддыхнуць

4 Шутник  
0
С Новым годом! Желаю всем перемен в нашей многострадальной Беларуси!

3 Шутник  
0
Для разрядки обстановки:
В красной шубе, с красным носом,
Дед фигарит по морозу.
В шапке, с палкой и мешком и с бухим снеговиком.
Рядом кролик в каблуках и снегурка на рогах.
Если встретишь этот сброд, значит - скоро Новый год!!!

2 dzjaciuk  
0
Сёньня на пасады прызначаюць каго заўгодна, абы пагадзіўся, бо чалавеку пры розуме ў шклоўскай кампаніі, дзе хамства за норму, няма чаго рабіць. Ідуць паслухмяныя ды дурні, якім хочацца "расьці". Яны не разумеюць, што на памыйцы расьце толькі зельле. Увогуле, у начальніка рэжыму скончыліся рэзервы кадраў, прызначае адных і тых жа па колу. Тое самае і ў нізе, прыстойны чалавек нават за пернікі не пойдзе ў хамскае кіраўніцтва.

1 Kazik  
0
Я вообще не понимаю кто эту Юлю поставил на эту должность.Наверное после любовной утехи кто то постарался.Человечек вообще неадекватный насчет профессии архитектора.

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz