Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 23:42
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Май » 28 » Cпартовыя падзеі. Нясвіж.
22:40
Cпартовыя падзеі. Нясвіж.


Сьвята спорту і здароўя ў Нясьвіжы

Месяц травень ў Нясьвіжы выдаўся спартоваарыентаваным. Звычайна адбываюцца два вялікія спартовыя святы. Гэта – рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай хадзьбе і прафесійнае свята работнікаў фізічнай культуры і спорту. І тое і другое пачало ператварацца ва "ўсенародныя” падзеі. Адна невялікая частка насельніцтва прадстаўлена на гэтых мерапрыемствах, як удзельнікі спаборніцтваў, а другую прыводзяць у абавязковым парадку ў якасці "масавага балельшчыка”. Імі запаўняюцца трыбуны і месцы для назірання за спаборніцтвамі. Прысутнічае ў абавязковым парадку і рознае начальства, адказнае за забеспячэнне масавасці відовішча. Такога ў далукашэнкаўскі перыяд не назіралася і асабліва прыкра, што матэрыялам для масовак з’яўляецца школьная моладзь. Што, зноў выхоўваем халопаў?

Спаборніцтвы па спартыўнай хадзьбе ў Нясьвіжы зрабіліся традыцыйнымі і праводзяцца кожнай вясной. Акрамя чэмпіёнаў удзел ў гэтых выпрабаваннях бяруць і падрастаючыя пакаленні спарцмэнаў і нават выхаванцы дзіцячых садкоў. Цікавае і карыснае мерапрыемства, якое спрыяе развіццю апорта і фізкультуры, стварае цудоўнае спартовае відовішча. Адзіная непрыемнасць – гэта прымусовая масоўка са школьнікаў і выхаванцаў Нясвіжскага коледжу.

Таксама ладзіцца і "усенароднае свята” 15 траўня, альбо, як кажуць некаторыя начальнікі, "Дзень фізкультурніка”. Як заўсёды мерапрыемства распісалі падрабязна яшчэ за тыдзень да сьвяточнага дня. Зразумела, што больш за ўсё перападае ў гэты час прызначаным арганізатарам і тым, для каго яно прадназначаецца – працаўнікам фізкульнуры і спорту. Менавіта яны і "адпахалі” у свой "святочны” дзень, як кажуць па самае нельга. Так, што многім ужо не засталося ні фізічных сілаў, ні жадання пацешыцца нават футбольным матчам паміж камандамі Баранавічаў і Нясвіжа, які адбываўся пасля ўсіх мерапрыемстваў, ўжо пад вечар. Адзіны кантынгент, які мог шчыра адсвяткаваць сваё прафесійнае свята, гэта былі так званыя "пенсіянэры-фізкультурнікі”.

Варта зазначыць і яшчэ адну ненармальнасць, гэта ўзнагароджанне работнікаў спартовага кола граматамі і каштоўнымі падарункамі. Не можна рабіць гэтую справу па разнарадцы, па чарзе, альбо па начальніцкаму жаданні падтрымаць паслухмяных. Калі працаўнік сваёй працай заслугоўвае ўзнагароды кожны год, значыць і трэба яго адзначаць кожны раз, тым больш, што можна гэта рабіць і добрым словам удзячнасці (калі не хапае грошай на каштоўныя падарункі). Але немагчыма дзякаваць за паслухмянасць, альбо "ад балды”, хто падвярнуўся, бо можа здарыцца так, што узнагароды не толькі абясцэняцца, але і набудуць адмоўную сутнасць, калі ўсе разумеюць, што ўзнагароджваюць толькі "шасцёрак” і патрапіць ў іхныя шэрагі - сорам.

На гэты раз чамусці некаторыя работнікі фізкультуры і спорта, чые дасягненні заўсёды навідавоку ў выглядзе кубкаў і шматлікіх перамог, засталіся па-за ўвагай. Для іх не знайшлося нават добрага слова. Такія адносіны абясцэньваюць граматы, атрыманыя іхнымі калегамі. Можа для сёняшняё рэчаіснасці, дзе прынцып: добры работнік – гэта паслухмяны работнік, такая з’ява і нармальная?

Са святам Вас, дарагія калегі, нават, калі што і не так.

А.Язьвінскі




На старце маладосць.



На трыбунах ветэраны спартова-фізкультурнага руху раёна.


Развіццё дзюдо ў Нясвіжы адбываецца дзякуючы Кастусю Чарнюку. Цэлыя пакаленні выхаванцаў, шматлікія перамогі і ні слова падзякі трэнеру з высокай трыбуны. Начальству даспадобы толькі паслухмяныя работнікі. Сорамна. 




Радасць узнагарод


Самаўзнагароджванне.



Аляксандр Цар - нязменны арганізатар моладзевых спаборніцтваў.


Просмотров: 514 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz