Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 20:52
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2013 » Январь » 24 » Дапамажыце бедным чыноўнікам
14:17
Дапамажыце бедным чыноўнікам

Нясьвіскія чыноўнікі хочуць расьсякаць на аўто за 68 тысяч даляраў

Кажуць, што ў цяперашняга Нісана, на якім езьдзіць старшыня, 100-адсоткавы знос.

 

Абвестка пра тэндэр на набыцьцё новага шыкоўнага аўтамабіля была размешчаная на сайце дзяржаўных закупак.

Нясвіжскі райвыканкам паведамляў, што хоча купіць Toyota Highlander за 580 мільёнаў рублёў (прыкладна 68 тысяч долараў). Адна з умоваў — 2012 год выпуску.

Бухалтар Нясвіжскага райвыканкама Лідзія Вячаславаўна кажа, што цяперашняя машына старшыні райвыканкама старая і каментаваць пакупку адмаўляецца:

«Нісан Экстрым, даўно ўжо ездзіць, машына з 100% зносам. Я толькі выканаўца, я нічога вам каментаваць не буду».

Абвестка пра набыццё дарагога аўто, размешчаная Нясвіжскім райвыканкамам на сайце дзяржаўных закупак, больш не актуальная.

Тэндар на закуп Toyota Highlander за 580 мільёнаў рублёў (прыкладна $68 тысяч) так і не адбыўся, бо быў адменены.

Нагадаем, што нядаўна аналагічныя скандалы з закупам дарагіх аўто былі ў Драгічынскім і Ельскім раёне. Калі пра закупы стала вядома грамадскасці, патрэба ў аўто для чыноўнікаў рэзка знікла.

Еўрарадыё

 

PS. Вось так, аказваецца, што цяперашні Нісан, што пад старшынёй нясьвіскай вертыкалі, які перададзены яму яшчэ ад папярэдняга "таварышча” Макара зношаны поўнасьцю. І як толькі на ім яшчэ умудраюцца езьдзіць?

А калі ён зношаны на 100 адсоткаў, значыць можа быць прададзены за капейкі. Як бы хацелася выкупіць такую "ламачыну” шэраговаму жыхару Нясьвіжа, ды за умоўную плату? Можна было б езьдзіць на ёй па бездарожжу яшчэ гадоў 20, а то і болей, бо ў звычайных жыхароў краіны зусім іншыя разуменьні ізносу.

Усё гэта нагадвае пажар ў Нясьвіскім палацы, які, па словах чыноўнікаў, абыйшоўся нейкімі нікчэмнымі стратамі ўсяго ў 130 даляраў ЗША.

Сесьці на халяву ў шыкоўнае аўто – звычайнае жаданьне і іншых чыноўнікаў ды начальнікаў раёна. Праўда трэба гэтую дробязь "согласовываць” з вышэй стаячым начальствам, бо можна часам паплаціцца і службовым месцам.

А што думаюць аб гэтым нясьвіжане? Магчыма трэба ськінуцца пад чарговы "суботнік" беднаму вертыкальшчыку на аўтамабільчык?

Просмотров: 498 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 3
3 dzjaciuk  
0
Не, нясвіжскія трохі аглядваюцца, пабайваюцца. Мурашка калісці зляцеў з пасады начальніка, а вось глаўурач надыбаў сабе аўто замест аўтамабіля хуткай дапамогі і пакуль нічога. Відаць "лапу" добрую мае. А вось Крупко спалохаўся, вырашыў далей на зношаным 10-цігадовым "Нісмане" рассякаць.

2 Kazik  
0
Шалеют уже от безнаказанности несвижские князьки и их команда. Круговая порука во всем.

1 Санитар  
0
Сбрасываемся по сколько?

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz