Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 02:49
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2014 » Март » 27 » Нясвіжскія дурыбары
16:58
Нясвіжскія дурыбары

 Спэктакль адбыўся пасьпяхова

Напрыканцы сакавіка беларусь праходзіла тэставаньне на паслухмянасьць і дурату. Для гэтых мэтаў быў зладжаны спэктакль пад назовам “выборы в местные советы”. Мэтаю гэтага спэктакля зь вялізарнаю масоўкай, памерам у цэлы народ, было тэставаньне пакладзістасьці насельніцтва краіны перад больш грандыёзным спэктаклям, які мае схожы стыль і назву – “презідентскіе выборы”.

Усё тыя ж камісіі па фальсыфікацыі і дэскрыдытацыі самой ідэі дэмакратычнасьці, усё тыя ж методы – падман, падлог, маніпуляваньне сродкамі інфармацыі, запалохваньне і дэмагогія.

Зьменены закон, які цяпер ужо забараняе агітацыю байкота гэтага фальшывага мерапрыемства, бо для спектакля важна мець на сцэне вялікую масоўку, каб ніхто не здагадаўся, што пахан ужо не з народам, што ён адзін. З гэтай мэтай працуе так званы адміністратыўны рэсурс, які абязуе начальнікаў на прадпрыемствах і ў установах кантраляваць яўку на спектакль сваіх падначаленых.

Цікавы момант уяўляюць сабою і так званыя кандыдаты ў дэпутаты, а па сутнасьці можна адразу казаць – дэпутаты, бо ўсе заяўленыя асобы прызначаны ў выканкамах і праходзяць на сваіх участках у асноўным аднаасобна, без альтэрнатывы. А гэта азначае, што яны прыгавораныя быць абранымі. Цікава і тое, што ўсе яны пагалоўна – начальнікі, з добрымі акладамі і іншымі матэрыяльнымі магчымасьцямі. Рэжым баіцца свайго народу і таму не дапускае простых людзей нават да гэтай бутафорскай улады, што завецца “мясцовамі дэпутатамі”.

Ніжэй можна пазнаёміцца з афіцыйна задэкляраванымі заробкамі дэпутатаў. Да таго ж яны яшчэ укамплектаваны нядрэннымі асабістымі аўтамабілямі, дачамі, маёнткамі, хаця ўвогуле незразумела: навошта, напрыклад, старшыні калгаса, ці іншаму начальніку – “заработная плата”, асабісты аўтамабіль?

(націсканьнем, двойчы павялічце ніжэйразьмешчаную табліцу)

Алесь Язвінскі

Просмотров: 430 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2 Рома  
0
У Нясвіжы весела. Два новых помніка пастаўлена па ініцыятыве мясцовых уладаў, а смеху, як у цырку. Узяць хаця б ільва з гарадскім гербам. Нават калі не разглядаць эстэтычныя вартасці гэтай бронзавай жывёлы, анічым іншым, акрамя ражна, якое ўлезла ў ахоўную зону Нясвіжа, назваць гэтую творчасць архітэктара Сардарава і скульптара Фінскага немагчыма. Антон Астаповiч "Белорусский партизан"

1 Рома  
0
Цирк уехал, клоуны остались

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz