Вольны Нясьвіж
Четверг, 18.04.2024, 08:14
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Март » 30 » Дык што гарэла ў Нясвіжы?
17:33
Дык што гарэла ў Нясвіжы?

 

Пажар сумлення

У нашай самай дэмакратыніста-дэмакратычнай краіне даведацца можна лёгка аб падзеях, якія адбываюцца у Афрыцы, Амерыцы, альбо Расеі. Але зусім няпроста атрымаць інфармацыю аб праблемах, якія ў нас "пад бокам”, якія тычацца нас непасрэдна і зараз.

Каля 11-тай гадзіне раніцы мне патэлефанавалі з рэдакцыі менскай незалежнай газэты і пацікавіліся: "Якая школа ў вас гарыць?” Навіна спачатку збянтэжыла, а пасьля захацелася разабрацца – што ж сапраўды адбываецца побач, аб чым вядома ў Менску і зусім "поўны туман” ў Нясвіжы?

Па тэлефоне, абзваніўшы школы горада, ўдалося даведацца, што гарэла 4-я школа. Загарэлася, прыкладна а 10-й гадзіне раніцы, сабраная юнымі лукашатамі макулатура, якая захоўвалася ў нулявым паверсе школы. Узгаранне прывяло да моцнага задымлення памяшканняў на ўсіх паверхах, спыніліся заняткі, дзяцей эвакуявалі на двор, пэўны час пратрымалі там, паспрабавалі аднавіць заняткі і нарэшце адправілі да хаты. Працавалі аўтамабілі МЧС, хуткай дапамогі, прыбыло кіраўніцтва раяна і прадстаўнікі райвыканкама. Такая карціна выявілася па слухам, якія распаўзліся па горадзе.

Слухі слухамі, а факты фактамі. Захацелася высветліць больш аб’ектыўна акалічнасьці здарэння, што называецца – з першых рук, па сведчаннях бацькоў, дзяцей і настаўнікаў. Тое, што давялося пачуць, здзівіла яшчэ больш.

Нечаканая навала, стыхійнае здарэнне – гэта можна зразумець і паспачуваць, але не ў гэтым выпадку, бо праблема тут зусім не ў пажары, ад якога ніхто і ніколі не застрахаваны. Праблема – хлусні.

Начальніцкі падман зрабіўся звычайнай справай і часам даходзіць да абсурду. Выкліканы ён страхам – як бы чаго не выйшла. З за гэтага страху кіраўнічыя асобы гатовыя ісьці на самыя "неардэнарныя” меры.

З аднаго боку нібы зразумела, што пажар ў казённым доме – не схаваць, а з другога – хочацца каб чорнае зрабілася белым.

"Пажару не было, гарэў сметнік” і тут жа "Згарэла 2 кілаграмы макулатуры”… І дзеля падцверджання гэтай версіі сапраўды невядома для чаго пры школьным плоце распалілі з паперы невялічкае вогнішча. Па версіі – менавіта яе і прыязджалі тушыць пажарныя машыны. А каб гэтая афіцыйная казка працавала яшчэ больш "надзейна”, паступіў начальніцкі загад – пазабіраць ў дзяцей мабільнікі і павыдаляць з іх фотаздымкі школьнага пажару. Пайшлі і яшчэ далей, чамусці супрацоўнікі ў форме МЧС "прышчамілі” аднаго "нечеснава” журналісціка з "Нясвіжскага часу”, які паспеў сфатаграфаваць пажарныя аўтамабілі. У яго таксама павыдалялі здымкі з фотакамеры. Далёка, відаць пойдуць па службовай лесвіцы такія ініцыятыўныя таварышы пажарнікі.

Вось і вырашана праблема: пажар – ёсць, пажару – няма. Чорнае – гэта белае і зусім не важна, што са школьнага падвалу вывязлі некалькі прыцэпаў гарэлай мокрай паперы, як і не важна, якое выхаваўчае ўздзеянне на школьнікаў акажа гэткая кіраўнічая хлусня. Праз пэўны час будзем дзецям на ўроках "бухцець” пра правы чалавека, пра "чэснасць”, праўдзівасць і іншыя важныя чалавечыя якасці, якіх для нас саміх не існуе.

Калі начальства кажа, што сонейка рухаецца з Захаду На Усход, значыць так яно і ёсць і гэта тычыцца не толькі школьнікаў, але і ўсіх астатніх грамадзян. Здаецца прыехалі.

Алесь Язьвінскі

Просмотров: 764 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz