Вольны Нясьвіж
Четверг, 28.03.2024, 16:35
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Июнь » 23 » Дыктатура напалоханая
05:12
Дыктатура напалоханая

Дыхаць – забараняецца!

Сёньня, 22-га чэрвеня, на вуліцах гарадоў краіны зноў адбыліся процівапраўныя "хапуны” людзей, якія проста выйшлі на вуліцы пашпацыраваць і гэтым самым выказаць свае адносіны да зарваўшайся дыктатуры, хапалі і кідалі ў аўтазакі.

У Нясьвіжы шасьцёра маладых людзей прыселі ў цэнтры плошчы і пачалі пляскаць у ладкі і да іх тут жа падляцелі па чарзе, спачатку прадстаўнік з будынку райвыканкама, а пасьля таварышчы мянты. Для тых, хто ўзурпаваў ўладу ў краіне, стаяць, сядзець, хадзіць, альбо пляскаць ў ладкі на вуліцы – злачынства… Гэта можна назваць толькі адным словам – маразм. Таксама гэта адлюстроўвае страх узурпатараў перад насоўваючыміся зьявамі, на якія яны ўзьдзейнічаць ня ў стане і якіх яны не разумеюць увогуле. Нас усіх з падвоеннай сілаю намагаюцца загнаць у халуйскае стойла.

Вельмі небясьпечна зрабілася хадзіць па вуліцах гарадоў Беларусі. Гарылападобныя восабі ў чорным, здараецца і ў звычайным цывільным адзеньні, кідаюцца на людзей, што ідуць альбо стаяць каля іх. Восабі гэтыя не злодзеі ў законе, гэта хутчэй бандфарміраваньні па-над законам, бо на справе яны чхаць хацелі на тыя законы і правы грамадзян краіны. Ім пакуль яшчэ не дазваляецца хіба толькі прылюдна забіваць нязгодных. Калечыць – дазваляецца і, думаецца, што гэткая дзейнасьць нават заахвочваецца іхнымі паханамі.

Цікава, як яны будуць паводзіць сябе пасьля падзеньня прагніўшай дыктатуры, бо ня толькі яны фіксуюць на відэа ўдзельнікаў "ціхага” непавінавеньня. Іхныя "подзьвігі” таксама фіксуюцца для гаагскага трыбуналу, альбо для нашых судовых спраў. Хто на што выцягне. Адказваць давядзецца за ўсё. Апраўданьні, што ім было загадана мардаваць людзей вышэйстаячымі халуямі ад адказнасьці не вызваляць. Кожны атрымае па існуючым заканадаўстве менавіта за свае асабістыя заслугі. Час набліжаецца і тыя, хто прытрымлівае ўладу хутка атрымаюць такую магчымасьць – прадстаць перад сапраўдным, а не заказным правасуддзем. Сумленныя і незамараныя заказнымі судзілішчамі суддзі знойдуцца ў краіне. Бяззаконьне ня можа доўжыцца бясконца. Запалохваньне таксама мае свае межы і на самой справе баяцца павінны не нермальныя сумленныя грамадзяне, а тыя хто шмат сабе дазваляе, хто намагаецца трымаць людзей у страху, хто, выкарыстоўваючы ўладу, бясперапынна адурачвае насельніцтва.

Час блізіцца і гэта адчуваецца ў нэрвовасьці кіраўніцтва, якое ня ў стане кантраляваць эканамічныя і сацыяльныя працэсы, што адбываюцца ў краіне сёньня.

Алесь

Просмотров: 565 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 Сергей Пономарев  
0
Алесь, что у тебя с сайтом???

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июнь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz