Вольны Нясьвіж
Вторник, 16.04.2024, 10:12
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Июнь » 7 » Дзікунства 2010
02:05
Дзікунства 2010


Адмарозкі гуляюць па Нясвіжы

Лета – гэта цяпло, гэта кветкі, зеляніна, добры настрой. Як заўсёды рухаючыся з Новага месца ў горад вока радуецца прыгажосці наваколля і да гэтага прывыкнуць немагчыма. Але раптам… – дзікунства. Радок свежа пасаджаных клёнікаў і дубкоў, якія толькі прыняліся і раскінулі маладыя лісточкі, усцяж пераламаны напалову. Шкада і балюча глядзець на гэта, але яшчэ больш непрыемна ўявіць сабе постаць таго дзікуна, а дакладней будзе казаць – адмарозка, які замахнуўся на такое.

Дзікуном можна назваць чалавека беднага на розум і цывілізаванасць, чалавека на ступені развіцця блізкага да жывёльнага. Але і ён не будзе проста так, калі гэта не магчыма з’есці, альбо скарыстацца для некай патрэбы, глуміць прыгажосць. У дзікуна ёсць хоць бы рацыянальнасць. А як тады назваць двуногую істоту, якая можа зрабіць учынак, што не паддаецца ні якай рацыянальнай логіцы, альбо прымітыўнай патрэбнасці? У гэтай істоты не можа быць розуму і нармальных чалавечых пачуццяў, мазгі ў яе, як і душа, атрафіраваныя, іначай кажучы – адмарожаныя. Адразу ж узнікае пытанне – адкуль яны бяруцца і колькі іх боўтаецца па Нясвіжы?

Колькі – меркаваць цяжка, а адкуль бяруцца – можна здагадацца. Адмарозкаў выхоўвае нашая сыстэма, бо як ні круці, а каб прышчапіць маладым асобам нахабства, цынізм, безадказнасць, бездухоўнасць, трэба стварыць суадносныя ўмовы выхавання. Выхоўвае само жыццё: гэта і школа, і сям’я, і вуліца, і ўся сацыяльна-палітычная сыстэма. Каго можна выхаваць ва ўмовах усеабдымнай хлусні, фальшывых ідэалаў і каштоўнасцяў, культа алкагалізму і жабрацтва?

Зусім недаўна, на гэтым месцы, паміж азёраў, дзе зараз тырчаць зламаныя маладыя саджанцы, красаваліся прыгожыя разгалістыя таполі. Начальнікам прастрэліла ў галаве і іх прылюдна спілавалі. Пілавалі і пілуюць да гэтага часу дарослыя дзядзі вылікія і малыя дрэвы, "карысныя” і "шкодныя”, і не толькі ў Нясвіжы. Чым не прыклад для  падрастаючага пакалення? Чаму не можна без усялякай патрэбы зніўчыць дрэўца малое, калі нехта знішчае на той жа падставе куды больш значнае?

Грамадзтва дэградуе і спараджае непрыстойныя з’явы і не трэба рабіць выгляд, што гэта для нас не нармальна, што гэта выключэнне з правілаў, альбо такога ў нас не існуе зусім. Заплюшчыўшы вочы на гэтыя з’явы, нам іх не спыніць.

Паслухайце ўважліва мацюковыя размовы моладзі ў грамадзкіх месцах, звярніце ўвагу на змест тых размоваў і многае зробіцца зразумелым. Можна канешна жыць і ў ружовым свеце, што ствараецца прапагандай беларускага рэжыму. Але ж усё роўна нікуды не падзецца ад сапраўднай рэчаіснасці, а гэта: зламаныя дрэвы, загажаныя грамаджзкія месцы, мацюкі, п’янства, рэкецірскія паборы на суботнікі і падпіскі, прымусовыя прагоны праз дэманстрацыі і гэтак званыя "выбары”, начальніцкі, ды і не толькі, падман.

Пералік відавочнага можна прадоўжыць далей і толькі адкінуўшы навязаныя фальшыўкі, можна пазбавіцца дэградацыі грамадзтва, а значыць і пераадолець духоўны і выхаваўчы крызіс.

Але гэта заўтра, а сёння – маем, тое, што маем.

А.Язьвінскі




Просмотров: 532 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 1
1 panamarou  
0
Божухна, якая дзікасць! Пра якую духоўнасць і штосьці высокае можна гаварыць з такімі пачварамі. Адарваць бы ім галаву, усё роўна яна без мазгоў cry

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июнь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz