Вольны Нясьвіж
Пятница, 19.04.2024, 21:15
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 11 » Дзяржава супраць чалавека
20:39
Дзяржава супраць чалавека


 Уся чыноўніцкая раць супраць настаўніка-пенсіянэра

Уявіце сабе сытуацыю. Вы усё жыцьцё працавалі настаўнікам, змагаліся за тое, каб з нашых дзяцей атрымаліся годныя грамадзяне, сумленныя людзі. Цяпер вы на пенсіі. Жывеце ў сваёй хаце. Побач з вашым участкам месьціцца “культурный цэнтр” магутнай калгаснай арганізацыі, і праезд у двор гэтага цэнтру да службовых гаражоў праходзіць каля вашага плоту.

У “КЦ” рэгулярна ладзяцца моладзевыя забавы – дыскатэкі. Вечарамі пад вашымі вокнамі весяліцца “молодзёж” і зусім не такая, якую ўсё жыцьцё намагаліся выхоўваць вы. Мацяршчына, распіцьцё, часам бойкі. Раніцай пад вашым плотам (у казённым праезьдзе) – паперкі, пустыя бутэлькі, закусь, прэзерватывы і іншыя карысныя раней рэчы. Пытаньне: каму прыбіраць?

Правільна, пенсіянэру. Такое меркаваньне цэлай арміі чыноўнікаў і падчыноўнікаў розных масьцей, полу і ўзросту. Такое маральнае аблічча людзей, якія навучыліся надуваць шчочкі і якія называюць сябе ня іначай як “власць”. Ці такімі бачыў сваіх вучняў настаўнік, калі не шкадаваў свайго здароўя, выхоўваючы ў свой час вучняў, якія сёньня ўжо называюцца “власць”?

Мы пакуль наўмысна не называем імя настаўніка, бо сэнс публікацыі зусім ня ў тым, каб пашкадаваць старасьць. Моцных людзей шкадаваньне абражае, нават калі ўжо няма той моцы. Але ж ўзьнікшую на пустым месцы, высілкамі цэлай арміі чыноўнікаў, праблему без увагі пакідаць немагчыма. Таксама варта назваць імёны таварышаў, якія, засеўшы ў высокіх кабінэтах добра авалодалі бюракратычнымі механізмамі вырашэньня набалелых  праблемаў. Гэта стары меэханізм “адфутбольваньня” усіх слабейшых і безабаронных, гэта замшэлы савецкі спосаб адпраўляць сваіх ахвяраў па замкнутаму бюракратычныму колу, альбо куды далей.

Узьнікшая праблема не бытавая, а хутчэй маральная. У гэтым канфлікце, арганізаваным афіцыйнымі таварышамі, выяўляецца аблічча сёняшняй улады. Здавалася б, што за праблема? Агромістая кантора прыбіраецца і даглядаецца кожны дзень, маецца нават дворнік. Ёсьць сродкі  і працоўныя рукі і ці не вучылі іх калісьці ў школе проста дапамагаць пажылым, інвалідам, ветэранам?

Відаць увесь гэты паказушны камсамольскі, а зараз брсэмаўскі “пшык” зусім не кранае душы падлеткаў, а іначай – адкуль тады бяруцца такія цёці і дзядзі, якія намагаюцца вымусіць немаладога чалавека, растраціўшага свае сілы і здароўе на выхаваньне цэлых пакаленьняў, прыбіраць сьмецьце пасьля іхных “культурно-воспітацельных” меропріятій.  Для нармальных людзей было б нармальна прыбраць не толькі за сабою, але яшчэ і дапамагчы тым, у каго ўжо ня тыя сілы, як гэтаму вучылі калісьці ў школе.

Але ў нашым выпадку пенсіянэр-настаўнік атрымаў ад старшыні сельсавета таварыша А.Жука да Дня пажылых людзей і да Дня настаўніка зусім іншае “віншаваньне”. Таварыш старшыня выслаў яму высокае прадпісаньне з пагрозаю аштрафаваць, каб пенсіянэр больш ня сьмеў скардзіцца ў санстанцыю і моўчкі, на валанцёрскіх пачатках, абслугоўваў іхныя тусоўкі. Вось такая мараль і такая павага да сівізны.

А цяпер канкрэтна. На адну напісаную скаргу (вусныя звароты засталіся па-заўвагай, іх “власьць” не разглядае і ва ўпор ня бачыць) атрымаў цэлы пакет папер і адпісак з розных высокіх кантор:

1.      Вынятку “Санітарных правіл содержанія терріторій” пад дзіўнай назвай “СанПін №10-7-2003”, у якой даводзіцца, што жыхар павінен прыбіраць вуліцу насупраць свайго дому. Але ж у нашым выпадку гэта не вуліца, а службовы праезд транспарта арганізацыі.

2.      “АКТ-ПРЕДПІСАНІЕ” пад подпісамі “Председателя Несвіжского сельісполкома” т. ЖУКА Александра Георгіевіча і “Участкового інспектора” Трутнева Владіміра Івановіча, у якім пад пагрозаю штрафа ў памеры да 25-ці базавых велічынь, яны абавязалі пенсіянэра прыбіраць службовы праезд магутнай арганізацыі.

3.      Пісьмо-адпіска з “аддзелу культуры Нясвіжскага выканкаму” ад імя Н.Д.Беганскай, але чамусьці бяз подпісу.

4.      Пісьмо-адпіска Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Эксперыментальная база ГАНУСАВА” пад подпісам “Діректор РУП “э/б Ганусово” А.В.Уласевіч, той самай магутнай арганізацыі, за якой пенсіянэру “велено” прыбіраць сьмецьце (і не сорамна?).

5.      Пісьмо-адпіска з Аддзелу унутраных спраў Нясвіжскага РВК пад подпісам І.М.Цвірка.

6.      Пісьмо-адпіска з “Несвіжского сельского ісполнітельного комітета” пад подпісам Жук А.Г.

7.      Пісьмо-адпіска з Грамадскага аб’яднання БЕЛАРУСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ САЮЗ МОЛАДЗІ пад подпісам О.А.Сільвановіч.

8.      Пісьмо-адпіска з Дзяржаўнай установы “Нясвіжскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” пад подпісам “Главный государственный санітарный врач Несвіжского района” В.Н.Лагун.

9.      А таксама паперка з рэдакцыі газэты “Нясвіжскія Навіны” пад подпісам “Главный редактор Д.Л.Яшченко”. Тут будзе дарэчы ўзгадаць нядаўнюю публікацыю ў “Нясвіжскіх Навінах” за 18 верасьня пад загалоўкам “Вячэрні праменад”, па выніках сумеснага рэйду работнікаў адукацыі, міліцыі і БРСМ.

Цытуем:“Далей удзельнікі рэйду накіраваліся ў Ганусаўскі СДК. Здавалася, што на дыскатэку сюды сабралася ўся моладзь з гораду і бліжэйшых вёсак. Былі і маладыя людзі, якія не надта ўпэўнена трымаліся на нагах, - у тым ліку – і пастаянныя “кліенты”аддзелу ўнутранных спраў. Члены рэйдавай брыгады папрасілі іх проста пакінуць дыскатэку і ісьці дадому адпачываць. Праўда, растацца зь любімым месцам адпачынку пажадалі толькі адзінкі, астатнія працягвалі “плаваць” каля дыскатэкі… Самае жахлівае, што сярод п’яных былі і дзяўчаты…"

Атрымліваецца карціна: на адно пісьмо-скаргу пенсіянэра – 9 папер-адпісак пад восем подпісаў таварышаў-начальнікаў з розных дзяржаўных устаноў. Робіцца жахліва ад разуменьня, што толькі стоіць “рыпнуцца” аднаму супраць гэтай арміі маладах, здаровых, пры грашах, ўладзе і сувязях чыноўнікаў, як адразу накінуцца стаяй і мокрага месца не застанецца. Турбаваць слугаў народа сваімі праблемамі не пажадана, бо гэта ім не падабаецца і калі што – адразу “заткнуць”.

Стары, малады, інвалід, проста чалавек – для іх розьніцы няма, “нужно поставіць на место”. Трэба думаць, што гэта і ёсьць знакамітая сыстэма “у адно вакно”, якая азначае – усе скопам на аднаго па сігналу – “фас”.

Рэдакцыя не пакіне бяз увагі далейшае разгортваньне “найскладанейшай праблемы” настаўніка-пенсіянэра і, паколькі чыноўнікі ўпарта называюць праезд ў двор канторы вуліцай, а вуліца, як вядома, павінна мець назву, мы прапануем часова назваць яго (праезд) “Вуліцай імя васьмі нясьвіскіх камісараў”. Пазьней, калі вырашыцца пытаньне, хто ж зь іх найбольш варты быць ушанаваным у гэтым пшыкавым канфлікце, мы назавем гэтую каляіну ў гонар яго імя “Прашпэктам імя таварыша…”

Але ж усё-такі хочацца спадзявацца, што знойдзецца нехта, хто здолее вырашыць маральна невырашальнае пытаньне ўраз і назаўсёды, нават калі шчыліна паміж дамоў сапраўды зробіцца прашпэктам. Сорамна.

А.Язьвінскі

Унутраны двор СДК “Ганусава” з гаражамі (справа). На пярэдним пляне будынак СДК "Ганусава"

Семецце паблізу сдкоўскіх гаражоў, якое пенсіянэр прыбіраць ня стаў

Вуліца “Васьмі нясьвіскіх камісараў”. Справа сядзіба пенсіянэра, зьлева – будынак СДК “Ганусава”

Работнік СДК сумуе на дзяжурстве


Просмотров: 1065 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 2
2 dedsergei  
0

1 dedsergei  
0
А и.., где картинка-а-а..? cry

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz