Вольны Нясьвіж
Четверг, 18.04.2024, 07:10
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 6 » Эўропа вабіць беларусаў больш, чым Расея
01:37
Эўропа вабіць беларусаў больш, чым Расея

Эўропа вабіць беларусаў больш, чым Расея

Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў у верасьні правёў нацыянальнае апытаньне. Амаль 88% апытаных заўважылі рост цэнаў, у 40% гэта выклікае трывогу і сапраўдны шок. Калі б давялося выбіраць паміж аб’яднаньнем з Эўразьвязам і з Расеяй, Эўразьвяз абралі б 42,7%, Расею — 38%. А на прэзыдэнцкіх выбарах толькі 25% прагаласавалі б за дэмакратычнага кандыдата, у той час як 50% “далі б шанец новаму чалавеку”.

05.10.2009   Іна Студзінская


Вынікі сацыялягічнага апытаньня сьведчаць: беларусы ўсё істотней і глыбей адчуваюць на сабе эканамічны крызіс — 88% заўважылі рост цэнаў, кажа сацыёляг Аляксандар Сасноў:

“Там адказы былі па чатырох пазыцыях. Тых, хто адказаў “адчувае сапраўдны шок ад росту цэнаў” — 12,5%. А яшчэ ёсьць пазыцыя “адбіваецца сур’ёзна і выклікае трывогу” — калі іх падсумаваць, то атрымліваецца амаль 40%. Я яшчэ 47% адказалі, што ўжо адбіваецца і выклікае занепакоенасьць”

Прычым, асноўную адказнасьць за пагаршэньне эканамічнай сытуацыі людзі ўскладаюць на прадстаўнікоў улады — на прэзыдэнта амаль 48%, на ўладу швогуле — 40%. Чаму так лічаць рэспандэнты, тлумачыць Аляксандар Сасноў:

“Лукашэнка заўсёды кажа, што ў краіне толькі адзін палітык — гэта ён. Іншых палітыкаў і быць ня можа. Таму ён за ўсё адказны, вось ён і адказвае за ўсё са сваім урадам. Таму тут нічога дзіўнага няма. Ён так хацеў, калі падмінаў пад сябе ўсю ўладу”.

Эканамічны крызіс і спробы кіраўніцтва краіны знайсьці падтрымку на 
Захадзе прыводзяць калі не да “вэстэрнізацыі”, то да заўважнага
пашырэньня геапалітычнай сьвядомасьці беларусаў. Калі б зараз праводзіўся рэфэрэндум аб ўступленьні ў Эўразьвяз, за выступілі б 44%, супраць — 32%. Прафэсар сацыялёгіі Алег Манаеў кажа, што адна з прычынаў — у зьмяненьні рыторыкі:

“Такіх жорсткіх нападак, такой “чарнухі” ў адносінах і да заходніх лідэраў, і да заходніх інстытутаў, заходняга ладу жыцьця, як гэта было 3-5 гадоў таму, у беларускіх дзяржаўных мас-мэдыях сёньня няма, тон памякчэў. Усё ж такі дастаткова шырока ў СМІ асьвятляліся візыты заходніх палітыкаў: Саляны, Бэніты Фэрэра-Вальднэр, Шванцэнбэрга. Але калі будзе дадзеная “адмашка” ў іншы бок зьверху, то ўсё вернецца “на кругі свае”, таму што ўнутраных, глыбінных, глыбокіх падставаў пакуль яшчэ няма”.

Цікавыя вынікі апытаньня, што тычацца бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбараў. З аднаго боку, 50,2% гатовыя даць шанец іншаму чалавеку, 37% выказаліся б за пераабраньне цяпершняга лідэра. У той жа час толькі 25% выказаліся б на карысьць кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі. Меркаваньне прафэсара Алега Манаева:

“Што тычыцца альтэрнатывы з так званага дэмакратычнага лягеру, няважна, гэта Мілінкевіч, Іваноў, Пятроў, Сідараў — я лічу, што шанцаў няма. Бальшыня лічыць: няма альтэрнатывы, рэальна няма іншай фігуры. Таму з таго, што палова заявіла: “так, мы хацелі б іншага” — абсалютна не вынікае, што яны гатовыя галасаваць за Мілінкевіча, Іванова, Пятрова, Сідарава. Так, яны хацелі б іншага. Але калі няма іншага — “і за гэтага нядрэнна, аддам голас за гэтага”.

па матэрыялах Беларускай службы Радыё Свабода

Просмотров: 608 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz