Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 00:47
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 15 » Фальсыфікатараў пад суд
01:58
Фальсыфікатараў пад суд


Фальсыфікатараў апошніх прэзідэнтскіх выбараў у Беларусі – пад суд

Пастанова

19 студзеня 2007 года Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (Партыі БНФ) падаў заяву ў Вярхоўны Суд аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у сувязі з паведамленьнем А. Лукашэнкі. Вярхоўны Суд прыслаў нам афіцыйны адказ за подпісам намесьніка старшыні Вярхоўнага Суда спадарыні Шкурдзюк Ж.Б., дзе паведамлена, што адзначаныя намі парушэньні закона “не ўваходзяць у кампэтэнцыю Вярхоўнага Суда” (“Беларускія Ведамасьці”, — 2007, №1 (60), с. 1-3).

Паколькі адказ Вярхоўнага Суда не стасаваўся з законам (бо нашу заяву Вярхоўны Суд павінен быў накіраваць у ворганы крымінальнага перасьледу), мы зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру з тым жа патрабаваньнем аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі выбыраў. Пракуратура адказала маўчаньнем.
27 жніўня гэтага году ў інтэрв’ю расейскай газэце “Известия” Лукашэнка зноў пацьвердзіў фальсіфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года. Прытым, удакладніў, што ён “даў каманду” зьмяніць вынікі галасаваньня, падразумяваючы ў гэтым спадарыню Л. Ярмошыну, якая займала тады пасаду старшыні ЦВК.

У сувязі з гэтым Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ пастанаўляе:
1. Выступіць заяўнікам перад судовымі інстанцыямі і пракуратурай па пытаньні ўзбуджэньня крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г. кіраўніком выканаўчай улады Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам і старшынёй Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Ярмошынай Лідзіяй Міхайлаўнай.
2. Падрыхтоўку і падачу іскавых заяваў і давер выступаць ад імя Сойму Партыі БНФ з правам подпісу даручыць намесьнікам старшыні Партыі Беленькаму Ю.А. і Папкову С.П.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

11 кастрычніка 2009 г., г. Менск


Просмотров: 575 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz