Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 16:41
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Февраль » 4 » Гаспажа Алексіевіч "адцягнулася" у Германіі
01:55
Гаспажа Алексіевіч "адцягнулася" у Германіі
   ХВАРАВІТАЯ ПОДЛАСЬЦЬ ЛУКАШЫЗМУ

31 студзеня 2011 г. швайцарская газэта "Neue Zuericher Zeitung” апублікавала інтэрв’ю пад тытулам "Сістэма Лукашэнкі” з "пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч, важнейшым інтэлектуальным голасам Беларусі” ("der wichtigsten intellektuellen Stimme Weissrusslands”). Падаем цытаты з адказаў Алексіевіч на пытаньні:

"Мы ўсе спрабавалі ўвечары 19 сьнежня прысьці на плошчу Незалежнасьці. Было марозна і холадна, мінус 15 градусаў. Група, зь якой я ішла, была спынена. Я мусіла прастаяць там паўгадзіны, а гэтага не дазваляе мне маё здароўе. Потым я пайшла дахаты. Усё астатняе я даведалася пазьней з расповедаў удзельнікаў: натоўп быў разгублены. Апазыцыя заклікала людзей пратэставаць супраць фальшаваньняў на выбарах, але потым яна ня ведала, што рабіць з гэтай масай. Андрэй Някляеў (імя паводле нямецкага тэксту – заўвага рэдактара), адзін з кандыдатаў на прэзыдэнта, быў ужо зьбіты дубінкамі лукашэнкаўскай міліцыяй. Людзі зьвярнуліся да другога кандыдата і закрычалі: "Саннікаў, што нам рабіць?” Яны прайшлі па цэнтральным праспэкце да Дому Ураду. А там іх чакалі лукашэнкаўскія сілы бясьпекі”.

На пытаньне журналіста, ці была праграма ў апазыцыі, Алексіевіч адказала:
"Ніякай праграмы. Апазыцыя пабудавала сваю праграму на крытыцы Лукашэнкі. Праграма Лукашэнкі была лепшай. Яна была больш ясьнай, высьпелай. У яго ёсьць для гэтага час і пэрсанал. У апазыцыі няма моцных асобаў. Уявіце: раптам Вы бачыце дзевяць прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва. Вы нічога ня ведаеце пра іх. Не, як людзі яны не пакінулі някага ўражаньня. А вось такі моцны, здаровы мужык (у нямецкім тэксьце – Muschik – заўвага рэдактара), як Лукашэнка, наадварот падабаецца беларускім жанчынам і намэнклатуры! У нас іншыя пункты арыенціру. Тое, што грамадзянская супольнасьць палічыла б катастрофай, у нас для людзей нармальна”.

Цытуем далей:
"Перад выбарамі я шмат паезьдзіла і ўбачыла, што Лукашэнка пераможа. Яго падтрымае бальшыня насельніцтва, ня толькі на вёсцы, але і ў гарадах. 80 адсоткаў галасоў ён не атрымаў, але атрымаў напэўна ад 50 да 60 адсоткаў.
Лукашэнка закансэрваваў сацыялізм, і да таго ж зрабіў гэта на расейскія грошы. Але ў нас няма абрамовічаў. У нас таксама ёсьць багатыя людзі… Лукашэнка абклаў іх вялікімі падаткамі. Банкі таксама плацяць шмат падаткаў. Лукашэнка заключыў сацыяльную дамову з насельніцтвам. Ён зьяўляецца дыктатарам, які арыентуецца на маленькага чалавека. І дагэтуль ён выконвае дамову: ён будуе дамы ў вёсках і намагаецца, каб усе дзеці вучыліся. Гэтага няма ў Расеі. У нас функцыянуюць калгасы. За нашым малаком і сырам людзі ў Маскве стаяць у чэргах. Ёсьць парадак. Усё ж няма свабоды. Калі Лукашэнка прышоў да ўлады, панаваў хаос. Людзям не ўталкаваць, што ён іх падвёў. Людзі азіраюцца навокал і прызнаюць: гэта зусім іншая краіна. Паўсюль пабудаваны дамы і супэрмаркеты, многія кватэры маюць эўрапейскі стандарт. Бальшыня мае свой аўтамабіль. Многія адпачываюць замяжой, там вучацца іхныя дзеці. Людзі прыпісваюць гэта на рахунак Лукашэнку. Іх бянтэжыць інтэлектуальная нясьпеласьць і брутальнасьць рэжыму, але людзі прызвычаяліся да гэтага. І яны ня вераць апазыцыі”

Цытуем далей:
"Нацыянальнай ідэяй валодае толькі малая частка эліты. Мы – ня нацыя, у нас няма нацыянальных міфаў. Ніхто не размаўляе па-беларуску. Эліту, якая да таго ж была польскай, вынішчыў Сталін. Парадаксальным чынам фэномэн "Беларусь” існуе для шырокага сьвету толькі з часоў Лукашэнкі. Унутры ён таксама надаў краіне ідэнтычнасьць. Ён кажа ўвесь час: "Мы абкружаны ворагамі”. Такім чынам людзі ўпершыню ўсьведамілі сваю дзяржаву”.

Наш камэнтар: Ну, як вам "інтэлектуальны голас” Лубянкі?!
Лукашысцкую антыбеларускасьць, ілжывасьць і подласьць гэтай асобы некалі добра выявіў і паказаў Зянон Пазьняк (гл., напр. "Беларус”, — 2009, верасень, № 560 ("Цені рэжыму”). З таго часу яна ў беларускім друку зьнікла ("лягла на дно”). І вось цяпер ізноў усплыла за мяжой – маўляў, хай хоць немцы пачытаюць, гэтыя не разьбіраюцца.

Часам прыходзіцца чуць ад замежнікаў неверагодную лухту пра нашу краіну. Тады дзіву даешся – адкуль яны бяруць такую параною? А вось адкуль. Чытаюць агентуру і беларусафобаў тыпу Алексіевіч. Набіраюцца хворага інтэлекту.


Крыніца: http://www.nzz.ch/nachrichten/kultur/aktuell/das_system_lukaschenko_1.9283231.html

Юрка Марозаў

Просмотров: 485 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 2
2 Алесь  
0
Добры пісьменьнік, зусім не значыць, што добры палітык. Навошта лезьці ў сфэры, дзе ты, як сьвіньня ў апельсінах?

1 Барбара  
0
Выдала, так выдала!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz