Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 13:14
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Июль » 2 » Ілжэсведкаў - да адказнасці
12:14
Ілжэсведкаў - да адказнасці


Нясвіжскі раённы суд прызнаў клецкага актывіста невінаватым.

Цяпер ён збіраецца судзіцца з тымі, хто яго абылгаў. 

Як паведаміў Сяргей Панамароў, 29 чэрвеня ў Нясвіжскім раённым судзе прайшло заключнае паседжанне па адміністрацыйнай справе супраць яго. Суддзя Марына Дунаева спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да Панамарова, палічыўшы яго невінаватым. Падставай для такога рашэння сталі шматлікія парушэнні з боку клецкай міліцыі. Так, Нясвіжскі суд высветліў, што справа супраць клецкага актывіста была фактычна сфабрыкаваная: сведкі з боку абвінавачвання блыталіся ў паказаннях, на пратаколе, складзеным участковым міліцыянтам Гардзеям адсутнічаў подпіс Панамарова.

Цяпер Панамароў рыхтуе сустрэчныя заявы ў пракуратуру і абласное ўпраўленне ўнутраных спраў на начальніка Клецкай ЖКГ, яго сведак і клецкіх міліцыянтаў. Ён паведаміў, што УУС Мінаблвыканкама збіраецца заняцца ягонай першай заявай у пракуратуру на дзеянні А. Навіцкага ад 15 сакавіка 2010 г. «Мая заява дагэтуль не разгледжаная», — патлумачыў Панамароў.

Нагадаем, што 15 сакавіка гэтага года Панамароў звярнуўся ў пракуратуру Клецкага раёна са скаргай на дзеянні начальніка клецкай ЖКГ Аляксандра Навіцкага. Аднак у праваахоўных органах заяве Панамарова ходу не далі, затое распачалі ў дачыненні да яго адміністрацыйную справу паводле сустрэчнай заявы Навіцкага. У выніку Клецкі раённы суд прысудзіў Панамарову штраф.

28 траўня Мінскі абласны суд пастанавіў адмяніць рашэнне Клецкага раённага суда і накіраваў справу ў суд Нясвіжскага раёна на новы разгляд.
Просмотров: 541 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/5
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Июль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz