Вольны Нясьвіж
Пятница, 26.04.2024, 15:38
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Ноябрь » 30 » Інтрыгі вакол Нясьвіскага касьцёлу
03:45
Інтрыгі вакол Нясьвіскага касьцёлу


Да Бога? Раскашэльвайся!

Напрацягу апошняга месяца ў сродках інфармацыі зьяўляліся паведамленьні, што ўваход ў Нясьвіскі фарны касьцёл зрабіўся платным. Як і што – дакладна ніхто сказаць ня мог. Па адных чутках людзі казалі, што гэта ініцыятыва касьцёлу, па іншых – райвыканкаму.

Тым ня меньш,  на ўваходзе стаяў чалавек, які зьбіраў грошы. Вернікі распавядалі, што палова збораў пойдзе на патрэбы утрыманьня ў належным стане будынка храму, і таму ксёндз пайшоў на гэтую ахвяру, упусьціўшы ў касьцёл зборшчыка грошай. Дарэчы, займаецца гэтым прыватная Нясьвіская турыстычная фірма, якая арганізуе паборы і ў іншых месцах, як, напрыклад,  ля ўваходу ў Нясьвіскі парк.

Не абыйшлося і бяз канфліктаў. Прыехаўшы з Гародні ксёндз з паломнікамі ня змог наведаць Нясьвіскі касьцёл, бо іх проста не прапусьцілі зборшчыкі халяўскіх грошай. Здаралася, што ледзь не даходзіла да бойкі з прыхажанамі, якіх "тармазілі” бізнэсоўцы-бязбожнікі. Гэта ж трэба было дадумацца да такога – прапускаць да Бога за грошы! Хто ж разбярэцца ў тым, зь якой мэтай чалавек заходзіць ў храм – памаліцца, ці як турыст? Ды чаму ж ня можа маліцца прыезжы паломнікк, альбо чалавек з турыстычнай групы?

Увогуле, гэта дзікунства – браць грошы за ўваход у храм гасподні. Калі якая турфірма і можа ўзяць плату з сваіх кліентаў за наведваньне касьцёлу, дык рабіць гэта трэба не ў храме, а пасьля абавязкова, па дамоўленнасьці, неабходна пералічваць грошы  касьцёлу. А ваяваць за прыбыткі на прыступках будынка хрысьціянскага храму, куды дарога павінна быць адчынена заўсёды і для ўсіх, нават для жабракоў –  справа бязбожнікаў і дзікуноў.

Але, што рабіць, калі вельмі хочацца здабыць манету хоць бы з паветра? Тады прыходзіцца ісьці на ахвяру. Ахвяруецца пры гэтым рэпутацыя храма і тых хто там служыць, але "турыстам-прадпрымальнікам” і іхным апекунам, відаць, начхаць на гэта.

Дзіўным аказалася і тое, што грошы зьбіраліся проста "ад балды”, бо ніхто ніякіх папер не падпісваў, ніякіх дагавароў і "соглашеній” з касьсёлам не заключаў і ў Менску з кардыналам не ўзгадняў. Грошы зьбіраліся напрацягу месяца, а на рахунак касьцёлу паступіў "кукіш з маслам”.

Як распавядаюць сябры касьцельнага камітэту, ніякіх папер не падпісана і сёньня (напрыканцы лістапада), хоць да гэтага іх прымушалі таварышчы з райвыканкаму не аднойчы. Прадстаўнікі ж турыстычнай канторы нахабна працягваюць збор грошай, ігнаруючы патрабаваньні прыхажан і служкаў касьцёлу прыпыніць фінансавыя авантуры ў Божым храме.

У дачыненьні да грошай у касьцёле павінен быць толькі адзін падыход – дабраахвотныя ахвяраваньні па-сумленьні. Іначай справай пачынае кіраваць нячыстая сіла. Грошы – гэта ейны інструмант разбурэньня людзкіх душаў.

Але ці варта зьдзіўляцца такой сытуацыі ў становішчы савецкага атэізму і паказушнай набажнасьці ўлады?

Алесь Язьвінскі. Нясьвіж, 30 лістапада 2009г.



Просмотров: 571 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 dedsergei100  
0
Так сама и я с пятилетним внуком не смог попасть в костёл, по причине нехватки "зайчат" ссобою. Очень неприятно и мярзотно!!!
В Несвижский замок, в музей, я отдал 6 тыс. "куцых"; 3 за вход и 3 за "мобильник", но фотографировать было нечего - интерьер конкретно напоминает польскую "таверню" под "старинку" с явным административным запахом сегодняшнего режима.
Экспозиция более чем "куцая", но главная "какашка" экспозиции - фото гламурной "Национальной библиотеки", нагло подвешенной среди "потугов" на древность.
Я спросил у одной из множества тусующихся "досмотрщиц", - А чаму гэта "какашка" поганит интерьер? Какого рожна сей гламурке здесь надо и какой надо иметь вкус, какую совесть, чтобы испоганить "лукавой какашкой" сиротливо, по-за углам растусованные артифакты?
Надсмотрщица мне доверительно "разжевала" - Но гэта же так сама наша гысторыя, тильки современная!
Покраснев от "стыда" за свою необразованность я стеснительно посоветовал "вертухайкам" - Подвесить к потолку Рыгорыча, який Ляксандр. Ни, ни яго самого, а физиономию! Так будзя - ляпота! Га..?
cry

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz