Вольны Нясьвіж
Вторник, 23.04.2024, 17:48
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 4 » Італьянскія камуністы – сапраўдныя сябры беларускім членам “Белай Русі”?
01:45
Італьянскія камуністы – сапраўдныя сябры беларускім членам “Белай Русі”?

Італьянскія камуністы – сапраўдныя сябры беларускім членам “Белай Русі”?

3.10.2009. Нясьвіж (Напярэдадні візіту Берлусконі)

Суботні дзень выдаўся хоць і не сонечны, але і не дажджлівы, што даволі прыемна для восені. Выпадкова заўважаю на “Ленінскай” плошчы ў Нясьвіжы вялікі збор школьнікаў і навучэнцаў каледжу. Сустракаю знаёмых і пытаюся, што тут адбываецца. Выхаванцы Нясьвіскага каледжу адказваюць, што іх сюды даставілі арганізавана ў абавязковым парадку, іначай кажучы, для масоўкі, а што тут будзе яны ня ведаюць.

Спачатку падалося, што будзе чарговая надуманая тусоўка, каб прадэманстраваць замалёўку шчасьлівага жыцьця, але не. Заўважаю, як з аўтамабіля з італьянскім сьцяжком выходзяць людзі і ў суправаджэньні таварыша Макара рухаюцца да сярэдзіны плошчы.

Зразумела – прыбыў італьянскі пасол і на плошчы адбудзецца нешта сьвяточнае. Пачынаюць біць барабаны і выходзіць урачыстая калёна, апранутая ў яркія сярэднявечныя строі. Пачынаецца відовішча з сьцягамі, сярод якіх можна заўважыць і дзяржаўны флажок Лукашэнкі. Відовішчам захапляюцца ўсе прысутныя і мерапрыемства набывае надзіва вольны стан. Прысутных дзяцей не цярэбяць настаўнікі і работнікі раяна. З натоўпу цяжка вылучыць нават кіраўнічых асобаў, а перад паслом зьявіліся два хлапчукі і той паклаў ім на плечы свае рукі. Дзіва ды і толькі. Усё, як ў дэмакратычнай Эўропе.

Плошча напаўняецца сярэднявечным духам і вельмі прыемна паглядзець выступленьне італьянскіх аматараў старажытнасьці, а магчыма і прафесіяналаў, бо ніхто ж прысутных дакладна ня ведае, што тут і як.

Адразу ж ў думках зьяўляюцца асацыяцыі з нашай рэчаіснасьцю. Вольныя адносіны да гістарычных каштоўнасьцяў, бязроднасьць, пакалечаны Радзівілаўскі палац, занядбаная мова… З гістарычных замалёвак, праўда, можна вызначыць, як станоўчыя крокі, зьяўленьне дзьвух конікаў і паравозіка, якіх заўсёды выстаўляюць да прыезду высокага начальства. А ў цэлым – убогасьць і звняпад.

Алесь Язьвінскі








Просмотров: 664 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 dedsergei  
0

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz