Вольны Нясьвіж
Четверг, 25.04.2024, 12:02
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Март » 2 » Як нясьвіская міліцыя выконвае "план"
16:00
Як нясьвіская міліцыя выконвае "план"

Хадзіць забараняецца, вучымся лятаць

Кожны раз, калі размова з афіцыйнымі асобамі заходзіць аб нашых правах і абавязках, яна ператвараецца ў суцэльную дэмагогію. На справе ж трэба разумець адну галоўную рэч, што правы не даюць, а бяруць. Гэта значыць, што за правы трэба пастаянна змагацца напрацягу жыцьця, адваёўваць іх па крысе. А каб быў змагарны плён, неабходна салідарнасьць, як аб’ядноўваючая сіла. Праяўляць салідарнасьць жа могуць толькі тыя людзі, якія ня страцілі пачуцьця чалавечай, гэта значыць нацыянальнай годнасьці.

Грамадзянін Нясьвіжа Д. кожны дзень вяртаеццуа з працы па вуліцы, што вядзе ад касьцёлу да гарадскога стадыёну, уздоўж гаражоў былой вайсковай часткі.

У свой час, калі ў краіне распачыналася кампанія ўсеагульнай кампаніі флікерызацыі, спадара Д аштрафавалі за адсутнасьць наяўнасьці гэтай цацкі пры сабе. Супрацоўнікі ДАІ тады паводзілі сябе выключна ветліва і нават падвезьлі яго дадому на службовым аўтамабілі, з меркаваньняў каб ён на астатнім шляху да хаты ня ствараў небясьпекі дарожнаму руху.

Часы мяняюцца ня ў лепшы бок. На пачатку лютага грамадзяніна Д зноў запынілі супрацоўнікі Нясьвіскага ДАІ на гэтай дарозе з мэтаю праверкі на флікерызацыю, а калі ўбачылі, што ў яго аж тры экзэмпляры гэтых цацак, дык заявілі, што ўсё роўна аштрафуюць за тое, што засталі яго на правым баку дарогі, а не на левым. Але ж усе пешаходы пераходзяць дарогу зь лева на права менавіта ў гэтым месцы, бо да яго можна ісьці па пешаходным ходнікам, якія далей ператвораны камунальнікамі ў звалку сьнега і рухацца можна толькі па дарозе. Пешаходныя пераходы адсутнічаюць, абочына ператворана ў сьнежныя горы і людзям застаецца толькі вучыцца лятаць.

У чалавека ў форме стаіць іншая задача – выкалочваньне сродкаў у бюджэт з кішэняў грамадзян. Вось яны і стараюцца вытрасаць грошы любым коштам. Мала таго, дык пацярпеламу ад міліцэйскай "працавітасьці” давялося дыхаць у службовым аўтамабілі нікатынам, бо таварыш міліцыянэр дэманстратыўна адмовіўся прыпыніць курэньне, нават дазволіў сабе зьдзеклівыя рэплікі ў бок затрыманага.

Вынік: штраф у 35 тысячаў беларускіх фанцікаў фактычна ні за што. Гэта азначае, што і надалей хадзіць па гэтай вуліцы небясьпечна, бо могуць ізноў пераехаць праз вашыя правы на міліцэйскім аўтамабілі. Крайні – грамадзянін. Мянты і камунальнікі ні пры чым.

Нягледзечы на мізэрны штраф, спадар Д зьвярнуўся ў суд і пракуратуру са скаргай на супрацоўнікаў з вольным разуменьнем сваіх абавязкаў, законаў і правоў грамадзян. Цікава, да якога рашэньня прыдуць гэтыя структуры, якія прызначаныя бараніць правы грамадзян і законнасьць ў краіне? Аб выніках справы чытачоў мы пазнаёмім пазьней, пасьля разгляду скаргі ў судзе.

Алесь




Просмотров: 538 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 2
2 Алеся  
0
Цалкам згодна. Халопы адзiн перад адным навыперадкi стараюцца выслужыцца

1 Kazik  
0
Нiчога добрага не будзя у гэтай краiне пакуль кто небудзь не дасць пад зад вусатаму злодзею. Аппазiцiя толькi чэша языком,а зрабiць нiчога не можа.Якi у краiне кiраунiк - такiя i халопы.

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz