Вольны Нясьвіж
Суббота, 20.04.2024, 05:04
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Май » 28 » Калі закон падобны да дышла. Клецк.
23:25
Калі закон падобны да дышла. Клецк.


Пракуратура падтрымала актывіста − міліцыя вагаецца

Намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі аблвыканкама працягнуў разгляд скаргі клецкага актывіста Руху "За Свабоду” Сяргея Панамарова на месяц.

Паводле маёра міліцыі спадара Кубракова, для прыняцця законнага рашэння патрэбна правядзенне дадатковых мерапрыемстваў.

Нагадаем, Сяргей Панамароў абскарджвае дзеянні супрацоўнікаў Клецкага РАУС, якія праігнаравалі ягоную заяву ад 15.03.2010 году пра абразу з боку кіраўніка Клецкай ЖКГ спадара Навіцкага, але з энтузіязмам пачалі разбіральніцтва па сустрэчнай заяве чыноўніка ад 23.03.2010 году супраць актывіcта.

Абапіраючыся на паказанні ілжэсведкаў, Клецкі раённы суд пакараў Сяргея Панамарова штрафам памерам 350 тысяч рублёў за нібыта абразу кіраўніка Клецкай ЖКГ.

Пракурор клецкага раёна сп. Карабко прызнаў зварот Сяргея Панамарова падставовым і прадпісаў Клецкаму РАУС разгледзіць заяву актывіста ад 15.03.2010 належным чынам.

Пакуль абласныя і раённыя міліцыянты цягнуць з разглядам заявы Сяргея Панамарова ад 15.03.2010, на 28 мая прызначана паседжанне Мінскага абласнога суду, на якім будзе разглядацца касацыйная скарга актывіста Руху "За Свабоду” Сяргея Панамарова на рашэнне пра штраф суда раённага.


Начальнік Клецкай ЖКГ

Просмотров: 638 | Добавил: Brama | Рейтинг: 4.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz