Вольны Нясьвіж
Четверг, 25.04.2024, 08:15
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 4
Гостей: 4
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Апрель » 8 » Каму ў Беларусі "жыць харашо"
02:27
Каму ў Беларусі "жыць харашо"


Заробкі кандыдатаў ад улады ўражваюць

 
Аўтар: Zapraudu.info 6 красавiка 2010 

Пакуль улада абяцае шараговым грамадзянам заробак у 500 даляраў, асобныя «нешараговыя» грамадзяне нашай краіны ўжо маюць у разы больш.

Месячны заробак некаторых чыноўнікаў і дырэктараў ужо наблізіўся да сярэднееўрапейскага.


Газета «Гомельскія ведамасці» апублікавала спіс прэтэндэнтаў у дэпутаты гарадскога савета з указаннем звестак пра даходы.
Самым багатым служкам народа аказаўся 46‑гадовы прарэктар Гомельскага універсітэта імя Ф. Скарыны Сяргей Ханеня (яго зарплата за 2009 год склала 130 мільёнаў рублёў). Па цяперашнім курсе гэта 44 тысячы даляраў.

Выходзіць, што штомесячнае забеспячэнне прарэктара — каля 3600 даляраў.

Для канкурэнцыі мільянеру ад навукі ўлада зарэгістравала 73‑гадовага апазіцыянера з партыі левых «Справядлівы свет» Анатоля Ільінчыка, у якога гадавая пенсія менш за месячны заробак суперніка.

На 40 вакантных месцаў дэпутатаў гарадскога савета ў Гомелі прэтэндуюць 80 кандыдатаў, прычым па 11 акругах выбары будуць безальтэрнатыўнымі, што дазваляе з дакладнасцю ўжо сёння даведацца прозвішча дэпутата. З улікам унесеных паправак у Выбарчы кодэкс, нават калі толькі сам кандыдат прагаласуе за сябе любімага, будзе лічыцца, што выбары адбыліся.
Прыйдзе, напрыклад, дырэктар гандлёвага дома «Рэчыцкі» Ніна Наркевіч са сваімі 55 мільёнамі заробку на выбарчы ўчастак і ўсё — запісвайце мяне дэпутатам!


Свабодным ад канкурэнцыі пакінуў сабе выбарчую акругу і дзейны старшыня гарсавета 62‑гадовы Уладзімір Чарнаштан. Прыбытак гэтага чыноўніка за мінулы год склаў усяго каля 4 мільёны ў месяц.

Ніхто з апазіцыянераў не адважыўся памерацца сіламі і з 36‑гадовым дырэктарам хімзавода Ігарам Ляшэнкам, які задэклараваў 92 мільёны!


І хаця ў пакінутых 29 акругах улада для парадку зарэгістравала ўсіх ахвотных апазіцыянераў, ужо сёння можна з дакладнасцю вызначыць «пераможцу» ў кожнай з акругаў.

Расклад атрымліваецца такі, што ўсюды чыноўнікам і дырэктарату падыгрывае апазіцыя. Напрыклад, у Левабярэжнай выбарчай акрузе № 16 супраць кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёну Гомеля Мікалая Грыцэнкі будзе змагацца сябра партыі АГП Аксана Бас, якая не працуе і не мае даходаў (здагадайцеся з аднаго разу, хто пераможа). А ў выбарчай акрузе № 10 апазіцыянерам ад АГП Сяргеем Касабуцкім, які не працуе, тут памераецца сіламі кіраўнік «Белпрамбанка» Галіна Касаверская са сваімі 66 мільёнамі даходаў за мінулы год.

Калі б не выбары, грамадскасць і не даведалася б пра заробак іншых дырэктараў.
Генеральны дырэктар лікёра‑гарэлачнага завода Галіна Кардасева задэкларавала 84 мільёны, ад спіртавай каралевы крыху адстае каралева цукерачная — дырэктар вядомай фабрыкі «Спартак» Алеся Самсонава (81 мільён).


Між іншым, афіцыйна заяўленыя даходы прэзідэнта Лукашэнкі выглядаюць больш сціпла, чым у многіх прадстаўнікоў дырэктарата.

У 2005 годзе прэзідэнт у інтэрв’ю каналу ТВЦ так абазначыў узровень аплаты ўласнай працы: «тысяча або тысяча сто даляраў». Перад выбарамі 2006 году ў дэкларацыі Лукашэнкі значыўся гадавы прыбытак у 59 млн. 172 тыс. рублёў — гэта значыць каля 2,3 тысячы даляраў у месяц.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэднемесячны заробак работнікаў рэспублікі ў лютым 2010 г. склаў 1016,4 тысяч рублёў ці крыху больш за 300 даляраў.

Просмотров: 559 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz