Вольны Нясьвіж
Четверг, 28.03.2024, 11:44
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Январь » 9 » Дармаеды
15:28
Дармаеды

Улада, якая існуе толькі дзеля свайго асабістага добраўладкаваньня, хоча заставацца вечна. Нават на выбарных пасадах "таварышчы” хочуць сядзець пажыцьцёва, уладкоўваюць у кіраўнічых крэслах сваіх сваякоў, сяброў і калег па "цяжкаму лёсу намэнклятурных кіраўнікоў”. Дзеля гэтага збудавана ўладная піраміда, якую яны самі ахрысьцілі "вертыкальлю” і ў якую самі сябе прызначаюць, не дазваляючы насельніцтву абіраць у кіраўніцтва мясцовых "вертыкальшчыкаў”. Яны ня могуць, нават пры існуючай дасканалай сістэме выбарчых фальсыфікацый, падвергнуць свае хлебныя пасады хоць маленечкай рызыцы непераабраньня.

Што гэта за сістэма кіраваньня, у 2001-м годзе добра распавёў чалавек, які непасрэдна меў прамыя адносіны да "вертыкальных” структураў. І пакуль такая ўлада існуе, людзям варта пастаянна ўзгадваць пра яе сутнасьць.

Дармаеды

Іх 108 тысяч (было ў 2001годзе). Калі іхныя сем’і з усімі кватэрамі, дачамі, гаражамі сабраць у адным месцы, дык атрымаецца горад большы за Гомель, а калі дабавіць самых адданых любоўнікаў і любоўніц – большы за Менск.

Яны занімаюцца кіраваньнем. Яны – наша ўлада.

Лукашэнка казаў, што скараціў іх у 2-3 разы. На самой справе пры ім іх стала болей (у 4-5 разоў на 2008год). Яшчэ хутчэй расла доля бюджэтных грошай на кіраваньне.

На закаце камуністычнага рэжыму, калі ўсе казалі аб небывалым росьце бюракратызму, – іх было ў Беларусі каля 73 тысяч (памножце сёньня гэту лічбу на 5).

А нас яшчэ нядаўна было на 350 тысячаў болей. Людзі выміраюць і разбягаюцца, а яны працягваюцю размнажацца. У 2000 годзе насельніцтва скарацілася на 30 тысяч, а начальнікаў стала на тысячу болей. Сюжэт для фільма жахаў: зьяўляецца чарговы начальнік – зьнікаюць дзясяткі простых людзей.

Нармальная ўлада, як сапраўдны гаспадар, клапоціцца аб сваіх грамадзянах – і грамадзян робіцца больш. Улада паразітычная, як саранча, размнажаецца сама, паядаючы ўсё навокал.

У нашым краі прыжылася і размнажаецца савецкая наменклятура паразітычнага тыпу. Мы атрымалі ў спадчыну ад Савецкага Саюзу ракавую пухліну бюракратызма і ніяк ня можам ад яе пазбавіцца. Хвароба прагрэсіруе. Супраціўленьне арганізму падаўлена бальшавікамі. Прышчэпка заходней дэмакратыі не дапамагае.

УЛАДА, ЯК СПОСАБ ІСНАВАНЬНЯ

Дзякуючы Лукашэнку, амаль усе начальнікі маюць алібі, падцьверджаньне сваёй непрычаснасьці да "злачынстваў рэжыма”. Ужо сёньня пра самаго Лукашэнку пішуць, што заўгодна. Непрыемна толькі яму і яго бліжэйшым сваякам. А 108 тыс. Гаспадароў утульных кабінэтаў чытаюць гэта, млеючы ад асалоды.

Але стоіць толькі напісаць, што ў дзяржапараце поўна трутняў, як грыміць атамны выбух кабінэтнага абурэньня. "Мы самыя працалюбівыя!!!” – равуць у кожным кабінэце, пішуць у кожнай газэце. І робіцца зразумела: трутняў ня проста шмат – іх падаўляючая большасьць.

Іх апасна чапаць – яны балюча кусаюцца, доўга ваняюць і ніколі нікому нічога не даруюць.

Яны не тонуць! Таму, што умеюць тапіць другіх. Над імі не крапае, таму, што яны ўмеюць прыкрыцца.

Яны ні ў што ня ўмешваюцца. Проста ціха сядзяць і жуюць усё, што ім пападаецца.

Яны мараць аб асабістым прэзыдэнце-дабрадзеі. Прыйдзе ён ці зь ліку апанэнтаў ці з апазыцыянэраў – ім усё роўна. Абы не перашкаджаў.

Улада для іх – спосаб існаваньня. І няма такой мярзотнасьці, на якую ня здатны труцень, каб прабрацца да кармушкі і ўтрымацца ля яе.

А высокія ідэялы, служэньне Бацькаўшчыне, народны дабрабыт – прыгожыя словы, якія выходзяць з моды.

І гэтых прусакоў ня зьнішчыш! Не толькі таму, што 220 тысяч сілавікоў на іхным баку, не толькі таму, што яны ўзброеныя асабістымі пісталетамі і паляўнічымі стрэльбамі. Іх немагчыма зьнішчыць таму, што ўлада ў дзяржаве неабходнасьць.

Але ці патрэбна нам такая ўлада?! Улада, якая думае толькі аб сваёй выгадзе.

ЗАРПЛАТА – ГЭТА ДРОБЯЗЬ

Нашыя чыноўнікі любяць прыбядняцца. Канешна, яны ня могуць пахвастацца хабарам расейскіх калегаў альбо заробкам нямецкіх. Але ж паразіт – гэта ня той, хто шмат есьць, гэта той, хто есьць "на халяву”.

Было б у гэтых ныцікаў сумленьне, яны б пасаромеліся скардзіцца на жыцьцё. А так толькі і чуеш гэтых "самых абяздоленых" у нашай дзяржаве, прафесійных жабракоў, распакаваўшых апошні мех грошай.

Дзяржава траціць на кожнага чыноўніка ў сярэднім па 2500$ у год. І амаль усе гэтыя грошы ідуць на тое, каб зрабіць жыцьцё чыноўніка прыемным і бясклопатным.

У першую чаргу – кабінэты. Яны заўсёды падобныя на бардачкі, заваленыя барахлом сваіх гаспадароў. І нават эўрарамонты ня ў стане ператварыць гэтыя лежбішчы сонных коцікаў у працоўныя кабінэты. Тут ядуць , цешацца, адпачываюць, прымаюць гасьцей і прыкідваюцца жудасна занятымі.

Па-другое, зарплата.начальства заўсёды сярод самых высока аплочваемых катэгорый. Натуральна, ня першыя – першых у нас не любяць.

Але ж не жыве начальнік на зарплату! Акрамя заробкаў, яны прыдумалі сабе масу розных даплат і прэмій. А пасьля цэлымі днямі клянчаць грошы. Даходзіць да сьмешнага: напрыклад, адзін з намесьнікаў Мясьніковіча на поўным сур’ёзе патрабаваў выплаціць энную суму, якую ён быццам бы зэканоміў дзяржаве, скараціўшы свой срок знаходжаньня ў санаторыі.

Звычайна ў чыноўніка некалькі месцаў працы. Створана цэлая індустрыя заробкаў для чыноўнікаў. Розныя курсы і лекцыі з высокімі ганарарамі, куча газэт і часопісаў з ганарарамі зь бюджэтных крыніц, нейкія гаспадарча-разьліковыя работы і платныя кансультацыі.

Адзін высокі суд увогуле ператварыўся ў брыгаду лектараў-перасоўнікаў і пісацеляў-энтузіястаў. Тут пабочныя заробкі ў некалькі разоў перавышаюць зарплату, якая і так на ўзроўні высшых пасадных асоб дзяржавы.

І гэта толькі законная частка заробка. А ёсьць і не законная. Яна – як падводная частка айсьберга.

Сёньня ніякі бізнэс у Беларусі ня можа схавацца ад яўнага і тайнага вымагальніцтва чыноўнікаў. Просяць то на пасяўную, то на эўрарамонт кабінэта, то на офісны кампутар, то проста сабе ў кішэню. Калі хабар за узгадненьне разьмяшчэньня гандлёвага шапіка 3000$, калі можна гнаіць даляры пачкамі, дык улада з голаду ня вымрэ.

Ёсьць яшчэ і спецыфічны бізнэс, які спецыяльна для сябе і сваіх сваякоў ствараюць нашыя "упраўленцы”. Напрыклад, прыватныя натарыўсы і аўдзітары ў цяперашнім выглядзе – проста ноў-хаў у сфэры законнага адбіраньня грошай пад эгідай дзяржавы. Тое ж самае – і паборы з аўтамабілістаў у месцах масавых прыпынкаў.

Цяпер адзін "мілавідны бос” намагаецца стварыць асабісты бізнэс з прыбыткамі ад распаўсюджваньня рэклямы на ўсіх тэлевізійных каналах, а ў дадатак просіць статус члена ўрада.няўжо атрымае і ён?! Ці адыйдзе да апазыцыі?

Урэшце, гэта пусьцякі на фоне залікаў нефцянога і газавага бізнэсу, валютных спэкуляцый і рознага ліцэнзаваньня.

Але кабінэт і грошы – гэта яшчэ ня ўсе радасьці сьвету, у якіх мае патрэбу наш чыноўнік. Ёсьць яшчэ вялікія кватэры ў прэстыжных раёнах. Замежныя вандроўкі пад выглядам камандзіровак. Два-тры прэстыжныя адукацыі за казённы рахунак. Дарагое лячэньне ў мэдычных спэцустановах. Узнагароды, званьні, вучоныя ступені.

Нават такі спецыяліст па сантэхніцы, як Мясьніковіч, за 5 гадоў працы на высокіх пасадах абараніў дзьве дэсертацыі і стаў доктарам эканамічных навук. І пры гэтым заўсёды ствараў ураджаньне чалавека, які "дзённа і ношна служыць цару і Ацечаству”.  І ў дзяржапараце такіх дысэртацый тысячы, такіх дактароў сотні. Ёсьць нават члены Акадэміі навук. А ёсьці і асобая акадэмія, дзе запішуць у акадэмікі любога чыноўніка. Многія, дарэчы, запісаліся.

Не важна, што некаторыя дактары ад эканомікі не адрозьніваюць дэбітарскую запазычанасьць ад крэдытарскай, а асобныя дактары права не прачыталі цалкам ніводнага закону. Затое, як яны трымаюцца!

Новыя беларусы пакуль яшчэ ня могуць пераплюнуць папярэдніх бюракратаў ні колькасьцю, ні якасьцю сваіх кватэр. Ніколі не забуду даведку, выданую вельмі высокаму начальніку "у тым, што яго жонка цяжарная”. Ну вельмі хацелася яму новых квадратных мэтраў, ды паболей. Заганяў цяжарную.

Кажуць, што не пускаюць нашых начальнікаў за мяжу. А як паглядзіш – у кожнай установе цэлы стог замежных камандзіровак. Немалыя грошы атрымліваюцца. А за мяжою жруць і жывуць альбо за кошт нашай амбасады, альбо за кошт прынімаючага боку. Пасьля гэтага зразумела, чаму ад некаторых амбасад выдаткаў больш, чым прыбыткаў.

А тое, што чыноўнік ня можа зарабіць сам, зарабляюць яго добра ўладкаваныя сваякі. Калі Пракуратура Рэспублікі выгароджвала Віктара Лагвінца, аказалася, што ён прыгрэў сваякоў большасьці кіраўнікоў гэтай Пракуратуры. Генеральны пракурор Бажэлка быў строгі: "Это не противоречит закону!” – заявіў ён і быў праў.

Чыноўнікі могуць зрабіць законнай любую прыхаць. Законы – прадукт іхнай жыцьцядзейнасьці.

НЕ ЖЫЦЬЦЁ, А СПЛАШНОЕ ЗАДАВАЛЬНЕНЬНЕ

Нармальная ўлада ставіць на першае месцаі інтарэсы справы, нашая ўлада   – задавальненьні.

Дзе яшчэ, акрамя дзяржапарата, усё – ад паліклінікі да бібліятэкі – размяшчаецца па месцы працы. Вось і ходзяць цэлы дзень па Дому ўрада заклапочаныя служачыя ад зьбербанка ў атэлье, з цырульні ў трэнажорную залю, з буфета ў прадуктовую краму. Гэта ў іх праца такая. Гэта яны проста адлучыліся на хвілінку. Гэта ім няма калі схадзіць ў нармальную краму зь яе чэргамі і прадуктамі. Гэтак і матаюцца цэлы дзень. І тысячы службовых аўтамабіляў мечуцца па гораду да позьняй ночы.

А калі яны ўсё ж такі рассажваюцца па працоўных месцах, то часьцей у тэлевізара з газэтай альбо кубачкам кавы / гарбаты. Ім на працоўным месцы паложаны гэтыя газэты, тэлевізары, кубачкі, лядоўні і іншыя дробныя радасьці.

А яшчэ чыноўнікі з задавальненьнем балбочуць адзін з другім, заходзячы "на хвіліначку па справе” і сыходзячы праз поўдня. З раніцы чытаюць газэты, пасьля абеду дзеляцца прачытаным.

А яшчэ яны трэплюцца па тэлефоне і таксама ў працоўны час і за дзяржаўны кошт. Таму чыноўнікі практычна ня плацяць за міжгароднія перагаворы. Звоняць з працы (а зараз яшчэ і з службовых мабільнікаў).

Ёсьць яшчэ кампутарныя гульні. Чыноўнікі-фанаты гуляюць запоямі, з раніцы – да ночы. Астатнія гуляюць ад скукі. У свой час прэса зрабіла здабыткам галоснасьці захапленьне членаў Канстытуцыйнага суда кампутарнай гульнёй у шарыкі. Ціхіня, здаецца буў прызнаны лепшым гульцом.

Начальства ўстрайвала застолье і раней. Але да такіх пастаянных фуршэтаў і "представительских расходов” дажылі толькі зараз.

Цэлых тры гады па адрасе Карла Маркса, 38 жыў і "працаваў” адзін намесьнік начальніка глаўка. І бываў п’ян, пакуль ня звольніўся сам, бяз усялякага прымусу. А вось яго калега ў Доме ўраду здаўся "по собственному” пасьля чарговага "упадку сил” на працоўным месцы.

О, колькі прыемных гадзін дорыць сьціпламу чыноўніку яго "самоотверженная служба”! Дармавыя кава й гарбата, газэты і тэлевізар – гэта толькі кветачкі. А ёсьць і ягадкі. Адзін бывалы чыноўнік у вялікай кампаніі сабе падобных распавядаў, як яму (маленькаму і крывому) удалося завалодаць маладой шыкарнай супрацоўніцай прама ў залі паседжаньняў вышэйшага кіраўніцтва. І ніхто не зьдзівіўся – расказчык нават пакрыўдзіўся. Але выявілася, што ён быў далёка ня самы віртуозны блуднік зь ліку прысутных. Гэта як жа любяць задавальненьні чыноўныя дамы, што аддаюцца гэтым тоўстапузым цюфячкам!

Пагэтаму не зьдзіўляйцеся, калі нашы начальнікі так часта затрымліваюцца на працы. Ім ёсьць чым сябе заняць.

Калі б у іх было так шмат працы, як нам скардзяцца, у ўладзе засталіся б адны працаголікі, каторым праца не бывае ў цягасьць. А так зьбягаюцца ўсе, хто любіць лёгкае жыцьцё і мучаюцца пасьля, паколькі ім заўсёды мала, а ад працы іх ванітуе.

ЗДАЛІ СЛАВУ, ЗДАДУЦЬ І САШУ

Пры паразітычнай уладзе – паразітычная эканоміка. Гэткая ўлада ня здольная думаць аб тым, як зарабляць і памнажаць. Яны ўмеюць толькі дастаць і праесьці. Вось і рыскаюць па краіне орды ўсемагчымых паразітаў, устрайваючы праверку за праверкай... Яны здабываюць харчаваньне.

Сацыялягічныя апытаньні гавораць, што большасьць чыноўнікаў нават ня ведаюць, у чым заключаюцца грамадзкія і дзяржаўныя інтарэсы. Яны думаюць, што бываюць толькі асабістыя інтарэсы, і займаюцца толькі сабой. У іх занадта шмат асабістых спраў, каб у сур’ёз думаць яшчэ і аб рабоце.

І толькі зрэдку, толькі нехаця яны бяруцца за справы службовыя. Сонныя нарады і пустыя паперкі – вось і ўсё, што з гэтага атрымліваецца.

Мне запярэчаць, што ёсьць нармальныя ўпраўленцы. Ёсьць, але іх у гэтым асяроддзі за нармальных даўно ніхто ня лічыць. Ім не перашкаджаюць надрывацца, але за сваіх не прынімаюць, да скурных спраў не дапускаюць і кармамі не дзеляцца. Быць абаронцам дзяржаўных інтарэсаў, працуючы ў цяперашнім дзяржаўным апараце, вельмі небясьпечна для здароўя. У лепшым выпадку зьбяжыш у статусе "ненармальнага”. У горшым – памрэш на працоўным месцы, альбо ў турме ў тым жа статусе.

Калі задача 2001 году ў тым, каб замяніць чалавека, які ў працоўны час гуляе ў хакей, на людзей, каторыя тарчаць на пасеках, альбо ганяюць у футбол, дык ну іх, гэтыя прэзідэнцкія выбары.

Быў момант, калі я таксама паверыў, што самая сур’ёзная праблема – Л. А зараз бачу, што няма ў іх такой праблемы. Ён і так ім мала перашкаджае. А будзе падаць – здадуць мацнейшаму. Гэтыя людзі без праблем здалі і Славу КПСС, і Славу Шушкевіча, і Славу Кебіча. Што ім дурная слава Л. !

Ім абсалютна ўсё роўна, які рэжым у краіне, як жывуць іншыя людзі, абы не перашкаджалі есьці, піць, і трахацца.

Безсэнсоўна мяняць дрэнных каралёў, трэба мяняць дрэнную сьвіту! Нам патрэбны ня проста новы галава гасударства, нам патрэбна новая ўлада, якая будзе на нас працаваць, а не лавіць кайф за сьпіною чарговага правадыра, клікі, ідэалёгіі.

У любым выпадку, асабіста мне астачарцела прыкідвацца, што я пра іх забыўся, забыўся пра ўсё гэтае зло, якое яны прычынілі краіне і людзям.

С.Н. Паркінсон пісаў, што на гэткай стадыі разлажэньня "учреждение практически скончалось”, у новы апарат "няможна браць ні людзей, ні рэчы, ні парадкі. Неабходны строгі каранцін і поўная дэзінфекцыя”.

Аляксандр Пласкавіцкі, Часопіс "Кур'ер", №2, красавік, 2001год.





Ілюстрацыі з часопіса "Кур'ер"


Просмотров: 535 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz