Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 11:28
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2012 » Январь » 8 » Дык хто ж перашкаджае т. Радаману? Нясьвіж - Сноў
16:34
Дык хто ж перашкаджае т. Радаману? Нясьвіж - Сноў

Хоць мы сеям і пашам і строім, але маем…

Большасьць прадстаўнікоў рэжымнай улады добра ведае, што ў жыцьці краіны, раёна, адбываюцца, мякка кажучы, ненармальныя з’явы, бо, як вядома, хлусьня хлусьнёй, а справы справамі. А калі сказаць дакладней , дык за хлусьнёй і балбатнёй справаў даўно ўжо і ня відаць.

Зразумела, што заводы і прадпрыемствы ў нас не спыніліся, шавеляцца і сельскагаспадарчыя вытворчасьці. Людзі ходзяць на працу і займаюцца ня толькі імітацыямі дзейнасьці, адпіскамі, паказухай, ды іншымі пустапарожнымі справамі, але і вырабляюць нейкую прадукцыю, вучаць, лечаць, кіруюць працэсамі, як могуць. Іншая справа, якой якасьці гэтая прадукцыя і якой мэтазгоднасьці гэтая дзейнасьць. Адсюль і посьпехі можна разглядаць не ўвогуле, а толькі адносна іншых, больш захерэлых гаспадарак.

Вось чытаю пра тое, як журналіст "Советской Белорусіі” наведвае лепшую зь лепшых у раёне і краіне гаспадарку – былы сноўскі калгас, а цяпер АБВГД "Агрокомбінат "Снов”. "Товарышч советскобелорусіст” бярэ інтэрв’ю ў самаго Мікалая Радамана.

Трэба зазначыць, што людзям ужо даўно абрыдла слухаць і чытаць з крыніцаў рэжымнай прэсы аб вялікіх калгасных дасягненьнях у апошнія гады, аб неймаверных посьпехах на сацыялістычных прадпрыемствах, аб дасягненьні высокіх пакажчыкаў, якія чамусьці ніяк ня прыводзяць да суадноснага павялічэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва. Гэта ўжо больш нагадвае хвастаўство, ды ўціраньне ачкоў, чымсі вялікія дасягненьні.

Але, ня гледзячы на хвалебную лірыку ў адрас гаспадаркі, з гэтага інтэрв’ю ўсёж-такі пралазяць маленькія "рожкі” вялікай праблемы. Таварыш кіраўнік сноўскай гаспадаркі, пачынае скардзіцца, што яму хацелася каб не перашкаджалі працаваць…

– Ну что же это просходіт? –  плачацца кіраўнік перад журналістам. – Одному хладокомбінату дай, другому отгрузі. А свой колбасный цех закрывать, что лі? Ведь мы в суткі на мясокомбінате прозводім 35 тон продукціі. У нас 300 торговых партнеров. А валютная выручка… Мы должны продать её государству 30% по 5 тысяч за долор. А когда нам требовалась валюта (без нее же нікак!), вынуждены былі покупать ее по комерческой цене почті в два раза дороже. Да, мы сдержіваем цены на соціальнозначімые продукты, работаем себе в убыток. Почему же тогда не поступіть так с ценамі на энергоносітелі для сельхозпредпріятій, которіе кормят страну? – кажа "товарышч начальнік предпріятія”.

Брыдка неяк такое чытаць, ні бы паважаны кіраўнік, таксама, як і Лукашэнка – неаднаразова  "усенародна абраны” камандаваць калгасам ды ў Саветы, ня ведае чаму так адбываецца. Скардіцца дзяржаўнаму журналісту рэжымнай газэткі, на якую паўсюдна прымушаюць падпісвацца працоўных, думаецца і ў сноўскім калгасе таксама.

Выходзіць, што "товарышч” Радаман, разам з іншымі вялікімі кіраўнікамі гаспадарак былі абраныя ў розныя Саветы і нават ў Лукашэнкаву "палатку” зусім не для таго, каб там вырашаць гэтыя самыя надзённыя праблемы: з валютай, коштамі на энэрганосьбіты і г.д. Альбо на сноўскіх выбарчых участках не ствараліся паслухмяныя камісіі, людзі сілком не заганяліся на ўчасткі, не выконваліся таемныя загады выканкама па абраньні канкрэтных асобаў у тыя самыя ворганы ўлады, якія і павінны вырашаць усе вытворчыя і дзяржаўныя праблемы. Можа кіраўніцтва тут не прычым? Можа не начальнікі, а сам народ вінаваты ў тым, што маем гэткую ўладу, кантрактныя сыстэмы, падман і запалохваньне, бязмерна разросшыся апарат дзяржаўнага кіраваньня, хабарніцтва, бюракратызм і шмат чаго іншага?

Вось і атрымліваецца, што ў нас "всё хорошо і прекрасно, вот только інопланетяне мешают работаць”. Вінаватых нібыта і няма. А што, гэтая армія каларацкіх жукоў, што засела ў розных міністэрствах, камітэтах, дэпартаментах, камісіях і паткамісіях, аддзелах і пададдзелах, саўмінах і рэзідэнцыях – уся гэтая арава слугаў народу, яна што, ні пры дзялах? Ёй таксама "мешают работать”?

Алесь Язвінскі

Просмотров: 582 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz