Вольны Нясьвіж
Вторник, 23.04.2024, 10:21
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Декабрь » 19 » Хунта зьбіраецца застацца з намі
23:03
Хунта зьбіраецца застацца з намі

            Фарс замест выбараў

    50 тысячаў на плошчы Незалежнасьці

Хунта застанецца з намі,
Застанецца з намі,
Усё будзе – акей?

У той час, калі Ярмошына рыхтуе агучваньне краплёнай загадзя так званай выбарчай калоды. У Менску гарылы, апранутыя ў чорнае, зьбілі групу Уладзіміра Някляева, разбамбілі і разграбілі мікрааўтобус з гукаўзмацняльнай тэхнікай. Пакалечылі самаго кандыдата ў прэзыдэнты.

Фактычна пачалася крымітнальная вайна злачыннай ўлады супраць беларускага народа. Заблякаваныя многія інтэрнэт сайты, льецца хлусьня з усіх дзяржаўных крыніц інфармацыі, працуюць "участковыя фальсіфікацыйныя камісіі”. Як і на ўсіх папярэдніх сьпяктаклях, што ладзіць беларуская хунта замест выбараў, адбываецца "элегантная перамога”. Тысячы "добрасумленных" грамадзян (як яны лічаць), якія працуюць у паслухмяных лукашэнкаўскіх камісіях, зрабілі сваю чорную крымінальную справу - падрабілі вынікі галасаваньня. Гэтыя звычайныя беларускія парцоўныя разважаюць так: "Усё роўна ад нас нічога не залежыць, будзе зроблена ўсё, як захоча ўлада". Але, што на конт сумленьня?

Тысячы мянтоў, якія чамусьці да гэтага часу ў нас завуцца праваахоўнікамі, забясьпечылі ахову ўчасткаў пад час фальсыфікацыі вынікаў папярэднягя галасаваньня (увечары ў суботу). Ці могуць мянты пры пагонах называцца праваахоўнікамі, калі саўдзельнічаюць у цяжкім злачынстве? Здзейсьніўшы злачынства на выбарах, чаму  не можна зрабіць гэта ж у іншых мянтоўскіх справах? Трэба баяцца гэткай "міліцыі".

Сапраўдныя грамадзяне - на плошчы Незалежнасьці. Яны бароняць наш заўтрашні дзень. Бароняць будучыню каріны, нашых дзяцей і ўнукаў і ў тым ліку тых, хто ў дробную карвсьць фальсыфікуе выбары і заахвочвае дыктатуру. Гэта іх там калечаць гарылападобныя адкормленыя пустагаловыя цуда-багатыры, для якіх няма нічога сьвятога. Дзеці, жанчыны, дзядулі, бабулі - гатовыя "размазаць па фсфальце" усіх.

У кожнага ёсьць выбар. Можна адмовіцца рабіць злачынства, нават калі вымушаюць. Можна пайсьці, альбо не пайсьці.

У Нясьвіжы, як і ў іншых правінцыйных месцах, ўсё спакойна. "Аддалі доўг” дыктаатру і да шкваркі з чаркаю. Расея зноў паабяцала нашаму ўзурпатару падкорм на бліжэйшыя гады. Праўда пакуль яшчэ дакладна невядома чым за сваё царстваваньне з Расеяй разьлічыўся наш дыктаатр. Але хутка даведаемся. Ня ўсё яшчэ з хаты вынесена, пакуль пракормімся і пракормім чыноўніцкую зграю, а "расхлёбываць” вынікі сёняшняга пахмельля, паслухмянасьці, бязпрынцыпнасьці прыйдзецца дзецям і ўнукам. Вось толькі ці будуць удзячныя яны нам за гэта?

Алесь
Просмотров: 447 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz