Вольны Нясьвіж
Четверг, 25.04.2024, 22:24
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Март » 1 » Кілбаса смачная, але з гарчынкаю. Нясвіж.
02:50
Кілбаса смачная, але з гарчынкаю. Нясвіж.

Сноў-шоп, гучыць па-тутэйшаму

У суботу, 20.02.2010  на Новым Месцы ў Нясвіжы ўрачыста адкрылася фірмовая крама Сноўскага аграпрамысловага комплекса. Мясцовыя жыхары даўно чакалі гэтай падзеі, бо вельмі нязручна хадзіць ў горад з Новага месца за якаснымі і свежымі сноўскімі прысмакамі.

Адразу трэба адзначыць, што новая крама нават пераўзышла чаканні пакупцоў: прасторнае памяшканне, сучаснае аздабленне, вялікі асартымент прадукцыі пачынаючы з мясапрадуктаў і заканчваючы хлебам, гарэлкай і вырабамі дэсерту. У адным месцы можна закупіцца ўсімі неабходнымі прадуктамі харчавання і пры гэтым яны будуць танныя і свежыя, бо ніколі не залежваюцца на паліцах.

З нагоды адкрыцця крамы сабралася шмат народу, усе хацелі патрапіць у першых шэрагах, разлічвалі набыць нешта асаблівае, ды проста падзівіцца новай гандлёвай кропкай. Новы штат гандляроў таксама рабіў станоўчае ўражанне. Гэта і прыгожае фірмовае адзенне, і па-святочнаму добразычлівае, уважлівае абслугоўванне першай плыні наведвальнікаў. Можна казаць, што надзеі пакупнікоў спраўдзіліся цалкам.

На гэтым можна было і скончыць расповед, калі б не адна невялікая, можна сказаць ужо традыцыйная "дзіўнасць” нашага асаблівага часу. Шыльда на краме выканана ў стылі "шклоў-трасянка-рэтра”, на так званым славутым "двуязычнам языке”.

Зразумела, што "сапраўдным беларусам” галоўнае, каб было кілбасаў ўдоваль, "а что касается языка, так кто как хаціт, так і гаварыт”.

Мне ж асабліва непрыемна бачыць выкарыстанне роднай мовы ў якасці нейкай афрыканскай экзотыкі, калі назва пішацца на "языке оборігенов”, а ўсё астатняе на "нормальном языке”. Трэба зазначыць, што выпадкі гэткіх грэблівых адносінаў да сваёй роднай мовы ўжо зрабіліся настолькі звыклымі, што насельніцтва ўжо нават не заўважае ненармальнасці.

Гэта, напрыклад, і назва камунаркаўскіх цукерак "Крижачок”, і плаўленага слуцкага сыру "Слуцкий пачастунак”, і шматлікія сноўскія вырабы кшталту "Ковалочек”, "Ласунок” і іншае. Можна яшчэ неяк зразумець неграматнасць чалавека, які піша алоўкам назву прадукцыі на цэнніку ў краме, але нішто ня можа апраўдаць таго, хто на "двуязычном” штампуе этыкеткі прадукцыі. І пры гэтым нам яшчэ хочацца жыць па-людску?

Мы смяемся з расейскага гумару, калі парадзіст высмейвае бязграматнасць настаўніка фізкультуры, якому давялося замяніць географа. Памятаеце – "Канада”, з націскам на апошнюю літару. А нармальна было б пасмяяцца з сябе, а яшчэ лепей заплакаць, бо з сябе не смяюцца –  гэта ганебна.

Адчуваецца працяг традыцыі нацыянальнага выраджэння, калі народ дэградуе і паступова ператвараецца ў насельніцтва тутэйшых… вядома каго, бо вядома як называюць натоўп вырадзіўшыхся людзей на тым жа "нормальном языке”. Так-так, ад слова выраджацца.

Тым, у каго ў паперках пішацца BELARUS павінна быць сорамна ад чарговага, хоць і дробнага, але пляўка ў душу. Да ўсяго ж гэта яшчэ пярэчыць і хрысціянскім традыцыям, бо на першым пляне павінна быць духоўнае (мова, вера, традыцыі, культура…), а не матэрыяльнае (каўбасы, грошы, пасады…). Ва ўсякім выпадку ўсюды ў сьвеце ў развітых краінах гэта так. І толькі гэта дазваляе самастойна вырашаць свой лёс, мець магчымасць будаўніцтва цывілізаванага жыцця.

Паступова робіцца відавочным, што беларусы  прахукалі, праелі пад мурлыканне вусатага ката-баюна ня толькі запас эканамічнага патэнцыялу, але і часткова разбазарылі духоўную сутнасць нацыі.

Алесь Язьвінскі


Просмотров: 564 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz