Вольны Нясьвіж
Вторник, 16.04.2024, 11:06
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 21 » Князі Радзівілы папоўнілі калекцыю Нясвіскага музэю
00:26
Князі Радзівілы папоўнілі калекцыю Нясвіскага музэю


Радзівілы зноў ў Нясьвіжы

Сёньня, 20 кастрычніка, у Нясьвіжы адкрылася навукова-практычная канфэрэнцыя “Нясьвіскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя дасьледаваньні, вопыт стварэньня палацавых музэйных экспазыцый”. 
Гэтая канфэрэнцыя прысьвечана аднаўленьню нясьвіскага палаца Радзівілаў, які адкрыецца ў 2011 годзе пасьля рэстаўрацыі.

Князі Мацей і Мікалай Радзівілы, якія адмыслова прыехалі з Польшчы, урачыста перадалі на канфэрэнцыі некаторыя экспанаты для будучага музэю. Гэта шэсьць копій карцінаў (пераважна партрэтаў) і славутых радзівілаўскіх абразоў, а таксама дзьве арыгінальныя гравюры.

На адкрыцьці канфэрэнцыі выступіў міністар культуры Павал Латушка. Ён сказаў, што ў блізкім часе плянуецца перадача 48 копіяў розных карцінаў, зьвязаных з палацам Радзівілаў, ад Міністэрства культуры Польшчы. І яшчэ 40 копій паступяць з розных калекцыяў Радзівілаў.

Дарэчы, сёньня была перададзена яшчэ адна копія карціны са славутай радзівілаўскай калекцыі — ад Беларускага гістарычнага музэю.

Удзельнікі канфэрэнцыі агледзяць палац.


Мацей Радзівіл перадае экспанаты для будучага музэю



Мацей Радзівіл перадае экспанаты для будучага музэю міністру культуры Паўлу Латушку


Просмотров: 648 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz