Вольны Нясьвіж
Среда, 24.04.2024, 17:39
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2009 » Октябрь » 23 » Крызіс яшчэ наперадзе
00:49
Крызіс яшчэ наперадзе

 Станіслаў Багданкевіч

У Беларусі крызіс яшчэ наперадзе


Былы старшыня Нацыянальнага банку прафэсар Станіслаў Багданкевіч лічыць, што фінансава-эканамічны крызіс, які на Захадзе дасягнуў свайго дна і пачаў пераадольвацца, у Беларусі толькі пераходзіць у больш адкрытую фазу.


Па меркаваньніі вядомага беларускага эканаміста, да гэтага часу ў Беларусі з дапамогай займаў, патрачаных на праяданьне, крызіс быў замаскіраваны. “Памер толькі зьнешніх пазыкаў набліжаецца да 20млрд. даляраў. Прырост запазычанасьці за 2009 год склаў амаль трэць. Унутраныя пазыкі эканомікі перад банкамі дасягнулі ў пачатку кастрычніка 2009 года ў пераліку на даляры 23 млрд., павялічыўшыся з пачатку года больш чым на 5 млрд., альбо 22,5%”, - адзначае Багданкевіч.

 

Ён зьвяртае ўвагу на тое, што ўсё гэта адбываецца ва ўмовах зьніжэньня ўнутраньняга валавога прадукту (УВП). Гэта азначае, што пазычаныя грошы не зрабілі нашую эканоміку больш жыцьцяздольнай, канкурэнтаздольнай, а толькі дапамаглі падтрымаць некаторае сацыяльнае статус-кво.

У той жа час нарастаюць праблемы ў банкаўскай сфэры, адзначае Багданкевіч. Гэта зьвязана з выкарыстаньнем крэдытаў на замяшчэньне зваротных сродкаў, адцягнутых на склады ў выглядзе заляжаў гатовай прадукцыі плюс прадукцыі, рэалізаванай фармальна, паколькі за яе не разьлічыліся неплацёжаздольныя “пакупнікі”.


Нарастае таксама банкаўскай ліквіднасьці, якая, па словах экс-кіраўніка Нацбанку, можа ўскалыхнуць усю нашую грашова-крэдытную і дэпазітную сыстэму.

 

Багданкевіч прыходзіць да высноў, што праблемы крызіса нявырашальныя ў межах адміністратыўнай, манапольнай мадэлі, ад якой улада так і не адказалася. Мадэлі, якая базуецца на бюракратыі, колькасьць якой па даных экспэрта, у апошні час болей чым падвоілася. Гэтыя праблемы вырашальныя толькі выключна у рамках комплекснай анцікрызіснай парграмы, анцікрызіснага бюджэту, свабоды канкурэнцыі і прадпрымальніцтва, падкрэсьлівае эканаміст.

БелаПАН

Просмотров: 590 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
1 dedsergei  
0

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz