Вольны Нясьвіж
Пятница, 29.03.2024, 17:01
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2014 » Февраль » 23 » Лубянка зьмяняе тактыку
17:43
Лубянка зьмяняе тактыку

 Маскоўскіх гэбельсаў раптам заткнула

З самага пачатку рэвалюцыйных падзеяў на Украіне расейскія СМІ "самоотвержденно выполнялі долг перед московскім отечеством” – хлусілі, перакручвалі факты, гадзілі ў галовы "дорогіх россіян”. Некалькі разоў іх за гэта прыпуталі і патрэсьлі за грудкі ўкраінцы на Майдане і ў іншых месцах.

Па фізіяноміях маскоўскай журналісцкай публікі выразна было бачна, як разьвіваюцца падзеі. Калі яны сьвяціліся задавальненьнем (а то й эйфарычнай радасьцю), гэта значыла, што януковіцкія эсэсаўцы пасьпяхова наступаюць, захапілі чарговую барыкаду, весела катуюць украінскіх патрыётаў. Калі на іхных тварах была пячатка разгубленасьці, гэта значыла, што ўкраінцы пайшлі ў контратаку, спалілі бранетэхніку ворага, павалілі чарговага леніна на правінцыі і г.д. Усім было зразумела, што журналісцкая мярзота з Масквы – гэта варожая Украіне публіка. І не сама сабой, а паводле свайго рэдакцыйнага заданьня.

Калі з раніцы 21 лютага пачаўся агульны правал прамаскоўскага васальнага рэжыму, на іхныя фізіяноміі шкада было глядзець. Расейскія тэлеканалы паказвалі "картины бандеровских зверств” з адпаведнымі камэнтарамі: як узброеная моладзь пад нацыянальнымі сьцягамі езьдзіць на грузавіку па вуліцах Кіева, як у правінцыйным горадзе насельніцтва прымусіла ўкленчыць гарадзкога януковіцкага начальніка, як сяляне гоняць па палях цітушак, як усе ловяць зэка-Януковіча. Заўважна было, што з кожным выпускам навінаў расейскіх тэлеканалаў відэакадраў станавілася ўсё менш, а паказвалі ў асноўным "говоряшчіе головы”.

Раніца 23 лютага пачалася з чарговых рэпартажоў пра "зверствы” кшталту вызваленьня Ю. Цімашэнкі. І вось настала 11.00 па менскаму часу. Канал РТР скарэктаваў інфармацыйную тактыку і доўга распавядаў пра Сочы, дзе расейскія лыжнікі ўзялі золата. Потым паказалі, як януковіцкі міністар замежных справаў сядзіць з прэзыдэнтам ЗША Абамай. І… раптам упала заслона, на экране зьявіўся нейкі кінафільм з кінагероямі, і ніякіх "бандеровскіх зверств”. Маскоўскіх гэбельсаў раптам заткнула.

Гэбельсаўская маскальшчына правалілася на Украіне разам з маскоўскім супэркліентам і ягонай хунтай. З прастораў Расеі паступаюць зьвесткі аб тым, як "дорогіе россіяне” рэагуюць на выпускі навінаў і карцінкі пра дзеяньні рэвалюцыянэраў. Людзі гукаюць: малайцы, трэба даўно начальства на калені ставіць, банду разганяць! Мільёны расейцаў у розных рэгіёнах убачылі, як трэба ачышчаць свае гарады і паселішчы ад дзяржмафіі, якой павінна быць рэвалюцыйная справядлівасьць, як сілавыя структуры і іх начальнікі пераходзяць на бок народа.

Тэлемярзотнікі ніяк не разьлічвалі на такі эфэкт сваёй гастрольнай дзейнасьці пасярод рэвалюцыі. Не чакала гэтага і вышэйшае начальства у Крамлі-Лубянцы. Можна ўявіць, як цяпер там бегаюць па калідорах, ляпаюць дзьвярмі кабінэтаў і крычаць адзін на аднаго: "Кто допустил! Как посмели! Всех разжаловать!..” Эх, няма з намі незабыўнага Чарнамырдзіна. Гэты б выдаў сваю непаўторную сэнтэнцыю: "Хотели как лучше, а получилось как всегда…”

https://pieramoha.org/ Валеры Буйвал

Просмотров: 569 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz