Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 04:29
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Апрель » 12 » Мае фатаздымкі Леха Качыньскага
02:40
Мае фатаздымкі Леха Качыньскага


Мае фатаздымкі Леха Качыньскага

Глеб Лабадзенка


У студзені 2007 году я навучаўся ў Вышэйшай школе журналістыкі ў Варшаве. Аднойчы праходзіў побач з Палацам прэзідэнта (які, дарэчы, пабудавалі Радзівілы). Бачу -- да ўваходу пад'язджае картэж. Я, натуральна, настрапаліў фоцік (на жаль, тады я меў даволі прымітыўны апарат зь невялікім зумам). Апынулася, што прэзідэнт не прыехаў, а мусіў кудысьці зьяжджаць. Ахоўнікі, якія стаялі ля агароджы, ніяк не зрэагавалі на мае дзеяньні -- відаць, ня ўгледзелі ўва мне тэрарыста. Я зрабіў некалькі кадраў, як пан прэзідэнт выходзіць з палацу і сядае ў машыну. Пасьля падыйшоў да брамы, адкуль мусіў выехаць картэж, і спытаў у ахоўніка, ці можна фоткаць. Ён сказаў: "Натуральна, так, толькі не пераходзьце дарогу, пакуль картэж не праедзе". Я фоткаў, а картэж праязджаў на адлегласьці выцягнутай рукі. Рух транспарту ніхто не перакрываў -- машыны і аўтобус спыніліся самі, каб прапусьціць прэзідэнта. Машыны паехалі, а ўвесь транспарт паехаў сьледам за імі.

Гэта называецца дэмакратыя. І, на жаль, адная з праяваў дэмакратыі згубіла ўсіх гэтых сьветлых і паважаных людзей. Вы заўважылі, на якім савецкім лайне ляцеў прэзідэнт? ТУ-154 -- труна з крыламі! Прэзідэнт не купляў боінга, бо гэта выклікала б рэзананс у грамадзтве -- бо ў дэмакратычным строі прэзідэнт аглядаецца на краіну, якая скажа: а што ты там сабе купляеш на нашыя падаткі?..

Расейская Катынь другі раз забірае найлепшых сыноў і дачок Польшчы (а тады, у 1940 годзе -- і Беларусі). Праўду пра першы раз расейцы ня кажуць дарэшты і цяпер, хаваючы і не выдаючы сьпісы. Ці гэтак жа ўпарта будзе хавацца праўда пра другі раз?.. (Вяглядае, што на аэрадроме "Паўночны" ці адсутнічала, ці было сапсаванае абсталяваньне для пасадкі самалёта "ўсьляпую" -- і ён проста "прамахнуўся" міма паласы...)

Сьветлая памяць усім ахвярам страшнай трагедыі.




Просмотров: 467 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz