Вольны Нясьвіж
Суббота, 27.04.2024, 07:07
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2011 » Январь » 14 » Мая Абрамчык - ахвяра амапаўскіх садыстаў
15:09
Мая Абрамчык - ахвяра амапаўскіх садыстаў

  Узброеныя і вельмі небясьпечныя (дадаецца відэа) + нумар рахунка на які можна пералічыць грошы для Маі

Гарылападобныя адмарозкі ў чорнай уніформе, з дубінкамі і шчытамі, дзеля атрыманьня садысцкай асалоды скалечылі маладую дзяўчынку. Беззаконьне, безпакаранасьць, дзікунства - "прававое поле" для прадстаўнікоў правапарадку, у якіх, відаць, праблемы з выхаваннасьцю, сумленьнем і псіхічным станам здароўя.

Скаргу 21-гадовай Маі Абромчык, якой 19 снежня супрацоўнік АМАПа раздрабіў костку галёнкі, далучылі да справы «аб масавых беспарадках». Па яе словах, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. А ў выпісцы са шпіталя значылася «бытавая траўма».

Галіна Абромчык: «Яны [супрацоўнікі пракуратуры] „спусцілі" скаргу ў міліцыю і напісалі адпіску. Там згадваецца крымінальная справа па артыкуле 293 „масавыя беспарадкі", што яе скарга далучаная да гэтай справы… Як быццам яна ўдзельнічала ў гэтых масавых беспарадках, а тое, што яе пабілі-то гэта справа 110-я».

Галіна Абромчык звяртаецца да тых, хто быў сведкамі збіцця Маі і яе сяброў, і хто можа пацвердзіць гэта ў судзе.

Нагадаем, 21-гадовую Маю Абромчык і яе сяброў збілі 19 снежня недалёка ад плошчы Незалежнасці. Ім загадалі ісці ў аўтазак, але самастойна ісці Мая не магла, і яе панёс адзін з хлопцаў. Толькі праз 3 гадзіны, праведзеных у аўтазаку, дзяўчыну перавезлі ў шпіталь. У яе былі перабітыя косткі галёнкі, зробленая аперацыя.

У выпісцы са шпіталя Маі Абромчык значыцца «бытавая траўма». Рэч у тым, што па наменклатуры бываюць «бытавыя» і «вытворчыя» траўмы. Няма катэгорыі «траўмы, атрыманыяў выніку гвалтоўных дзеянняў».


Падаем нумары рахункаў, на якія можна пералічыць сродкі для Маі:

Рахункі ў беларускіх рублях: Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000052, 9004-Р / Дабрачынны рахунак BYR (0510/0132) Абромчык Мая Генадзьеўна.

Валютныя рахункі: Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000373, 9000-Р / Дабрачынны рахунак USD (0510/0132) Абромчык Мая Генадзьеўна Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000036, 9005-Р Дабрачынны рахунак EUR (0510/0132) Абромчык Мая Генадзьеўна


Просмотров: 646 | Добавил: Brama | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 1
1 Алеся  
0
Сябры! Дапаможам дзяўчыне!

Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Январь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz