Вольны Нясьвіж
Четверг, 18.04.2024, 19:46
Меню сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Форма входа
Главная » 2010 » Февраль » 23 » Масляніца 2010. Нясьвіж
02:39
Масляніца 2010. Нясьвіж

Адным стрэлам – два зайцы

У нядзельку 14 лютага нясвіжане святкавалі Масляніцу і адначасова стартавалі на так званай "прэзыдэнцкай лыжні”. У гэтым відаць ёсць рацыя, бо сабраць шмат людзей на чарговае запланаванае мерапрыемства сёняшнім часам зрабілася складана. Іншая справа, калі два мерапрыемствы адначасова і ў адным месцы, тады і народу збіраецца ўдвая больш.

Стаяла добрае зімовае надвор’е, якога бракуе ў святочныя дні ўжо каторы год. Невялікі марозец. Падае, як ў кіношнай казцы, бялюткі снег. Вельмі прыгожа ў парку.

На Нясвіжскую лыжню сабраліся прадстаўнікі розных арганізацый, прадпрыемстваў і устаноў раёну, таксама не забыліся запрасіць школьнікаў і навучэнцаў Нясвіжскага коледжу імя Я.Коласа.

Лыжня аказалася засыпаная снегам і таму першымі ў прарыў кінулі моладзь, якая прабіла лыжню і забяспечыла лепшыя ўмовы праходжання трасы старэйшаму пакаленню. Таксама школьнікам на гэтым усенародным "свяце здароўя”адводзіцца роля па забяспячэнні большай "масавасці”.

На самой справе старты на лыжні – нядрэнная, нават карысная рэч, але вось з чаго ім зрабіцца масавымі? Больш-менш нармалёвых лыжаў не хапае нават у школах раёна, а тым больш іх проста няма ў калгасах і на прадпрыемствах. Напярэдадні стартаў патэнцыйныя ўдзельнікі шастаюць па школах і іншых месцах у пошуках лыжнага рыштунку, але пазычыць мала каму ўдаецца, бо проста няма чаго даваць.

Ёсць і яшчэ адзін негатыўны бок у гэтых стартах пад прымусам – медыцынскі кантроль. Хочаш – не хочаш, можаш – не можаш, а калі начальства настойліва прапануе выходзіць на лыжню, мала хто можа адмовіцца. Стан здароўя пры гэтым не мае вялікага значэння, галоўнае каб работнік "пагадзіўся выручыць калектыў”. Вось і кладуцца касцьмі і здароўем ужо зусім не маладыя і зусім не здаровыя людзі, якія ў лепшым выпадку выходзяць на лыжню, альбо бегавую дарожку раз у год.

Варта ўзгадаць нядаўні, апошні ў жыцці, старт на лыжах 56-гадовага старшыні сельсавета з Віцебскай вобласці. Чалавек, бацька траіх дзяцей, памёр на так званай "прэзыдэнцкай” лыжні не дацягнуўшы да фінішу.

Далей свята доўжылася канцэртам, паяданнем бліноў і паленага на адкрытым агні мяса,  рознымі конкурсамі і забавамі, спальваннем на вогнішчы сымвалічнай лялькі-зімы.

Алесь Язьвінскі










Просмотров: 892 | Добавил: Brama | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Nasa Niva newspaper web version GISMETEO: Погода по г.Несвиж
Корзина
Валюта



Поиск
Календарь
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Архив записей
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Copyright MyCorp © 2024 Бесплатный конструктор сайтов - uCoz